Літва ўжо пачала выдаваць гуманітарныя віды на жыхарства на 3 гады
Сёння стала вядома аб тым, што першыя беларусы, якія звярталіся за працягам літоўскага віду на жыхарства па гуманітарных падставах, атрымалі рашэнні аб яго працягу на тры гады. Раней за працягам дазволу было неабходна звяртацца штогод. Гэта сведчыць аб тым, што нядаўна прыняты адпаведны закон Літоўскай Рэспублікі набыў моц. Таксама новыя змены часткова знімуць пытанне атрымання праязных […]
Сустрэча з прэзідэнтам і новым урадам: візіт Святланы Ціханоўскай у Польшчу
8-10 студзеня беларуская лідарка будзе знаходзіцца ў Варшаве з працоўным візітам, дзе сустрэнецца з ключавымі палітыкамі Польшчы. Разам са Святланай Ціханоўскай у сустрэчах будуць удзельнічаць прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Плануецца правесці перамовы са спікерамі Сейму і Сенату, міністрам замежных справаў, міністаркай адукацыі і міністрам еўрапейскіх справаў. Падчас сустрэчаў будуць абмеркаваныя пытанні легалізацыі беларусаў Польшчы і […]
Анатоль Лябедзька – пра праект закона «Аб прэзідэнце», які стварыла працоўная група Грамадскай Канстытуцыйнай камісіі
Адна з апошніх зменаў у беларускім заканадаўстве – рэдакцыя закона «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», які дае гарантыі недатыкальнасці і фінансавыя бонусы для дыктатара Лукашэнкі і яго сям’і. Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў сваім відэа расказаў пра праект закона «Аб прэзідэнце», створаны працоўнай групай Грамадскай Канстытуцыйнай камісіі. Праект прапануе […]
Святлана Ціханоўская – пра сустрэчы з Байдэнам і Зяленскім
У вялікім інтэрв’ю праекту ТОК беларуская лідарка распавяла пра сустрэчы і размовы з амерыканскім прэзідэнтам: «У мяне было 2 сустрэчы з прэзідэнтам Байдэнам і адна тэлефонная размова. На сустрэчах, перш за ўсё, ён запытваў пра людзей, якія зараз у турмах. Пра тое, як мы змагаемся і што нам патрэбна. Вельмі важна было пачуць словы, што […]
Што трэба дадаць у Стратэгію пераходу да Новай Беларусі? Чакаем вашыя прапановы
Як і любыя змены ў жыцці дзяржавы, рэформы падчас пераходнага перыяду патрабуюць падтрымкі грамадства. Без актыўнага ўдзелу людзей у рэалізацыі Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі ўстойлівых вынікаў не дасягнуць. Шырокае грамадскае абмеркаванне дазволіць улічыць меркаванні і экспертызу большага кола людзей, і скарэктаваць моманты, якія патрабуюць дапрацоўкі. Калі ласка, азнаёмцеся з дакументам па гэтай спасылцы, а […]
Як Святлана Ціханоўскася адпачывае пасля цяжкіх працоўных дзён?
Беларуская лідарка падзялілася тым, што робіць у вольны ад працы час падчас інтэрв’ю праекту ТОК: «Самы «мой» час – гадзінка-паўтары пасля таго, як паклала дзетак спаць. Я магу паадказваць у інстаграме на паведамленні, паглядзець відэа, пачытаць навіны. Гэта ўсё роўна неяк звязана з працай, але ў гэты час ты ўжо адпачываеш, ляжыш, а побач з […]
Навагоднія касцюмы: як у дзяцінстве прыбіралася Святлана Ціханоўская?
На святочным эфіры «Звычайнай раніцы» Святлана Ціханоўская расказала, кім была на навагодніх ранішніках: «Была Чырвонай шапачкай у дзіцячым садку, сняжынкай. Натуральна, мама шыла касцюм уручную. У дастаткова дарослым узросце зноўку прыйшлося акунуцца ва ўсе гэтыя пераапрананні. У рэабілітацыйным цэнтры, які наведвалі з сынам, праводзіліся навагоднія ранішнікі. Там усіх бацькоў прасілі: для падтрымання атмасферы прыходзьце ў […]
Навагодняе віншаванне Святланы Ціханоўскай 2024
Тэкст прамовы па спасылцы.
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2024. Поўны тэкст
«Рэквізітар 1: Бачыла, як зноў курс даляра вырас? Рэквізітар 2: Ага, колькі ж ён будзе каштаваць у наступным годзе? Асістэнтка рэжысёра: Зноў чэргі на мяжы! Бацькі ўжо 20 гадзін спрабуюць выехаць. Аператар: У мяне ў пашпарце старонкі сканчаюцца. У Беларусь ехаць не варыянт. А тут легалізавацца не атрымаецца… Рэжысёр: Сястру стрыечную на працы затрымалі. Усё […]
Ужо сёння – навагодні зварот Святланы Ціханоўскай
Дарагія беларусы і беларускі, глядзіце навагоднюю прамову беларускай лідаркі 31 снежня а 23:50 па мінскім часе. Сустракаем Новы год разам!
Пажаданні беларусам і беларускам на 2024 год ад Святланы Ціханоўскай
Падчас інтэрв’ю Еўрарадыё лідарка звярнулася да беларусаў з навагоднімі пажаданнямі: «Не хочацца казаць нейкіх банальных рэчаў, накшталт: «здароўя, эмоцый», бо вельмі часта гэта гучыць пуста. Кожнай сямʼі, кожнаму чалавеку зараз не хапае нечага свайго. У кагосьці ёсць моц, каб працягваць, а ў кагосьці няма моцы нават думаць аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Я хацела […]
Сетка моладзевых радаў: што запланавана на 2024 год?
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава разам з прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў з Беларусі, Малдовы, Украіны, Азербайджана і Даніі сфармавалі план дзеянняў на 2024 год. «Сетка моладзевых радаў» з’яўляецца аб’яднаннем нацыянальных моладзевых радаў пяці краінаў. Адным з вынікаў сумеснай працы падчас сустрэчы ў Кішынёве стаў план мерапрыемстваў, якія пройдуць у 2024 годзе, […]
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай. Неўзабаве…
Глядзіце зварот беларускай лідаркі 31 снежня а 23:50 па мінскім часе на яе афіцыйным YouTube-канале!
Чаго дамагліся дэмакратычныя сілы ў 2023 годзе?
Каманда Офіса падсумавала вынікі працы дэмакратычных сілаў за 2023 год. Найбольш важныя моманты – коратка: 1. Распрацоўка і вынясенне на грамадскае абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі, Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, Дарожнай карты дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі, а таксама чатырох праектаў законаў у дапаўненне да Канстытуцыі Новай Беларусі. 2. Кансалідацыя дэмакратычных сілаў па асноўных напрамках дзейнасці […]
Падтрымка студэнтаў і выкладчыкаў, падрыхтоўка да рэформаў. Шчытцова – пра працу Офіса па адукацыі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова распавяла пра працу каманды Офіса па адукацыі ў 2023 годзе. Адной з найбольш значных падзеяў стала распрацоўка дарожных мапаў па дэмакратызацыі адукацыі Беларусі. Гэта план дзеянняў, які дапаможа эфектыўна трансфармаваць сістэму адукацыі пасля дэмакратычнай змены ўлады ў краіне. Мапа па вышэйшай адукацыі ўжо вынесеная на […]
Якім беларуская лідарка бачыць 2024 год і як ставіцца да чакання «цуду»?
Святлана Ціханоўская – у інтэрв’ю Радыё Свабодзе: «Я не чакаю, што будзе лёгка. Не чакаю нейкіх цудаў, што з’явіцца месія і вырашыць усе праблемы за нас, бо гэта наш з вамі абавязак. Ведаеце, я ўвогуле не люблю слова «чакаць». Чакаць, спадзявацца, што нешта зменіцца – шлях у нікуды. Я разумею, што трэба рабіць нешта кожны […]
Новы беларускі пашпарт, адасабленне ад расіянаў, падтрымка палітвязняў. Вячорка – пра працу ў 2023
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавядае пра працу дэмакратычных сілаў у 2023 годзе. Ключавымі дасягненнямі за гэты год Вячорка называе фарміраванне празрыстай структуры дэмакратычных сілаў, запуск сістэмы рэабілітацыі для рэпрэсаваных і палітвязняў, недапушчэнне візавага бану супраць беларусаў на еўрапейскім узроўні, а таксама фармалізацыю адносінаў з ЗША, ЕС і іншымі краінамі. Акрамя таго, вельмі важнай […]
Сейм Літвы падтрымаў выдачу відаў на жыхарства на тры гады для беларусаў
У перадапошні дзень працы ў 2023 годзе Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон аб прававым статусе замежнікаў. Гэта датычыцца і беларусаў – літоўскі парламент падтрымаў прапанову МУС аб выдачы некаторым грамадзянам Беларусі відаў на жыхарства тэрмінам на тры гады. Від на жыхарства тэрмінам на тры гады будзе выдавацца беларусам, якія прыбылі ў Літву пры пасярэдніцтве […]
Святлана Ціханоўская – пра найбольш важныя палітычныя сустрэчы і іх адваротны бок
Падчас інтэрв’ю Радыё Свабодзе беларуская лідарка падзялілася тым, якія міжнародныя візіты і сустрэчы лічыць вельмі значнымі: «Я б тут адзначала Маю Санду, умацаванне адносінаў з Малдовай. Упершыню краіна СНД запрасіла мяне і дэмакратычныя сілы з візітам. Таксама Стратэгічны Дыялог з ЗША – вельмі важная падзея, удзел у Давоскім форуме, запрашэнне на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці […]
48 візітаў, 250 сустрэчаў, адносіны з Малдовай і Украінай. Кучынскі – пра міжнародную працу Офіса
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса ў 2023 годзе. Каманда прыклала вялікія намаганні для таго, каб захаваць Беларусь у сусветнай павестцы і выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з іншымі краінамі. У 2023 годзе ў Святланы Ціханоўскай адбылося 48 афіцыйных візітаў, у тым ліку ўпершыню ў […]
Якое дачыненне да Беларусі мае намесніца дзяржсакратара ЗША? І як беларусы патрапляюць у Кангрэс?
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. Сёння гаворка пойдзе пра самыя небанальныя ўражанні ад Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША» – унікальнай палітычнай падзеі ў найноўшай гісторыі нашай краіны.
Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня
«Ведаеце, сёння па ўсім свеце ўзгадваецца звычай дзяліцца аплаткай – кавалачкам хлеба, які перадаецца з рук у рукі. Такім чынам людзі выказваюць падтрымку і клопат, дзеляцца цеплынёй і любоўю. Але мы, беларусы, бескарысліва дзелімся ўсім гэтым не толькі на Каляды, але кожны дзень. Праз лісты, тэлефонныя званкі, абдымкі і добрыя словы. Дарагія мае, сёння я […]
Святлана Ціханоўская – пра ціск на рэжым: «Нам трэба зрабіць так, каб палітвязні сталі праблемай і для Лукашэнкі»
Беларуская лідарка адказала на актуальныя пытанні па тэме палітвязняў: ці трэба дамаўляцца з нелегітымнымі ўладамі, чаму патрэбны ціск на рэжым і на што гатовая пайсці Ціханоўская дзеля вызвалення людзей з турмаў: «Я гатовая працаваць з ранку да позняга вечара, каб прыцягнуць увагу да нашай праблемы. Ключы ад турмаў не ў нас – яны ў рэжыму. […]
Што натхняе Святлану Ціханоўскую працягваць барацьбу?
У інтэрв’ю Еўрарадыё беларуская лідарка падзялілася тым, што матывуе яе на далейшае змаганне за вольную Беларусь: «Матывуюць беларусы, якія працягваюць барацьбу. Я ведаю, што, нягледзячы на рэпрэсіі, беларусы ўнутры краіны збіраюцца ў суполкі, робяць акты сабатажу. Так, іх не пакажаш публічна, але яны ёсць. Мяне натхняюць гэтыя маленькія перамогі».
Ціханоўская: «Лукашэнка панясе пакаранне ў рамках міжнароднага права, і ніякі імунітэт ад гэтага не абароніць»
Сёння былі прыняты новыя змены у закон аб прэзідэнце Беларусі. Святлана Ціханоўская: «Апошнія пару дзён людзі абмяркоўваюць праблемы Лукашэнкі са здароўем. Маўляў, хрыпіць і губляе голас. Не ведаю, якія дыягназы яму ставяць лекары. Але тое, што дыктатар страціў права казаць ад імя беларусаў, стала зразумела яшчэ ў 2020 годзе. Цяпер жа ён спрабуе ўмацаваць палітычны імунітэт, […]
Тры ключавыя моманты, чаму Стратэгічны дыялог – гэта важна: Дзяніс Кучынскі пра міжнародную працу
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. У гэтым відэа гаворка пойдзе пра адну з найбольш важных палітычных падзеяў 2023 году – Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША», які адбыўся ў пачатку снежня. У чым яго ўнікальнасць – глядзіце ў відэа!
Што трэба ведаць аб дакуменце па дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі?
На гэтым тыдні быў прэзентаваны дакумент па дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі. Яго стварыла група экспертаў па ініцыятыве каманды па адукацыі Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. У картках вы знойдзеце адказы на галоўныя пытанні аб дакуменце, а таксама даведаецеся аб асноўных задачах першых трох этапаў рэформаў. Усе падрабязнасці вы можаце знайсці па […]
Залежнасць ад Расіі расце – што будзе далей? Распавядае Алесь Аляхновіч
У эфіры Еўрарадыё дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт ABBA Алесь Аляхновіч распавёў пра эканамічную залежнасць Беларусі ад Расіі цяпер і ў 2024 годзе. Таксама ён адказаў на пытанне, як у новай Беларусі будуць выплачвацца крэдыты, набраныя рэжымам. «Нашая залежнасць ад Расіі крытычная. Па сутнасці, Расія мае ўсе рычагі ўплыву, каб шантажаваць Беларусь […]
Дэпутацкія групы ў 23 краінах, 4 законапраекты для Новай Беларусі. Лябедзька – пра працу ў Офісе
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька дае справаздачу па працы ў Офісе ў 2023 годзе. У параўнанні з мінулым годам, колькасць групаў «За дэмакратычную Беларусь» з 13 павялічылася да 23 краінаў свету. Акрамя таго, яны аб’ядналіся ў адзіны Альянс – моцную міжнародную кааліцыю па падтрымцы дэмакратычнай Беларусі. Таксама ў 2023 […]