• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    «Cамае галоўнае – беларусы не здаліся»: Святлана Ціханоўская – у Камітэце па замежных справах парламента Нарвегіі

    Падчас візіту ў Осла беларуская лідарка выступіла перад Пастаянным камітэтам па замежных справах і абароне Нарвегіі. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на важнасць шматбаковай ізаляцыі рэжыму і распавяла пра жудасныя ўмовы, у якіх знаходзяцца беларускія палітзняволеныя. Акрамя таго, лідарка нагадала пра міжнародную кампанію падтрымкі палітвязняў і заклікала станавіцца сімвалічнымі хроснымі для тых, хто […]
    30 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка па частках прадае нашую краіну Пуціну»

    Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад Пастаянным камітэтам па замежных справах і абароне ў Осла: «Паважаныя члены Пастаяннага камітэта па замежных справах і абароне, Дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар і прывілей выступаць перад вамі сёння. Я ўпэўненая, што тут я сярод сяброў. З самага пачатку нашай рэвалюцыі Нарвегія падтрымлівала нас у барацьбе за дэмакратыю. […]
    30 красавіка, 2024

    У Нарвегіі стварылі Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў

    Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай у Нарвегіі стварылі гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітзняволеным і іх сем’ям. Падтрымка будзе ўключаць медычную, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу, а таксама рэабілітацыю для асобаў, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі ад рэжыму. Падчас працоўнага візіту ў Осла беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Ёнасам Гарам Стэрэ, які пацвердзіў: Нарвегія выдзеліць 10 мільёнаў нарвежскіх крон […]
    30 красавіка, 2024

    Мільён долараў для незалежных СМІ, Беларусь у фінальнай заяве G7. Што візіты Ціханоўскай у Канаду і на Мальёрку прынеслі беларусам?

    У новым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавёў пра вынікі працы міжнароднай каманды Офіса падчас візітаў у Канаду і на Саміт спікераў парламентаў ЕС на Мальёрцы.
    30 красавіка, 2024

    У Нарвегіі запусціўся працэс падпісання ліста ў абарону свабоды рэлігіі і перакананняў беларусаў

    29 красавіка Святлана Ціханоўская наведала Нарвежскі Хельсінскі Камітэт у Осла. У гэты ж дзень Міжнародная панэль парламентарыяў за свабоду рэлігіі і перакананняў, якая дзейнічае на базе Камітэта, запусціла працэс падпісання парламентарыямі з розных краін праваабарончага ліста, прысвечанага новаму беларускаму закону «Аб унясенні зменаў у заканадаўства аб дзейнасці рэлігійных арганізацыяў». Ліст акцэнтуе ўвагу на шэрагу рэпрэсіўных […]
    29 красавіка, 2024

    Маргарыта Ворыхава стала супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у пасяджэнні Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы ў Будапешце. Падчас івэнту беларуску абралі супрэзідэнткай Бюро – кіруючай структуры Рады па моладзі. Дарадца распавяла, чым гэта карысна для беларусаў і беларусак. ⚪️ Чаму гэта важна? «Мы разумеем, што нашай краіне патрэбная дапамога міжнародных […]
    29 красавіка, 2024

    Сейм Літвы супраць новых абмежаванняў да беларусаў, гадавіна Чарнобыля. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 22-28 красавіка 2024

    ЛІТОЎСКІ СЕЙМ НЕ ПРЫНЯЎ НОВЫЯ АБМЕЖАВАННІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ У Сейме Літвы не падтрымалі новыя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве. Прапановы прадугледжвалі абмежаванні на паездкі ў Беларусь і дазвалялі ануляваць віды на жыхарства беларусам, якія часта перасякаюць мяжу. За апошнія некалькі тыдняў дэмакратычныя сілы правялі дзясяткі кансультацыяў, сустрэчаў, размоваў […]
    29 красавіка, 2024

    Гэта падробка! Расказваем, што такое фішынг, як яго распазнаць і абараніцца

    У апошні час мы назіраем падвышаную актыўнасць фішынгавых махляроў. Яны рассылаюць лісты з падробленых адрасоў, якія падобныя да афіцыйных кантактаў Офіса Святланы Ціханоўскай. Расказваем у картках, што такое фішынг і чым ён небяспечны, а таксама дзелімся рэкамендацыямі па абароне ад такога кшталту махлярства ў інтэрнэце.
    29 красавіка, 2024

    Моладзь у палітыцы і абарона правоў студэнтаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідарамі моладзевых палітычных арганізацыяў

    Беларуская лідарка сустрэлася з прадстаўнікамі моладзевых палітычных арганізацыяў у сваім Офісе ў Вільні. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька. «Важна, каб у палітычных і іншых органах голас моладзі быў улічаны, а яе ўплыў на прыняцце рашэнняў пашыраўся. І сённяшняя сустрэча прызначаная […]
    27 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Разам мы беражом памяць і не забываем урокі гэтай трагедыі»

    У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыяваў ускладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. Разам з беларускай лідаркай памяць пра трагедыю ўшанавалі амбасадарка па асобых даручэннях Літвы па Беларусі, амбасадары Нарвегіі, Канады, Іспаніі, Ірландыі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, ЗША, Ізраіля і Украіны. На мерапрыемстве прысутнічалі беларускія […]
    26 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Кожны супрацоўнік і валанцёр «Вясны» штодзень займаецца неабходнай для ўсіх нас працай»

    Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень народзінаў адной з самых важных беларускіх арганізацыяў – «Вясны». За 28 гадоў нястомнай працы праваабарончы цэнтр злучыў лёсы сапраўды вялізарнай колькасці людзей, якія маюць патрэбу адно ў адным. Я хачу падзякаваць кожнаму, хто прыклаў руку да яе стварэння і працы. Дзясяткі адданых праваабаронцаў і актывістаў, сярод якіх нобелеўскі лаўрэат Алесь […]
    26 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль»

    Святлана Ціханоўская: «Сёння – 38-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая закранула амаль кожную беларускую сям’ю. Гэта прыклад безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі. І хоць з моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, на жаль, мы не можам сказаць, што рызыкаў яе паўтарэння не існуе. Адна з такіх пагрозаў – […]
    26 красавіка, 2024

    Анатоль Лябедзька: «Ці памятаеце вы рашэнні УНС, якія зрабілі больш шчаслівым і багацейшым вас – а не Лукашэнку, Качанаву, Карпянкова?»

    24-25 красавіка ў Мінску прайшоў так званы Усебеларускі народны сход, закліканы зацвердзіць асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па Канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька пракаментаваў вынікі сходу: «Лукашэнка і ягоная прапагандысцкая вертыкаль заяўляюць публічна і не саромеючыся: у Беларусі – дыктатура. А УНС спрабуюць паднесці як прыклад народаўладдзя. Але […]
    25 красавіка, 2024

    Літоўскія дэпутаты прагаласавалі супраць абмежаванняў на паездкі ў Беларусь

    Святлана Ціханоўская: «Толькі што ў Сейме Літвы завяршылася канчатковае галасаванне па папраўках да праекта закона, які рэгулюе прававое становішча беларусаў у краіне. Папраўкі, якія ў тым ліку ўключалі абмежаванне выезду ў Беларусь, не прайшлі, бо не былі падтрыманыя дастатковай колькасцю дэпутатаў. За апошнія тыдні была зробленая вялікая праца – дзясяткі сустрэчаў, размоваў і дыскусій – […]
    25 красавіка, 2024

    Станьце валанцёрамі на выбарах у Еўрапейскі Парламент!

    У рамках праграмы «Беларускія валанцёры на выбарах у ЕП» у траўні-пачатку чэрвеня вы можаце паўдзельнічаць у агульнаеўрапейскай электаральнай кампаніі. Што будзе? 📌 Вы будзеце займацца арганізацыяй і правядзеннем свабодных і сумленных выбараў. 📌 Праз ваш удзел беларуская праблематыка апынецца вышэй у парадку дня Еўрапарламента. 📌 А пры пазітыўным выніку выбраў – можна будзе развіваць камунікацыю […]
    25 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская возьме ўдзел ва ўскладанні кветак да помніку «Маці Чарнобыля» 26 красавіка

    У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыюе ўскладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. У мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць каманда Офіса і замежныя дыпламаты, беларускія актывісты і актывісткі, а таксама прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў, ініцыятываў і СМІ. Мерапрыемства адкрытае! Калі вы знаходзіцеся ў Вільні – далучайцеся да ўскладання кветак […]
    25 красавіка, 2024

    Стыпендыя імя Святланы Ціханоўскай чакае кандыдатаў!

    Офіс Святланы Ціханоўскай нагадвае беларускім студэнтам пра магчымасць атрымаць адукацыйныя стыпендыі ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтры менеджменту ў Інсбруку». Праект, запушчаны пад эгідай беларускай лідаркі ў кастрычніку, пакрывае €11 000 на навучанне па праграмах бакалаўрыята і магістратуры. Стыпендыя даступная для такіх спецыялізацыяў як бізнес-менеджмент, прадпрымальніцтва, права, турызм і інжынерыя. 🔍 Шукайце ўсе дэталі стыпендыі, умовы […]
    24 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская – у дзень народзінаў Марыі Калеснікавай

    Святлана Ціханоўская: «24 красавіка – дзень народзінаў Марыі Калеснікавай. Нашай Машы, чыя прамяністая ўсмешка стала падтрымкай для тысячаў беларусаў. Калі «рэжым з жанчынамі не ваюе», то як жа так атрымліваецца, што ўжо чацвёрты год Маша сустракае гэты дзень за кратамі? Што гэта, калі не вайна? У Беларусі зараз амаль дзве сотні жанчын-палітвязняў, сумарна прысуджаных да […]
    24 красавіка, 2024

    Сустрэчы Святланы Ціханоўскай падчас Саміту спікераў парламентаў ЕС на Мальёрцы

    Падчас працоўнага візіту на Мальёрку беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Саміце спікераў парламентаў ЕС, дзе выступіла з прамовай, а таксама сустрэлася з шэрагам спікераў. Святлана Ціханоўская абмеркавала з палітыкамі падтрымку грамадзянскай супольнасці, медыя і дэмакратычных сілаў, а таксама заклікала працягваць ціск на рэжым і дапамагаць рэпрэсаваным беларусам. Спікер фінскага Парламента Юссі Хала-аха і Святлана Ціханоўская […]
    23 красавіка, 2024

    Не дайце сябе падмануць! Навошта рэжыму насамрэч патрэбны Усебеларускі народны сход?

    24-25 красавіка ў Мінску пройдзе так званы Усебеларускі народны сход, дзе будуць зацверджаныя асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі і новая ваенная дактрына. Тлумачым, што такое УНС і навошта рэжым яго праводзіць.
    23 красавіка, 2024

    Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Таццянай Шчытцовай у чацвер, 25 красавіка

    На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова. Вы зможаце пацікавіцца ў прафесаркі пра сучасны стан беларускай навукі і распавесці пра бар’еры ці перашкоды, з якімі сутыкнуліся ў галіне адукацыі. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце падзяліцца ідэямі ці […]
    23 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Мы жывем у няпростыя часы, калі простых рашэнняў нядосыць»

    Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам на Мальёрцы, дзе выступіла на Саміце спікераў парламентаў ЕС. У прамове Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі і падкрэсліла: беларусы не хочуць быць часткай «рускага свету».  Што важнага адзначыла лідарка?  📌 «Наш народ хоча быць часткай Еўропы, а не «рускага свету». І гаворка ідзе не толькі пра […]
    22 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Лёс Еўропы зараз вырашаецца не толькі ва Украіне і Беларусі, але і ў Малдове, Грузіі і Арменіі»

    Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Саміце спікераў парламентаў ЕС на Мальёрцы: «Паважаныя ўдзельнікі, Сёння я звяртаюся да вас ад імя адважных беларусаў, якія працягваюць змагацца: за сваю свабоду, за дэмакратыю і за еўрапейскую будучыню. Наш пратэст сышоў у падполле, але людзі не здаліся. Я выступаю і ад імя тых, у каго забралі голас, каго […]
    22 красавіка, 2024

    Спіс беларускіх арганізацыяў, якія распавядуць вам пра экалогію

    Сёння – Міжнародны дзень Зямлі, які прызваны прыцягнуць увагу да экалагічных праблемаў і абароны навакольнага асяроддзя. На жаль, рэжым не моцна хвалююць пытанні экалогіі. Але беларусы і беларускі самі клапоцяцца пра тое, што пакінуць сваім нашчадкам. А разабрацца ў гэтым пытанні больш дасканала нам дапамагаюць беларускія экалагічныя арганізацыі. 🌱 «Экадом» – старэйшая беларуская прыродаахоўная арганізацыя. […]
    22 красавіка, 2024

    Далучайцеся да актыўнасцяў, прысвечаных гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Спіс мерапрыемстваў і акцыяў

    Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты арганізавалі акцыі і імпрэзы, якія мы сабралі для вас у адзіны спіс. Прыходзьце, далучайцеся і арганізоўвайце свае!  Кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі» ад Экадома 📌 Важна: мерапрыемствы бясплатныя, але неабходная рэгістрацыя, пасля якой вам паведамяць пра адрас месца правядзення. 🇩🇪 Берлін: 23 красавіка, 19:00.  🇱🇹 Вільня: 24 красавіка, 19:00 (стары горад). […]
    22 красавіка, 2024

    Сустрэча міністраў G7, візіт у Канаду, прэзідэнтства ў Бюро Рады Еўропы па моладзі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15-21 красавіка 2024

    На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская наведала Канаду з працоўным візітам і правяла шэраг сустрэч з ключавымі палітыкамі краіны. Беларусь упершыню была прадстаўлена на сустрэчы міністраў G7. У Вільні хутка адкрыецца інфармацыйны Пункт Рады Еўропы для Беларусі. Дарадцу Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву абралі супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы.  СУСТРЭЧА МІНІСТРАЎ […]
    21 красавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «За апошнія 4 гады ў Беларусі было знішчана больш за 1600 некамерцыйных арганізацый»

    Два гады таму рэжым адправіў за краты актывістаў з незалежных прафсаюзаў. Амаль дваццаць чалавек знаходзяцца ў турме па надуманых абвінавачваннях. Рэжым паказальна расправіўся над людзьмі, у чарговы раз паказаўшы – важней задушыць галасы беларусаў, чым пачуць іх. Святлана Ціханоўская: «Два гады таму ў Беларусі рэжым паказальна расправіўся з актывістамі незалежных прафсаюзаў. Амаль два дзясяткі чалавек, […]
    19 красавіка, 2024

    Блінкен, Бербак, Кэмеран, Сэжурнэ. Святлана Ціханоўская – пра вынікі дыялогу з прадстаўнікамі G7

    На сустрэчы міністраў G7 упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы. Святлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету – Энтані Блінкена, Аналены Бербак, Дэвіда Кэмерана, Стэфана Сэжурнэ, Мэлані Жалі, Жазэпа Барэля, Антоніо Таяні – да гуманітарнага крызісу ў нашай краіне і яе паўзучай акупацыі Расіяй. Таксама лідарка заклікала ўдзельнікаў да пошуку шляхоў вызвалення […]
    18 красавіка, 2024

    Таццяна Шчытцова: «З-за ідэалагічнага кантролю і прарасійскай прапаганды дэградацыя сацыягуманітарных ведаў у Беларусі непазбежная» 

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова ўзяла ўдзел у сустрэчы старэйшых службовых асобаў па пытанні дапамогі Еўрасаюза для дэмакратычнай Беларусі. Падчас дыялогу актуалізаваліся пытанні, што датычацца розных аспектаў жыцця беларусаў: правоў чалавека, адукацыі і асветы, культуры. Асобна ішла гаворка пра метады паляпшэння становішча палітвязняў, іх вызвалення. Дарадца выступіла перад удзельнікамі з прамовай, […]
    18 красавіка, 2024