• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падводзім вынікі месяца: галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў

    01 ліпеня, 2025

    БАЖ апублікаваў гадавы маніторынг “СМІ ў Беларусі ў 2024 годзе”.

    Офіс Святланы Ціханоўскай прэзентаваў канцэпцыю люстрацыі для Беларусі. 

    CSO Fusion разам з партнёрамі прадставіў трэці выпуск Дайджэста даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.

    БХК прэзентаваў ацэнку стана права на свабоду ад катаваньняў у 2024 годзе.

    У Вільні адкрылася беларуская прастора “Золак”.

    21 чэрвеня Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў апынуліся на волі.

    У Варшаве прайшла канферэнцыя Reshape 2025.  

    У Варшаве адбыўся чацвёрты Кубак Івуліна. 

    У Вільні прайшла канферэнцыя “Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі”.

    У Вільні прайшоў футбольны матч з удзелам беларускіх палітыкаў і дэпутатаў Сейма Літвы ў падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў.

    У Вільні прайшоў роварны прабег салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.

    Згодна са справаздачай праваабарончай арганізацыі Article 19, па ўзроўні свабоды слова Беларусь заняла 159-е месца ў свеце з 161.

    У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

    ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей.

    Кааліцыя беларускіх НДА і Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў прадставілі сумесны даклад Спецыяльнаму дакладчыку ААН па сітуацыі з працоўнымі правамі ў Беларусі. 

    Прававая ініцыятыва і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі правялі кампанію “Тыдзень супраць катаванняў”, прымеркаваную да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаванняў.

    Экадом правёў кампанію пра тое, як скараціць выкарыстанне пластыка і перафарматаваць яго спажыванне. 

    Апошнія навіны