Штогод Еўрасаюз вылучае каля 30 мільёнаў еўра для Беларусі. Але куды ідуць гэтыя грошы? Ці ёсць у Ціханоўскай «кашалёк», з якога раздаюцца гэтыя сродкі? Хто і як вырашае, каму дапамагаць?
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка разбірае: як рухаюцца грошы — ад донараў да атрымальнікаў — і чаму ўсё выглядае не так проста, як у прапагандысцкіх міфах.