Сёння ў Вільні Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі арганізацыяў дапамогі палітзняволеным.
Сустрэчу праводзіла Вольга Зазулінская (Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета). У ёй ўдзельнічалі прадстаўнікі Асацыяцыі палітвязняў Беларусі, Вясны, Дапамогі, Краіны для жыцця, Чырвонага Крыжа Літвы, Беларускага дома правоў чалавека.
Падчас сустрэчы абмеркавалі:
➖ магчымыя вызваленні палітвязняў;
➖ падрыхтоўку неабходнай інфраструктуры, каб прымаць палітзняволеных і аказваць ім неабходную дапамогу, у тым ліку жытло, юрыдычную падтрымку, рэабілітацыю, псіхалагічную дапамогу;
➖ ролю Міжнароднага гуманітарнага фонду.
Святлана Ціханоўская:
«Тэма палітвязняў не павінна дзяліць, яна павінна аб’ядноўваць. Вельмі важна, каб у момант вызваленняў дэмакратычныя сілы, праваабаронцы і міжнародныя партнёры дзейнічалі разам. Нам трэба аб’яднаць усе высілкі, усе рэсурсы, якія ёсць».
_____________
Сустрэча арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай сумесна з Прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.