• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры крызісу і можа стаць часткай рашэння»

    11 верасня, 2025

    Сёння Святлана Ціханоўская разам з міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам прыняла ўдзел у дыскусіі «Па-за межамі нявызначанасці: бяспека Беларусі і Еўропы» ў Інстытуце міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта. Сустрэча была прысвечаная будучыні Беларусі і яе ролі ў еўрапейскай бяспецы.

    Падчас выступлення Святлана закранула ключавыя тэмы:

    ⭕ Дэмакратычная будучыня Беларусі
    «Мы не ведаем, што будзе з Беларуссю праз 5 гадоў, але мне дакладна вядома, што кожны дзень мы павінны працаваць, каб узмацняць нашае грамадства, ідэнтычнасць і сувязі з іншымі краінамі. Будучыня Беларусі складаецца не з мараў і планаў, а са стараннай працы. Працы кожнага: журналістаў, праваабаронцаў, палітыкаў — і толькі тады мы дасягнём вольнай Беларусі. Мы будуем дэмакратычныя інстытуты ў выгнанні, рыхтуем рэформы і спецыялістаў, каб у патрэбны момант узяць адказнасць».

    ⭕ Каштоўнасці і прагматызм у перамовах з рэжымам
    «Выбар паміж каштоўнасцямі і прагматызмам — ілжывы. Практыка «размоваў дзеля выгоды» з Лукашэнкам ніколі не спрацоўвала. Ён прадае наш суверэнітэт Пуціну дзеля ўлады. Таму палітыка павінна грунтавацца на каштоўнасцях і прынцыпах — гэта адзіны рэалістычны шлях».

    ⭕ Падтрымка Літвы і беларусаў у выгнанні
    «Мы ўдзячныя Літве за тое, што дала тысячам беларусаў бяспечны прытулак. Беларуская дыяспара тут не цяжар, а актыў: яна плаціць падаткі, стварае бізнесы, падтрымлівае Украіну і захоўвае нашую культуру».

    ⭕ Галоўная выснова для далейшага супрацоўніцтва
    «Мая галоўная просьба простая, але тэрміновая: трымайце Беларусь высока на парадку дня. Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры крызісу і можа стаць часткай рашэння. Мы мусім быць гатовыя да пераменаў».

    Апошнія навіны