• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў

    10 верасня, 2025

    У сустрэчы ўдзельнічалі Адрыян Кіралі, дырэктарка па Усходнім суседстве, Давід Кулен і Эмерык Дзюпон, намеснікі кіраўніка дэпартамента Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, а таксама іншыя прадстаўнікі.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, тэрміновыя праграмы падтрымкі для вызваленых і для праваабарончых ініцыятываў, санкцыйную палітыку ў дачыненні да Беларусі, а таксама падтрымку медыя, грамадскіх і культурных ініцыятываў. Асобна разглядалася падрыхтоўка ацэнкі патрэбаў беларускай грамадзянскай супольнасці і сустрэча з прадстаўнікамі Еўрасаюза 8 кастрычніка, дзе будзе прэзентаваны адпаведны дакумент.

    Святлана Ціханоўская падзякавала Еўрасаюза за паслядоўную і прынцыповую палітыку ў адносінах да Беларусі. Яна падкрэсліла, што дэмакратычныя сілы высока цэняць гэтае супрацоўніцтва і лічаць еўрапейскую інтэграцыю адным з прыярытэтаў для Беларусі.

    Ціханоўская таксама адзначыла, што цяпер, на фоне магчымых вызваленняў, вельмі важна забяспечыць усім палітвязням неабходную і аператыўную дапамогу.

    Апошнія навіны