Прадстаўнікі чатырох партый аўстрыйскага парламента – Пэтра Баір (SPÖ), Каріна Райтер (ÖVP), Вайт Дэнглер (NEOS) і Мэры Дзісоскі (Зялёныя) – падпісалі супольную заяву падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у межах яе візіту ў Вену.
Што бакі абмеркавалі падчас сустрэчы?
➖ Шляхі па вызваленні палітвязняў.
➖ Працяг падтрымкі рэпрэсаваных, незалежных медыя і праваабарончых ініцыятываў.
➖ Працу і пашырэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у аўстрыйскім парламенце. У прыватнасці, Ціханоўская запрасіла дэпутатаў узяць удзел у сустрэчы Альянсу групаў «За дэмакратычную Беларусь», якая адбудзецца 6-7 кастрычніка ў Парыжы.
➖ Магчымасць арганізацыі сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных барацьбе беларускага народа за свабоду.
Акрамя таго, Святлана Ціханоўская заклікала аўстрыйскіх дэпутатаў браць патранаж над палітвязнямі і запрасіла зрабіць візіт у Варшаву і Вільнюс, каб сустрэцца з былымі палітычнымі вязнямі і сваякамі зняволеных.