Святлана Ціханоўская распачала двухдзённы візіт у Аўстрыю. Падчас першага дня беларуская лідарка ўзяла ўдзел у івэнце «Роля Беларусі ў еўрапейскай бяспецы: ад удзелу ў вайне да дэмакратычных рашэнняў». Больш за 50 удзельнікаў далучыліся да дыскусіі, прысвечанай усталяванню бяспекі ў рэгіёне.
Падчас прамовы Святлана закранула важныя тэмы:
— Ілюзія гістарычнага выбару беларусаў на карысць Расіі:
«Шмат хто ўспрымае саюз Лукашэнкі з Пуціным як вынік гістарычнага выбару беларусаў. Але гэта ілюзія. Гэта хутчэй асабісты выбар Лукашэнкі: абмяняць сваю лаяльнасць да Расіі на магчымасць утрымацца ва ўладзе».
— Пагрозы для Еўропы і ваенныя вучэнні:
«Ужо на наступным тыдні Пуцін і Лукашэнка пачнуць ваенныя вучэнні «Захад-2025» у Беларусі, якія ўключаюць мадэляванне ядзернага ўдару. Дыктатары жывуць, падсілкоўваючыся вайной. Лукашэнка выкарыстоўвае яе як інструмент легітымізацыі рэпрэсіяў. Ён прымушае грамадства прыняць ідэю вялікай вайны супраць Захаду».
А таксама прэзентавала Red Paper:
«У Red Paper разглядаюцца ключавыя пытанні бяспекі: ваенныя пагрозы, міграцыя, інфармацыйная вайна і сацыяльна-дэмаграфічныя выклікі. Беларусь сёння — частка крызісу, але яна можа быць і часткай рашэння. Red Paper паказвае, як дэмакратычная Беларусь здольная ўнесці свой уклад у стабільнасць Еўропы».
Мерапрыемства арганізаванае Dialogbüro Vienna, Офісам Святланы Ціханоўскай, Народнай амбасадай у Аўстрыі, Kaściuška Security Studies Institute