• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Празе прайшла дыскусія пра пагрозы і магчымасці для бяспекі Беларусі напярэдадні вучэнняў «Захад-2025»

    09 верасня, 2025

    Учора, у Дзень вайсковай славы Беларусі, у Празе прайшоў сайд-івэнт «Спадчына Аршанскай перамогі: адказ дэмакратычнай Беларусі на вучэнні «Захад-2025». Ён адбыўся ў межах Канферэнцыі па ўсходняй палітыцы Чэхіі 2025.

    Падзея аб’яднала прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці і чэшскіх экспертаў, каб абмеркаваць разгортванне расійскіх войскаў у Беларусі, адпрацоўку сцэнарыяў прымянення ядзернай зброі, а таксама наступствы вучэнняў «Захад-2025», якія будуць праходзіць 12–16 верасня.

    З вітальным словам выступіла кіраўніца Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок. Падчас прамовы яна звярнула ўвагу на сімвалічнае значэнне Аршанскай перамогі для сучаснай барацьбы беларусаў. 

    У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел аналітык AMO Міхал Лябдушка, першы намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык, які правёў цырымонію ўшанавання памяці беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай, і кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка.

    Падчас дыскусіі былі прэзентаваныя дакументы «Захад-2025: пад туманам вучэнняў» і Red Paper па рэгіянальнай бяспецы Беларусі.

    Апошнія навіны