• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам «‎Радыё Свабода»‎ ў Празе

    Падчас сустрэчы Стывен Капус і Святлана Ціханоўская абмяркоўвалі падтрымку для беларускай службы «‎Радыё Свабода» і ўвогуле беларускамоўнага вяшчання, каб праўдзівая інфармацыя даходзіла да беларусаў унутры краіны. Таксама Капус і Ціханоўская гаварылі пра сітуацыю з палітзняволенымі і ў прыватнасці пра журналістаў Ігара Лосіка, Андрэя Кузнечыка, а таксама пра Ігара Карнея.  Падчас візіту ў штаб-кватэру «‎Радыё Свабода» […]
    27 сакавіка, 2024

    Ціханоўская і міністр адукацыі Чэхіі абмеркавалі новыя стыпендыі для беларусаў

    Міністр адукацыі Чэхіі Мікулаш Бек прыняў кіраўніцу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Празе. Ціханоўская падзякавала за прызначэнне дзяржаўных стыпендыяў для беларускіх студэнтаў, у тым ліку былых палітзняволеных. Лідарка папрасіла міністра разглядзець магчымасць павелічэння колькасці стыпендыяў (не толькі на магістарскія, але і на бакалаўрскія праграмы), а таксама магчымасць новых выключэнняў з візавых абмежаванняў для студэнтаў з Беларусі.  […]
    27 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Мне таксама хацелася б паскардзіцца, а можа нават паплакаць у жылетку»

    III Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету адкрылася прамовай Святланы Ціханоўскай. Такі ж эмацыйна стрыманы выступ чакаўся ад лідаркі і пад канец мерапрыемства. Аднак заключная размова з удзельнікамі прагучала зусім у іншым тоне.  Паглядзіце відэа – такой беларускую лідарку бачыш нячаста… Святлана Ціханоўская: «Вы ведалі, што палітыкам таксама патрэбная падтрымка? Мне таксама час ад часу хацелася […]
    27 сакавіка, 2024

    Ціханоўская заклікала замежных дыпламатаў прызначыць спецпасланнікаў па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю

    У Амбасадзе Літвы ў Празе кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі Аргентыны, Аўстрыі, Канады, Харватыі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Ірландыі, Косава, Люксембургу, Партугаліі, Славаччыны, Славеніі, Іспаніі, Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Балгарыі. З нагоды сустрэчы Літоўская абмасада вывесіла бел-чырвона-белы сцяг.  Падчас сустрэчы Ціханоўская распавяла пра вынікі свайго візіту ў Прагу, […]
    26 сакавіка, 2024

    Ціханоўская і міністар замежных справаў Чэхіі абмеркавалі пытанне віз і падтрымку Офісу дэмакратычных сілаў у Празе

    Міністар замежных справаў Чэхіі Ян Ліпаўскі прыняў кіраўніцу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлану Ціханоўскую у Міністэрства замежных справаў у Празе. Таксама Ціханоўская падзякавала міністру замежных справаў за падтрымку Офісу дэмакратычных сілаў, Праграму падтрымкі грамадзянскай супольнасці (Чэхія выдае візы актывістам і рэпрэсаваным), пытанні легалізацыі беларусаў у Чэхіі, стыпендыі для беларускіх студэнтаў. Лідарка прапанавала змякчыць візавыя абмежаванні ў […]
    26 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Чэхіі. Пра што ішла гаворка?

    Адна з галоўных падзеяў працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Прагу – сустрэча з прэзідэнтам Чэхіі Пятром Паўлам. Падчас размовы беларуская лідарка актуалізавала шэраг важных пытанняў. У прыватнасці, лідары абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, жорсткія ўмовы ў турмах, а таксама варыянты шматбаковага ціску на рэжым.  Акрамя таго, ключавой тэмай дыялогу стала выцягванне Беларусі з вайны. Асобна Святлана […]
    26 сакавіка, 2024

    Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павал прыняў Ціханоўскую у Праскім замку

    Падчас афіцыйнага візіту Святланы Ціханоўскай у Прагу яе прыняў чэскі прэзідэнт. Сустрэча адбылася на пражскім градзе, дзе знаходзіцца афіцыйнага рэзідэнцыя прэзідэнта. Прэзідэнт Павэл павіншаваў Ціханоўскую з Днём Волі і выказаў падтрымку беларускаму народу. Падчас сустрэчы абмеркавалі падтрымку палітвязняў і крокі па іх вызваленні, працу Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі у Празе, супрацу і падтрымку Украіны, а таксама […]
    26 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Дзякую кожнаму, хто ўзяў удзел у святкаванні Дня Волі!»

    Святлана Ціханоўская: «Мае сэрца поўнілася гордасцю, калі чула вашыя галасы і бачыла вашыя вочы, што свяціліся цеплынёй. Вашая падтрымка натхняе і надае сілы рухацца далей.  У той жа час мае сэрца разрываецца ад болю, што беларусы, якія зараз унутры краіны, не могуць далучыцца да ўрачыстасцей – і адсвяткаваць гэты дзень як мае быць… Аднак я […]
    26 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Ніякі гвалт не можа задушыць сілу беларускага характару. Дзень Волі – гэта сімвал нашай няскоранасці»

    Сёння беларуская лідарка ўзяла ўдзел у анлайн-святкаванні Дня Волі, які ладзіць каманда БНР100. Яна звярнулася да беларусаў і беларусак з нагоды нацыянальнага свята: «Гэта пункт адліку найноўшай гісторыі Беларусі, нашай незалежнасці і нашага нацыянальнага адраджэння. Беларусы выйшлі з ценю імперыі, і заявілі ўголас: мы – народ! Беларусы сфармаваліся як нацыя. І цяпер мы самі нясем […]
    25 сакавіка, 2024

    «Мы здольныя яднацца, каб бараніць сваё». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў на Дзень Волі

    25 сакавіка, у дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак: «Мы вымушаны ладзіць урачыстасці ў замежжы, а не на роднай зямлі. Мы не можам святкаваць з лёгкім сэрцам, бо тысячы людзей знаходзяцца за кратамі. Мы кажам «Дзень волі», але разумеем: сёння наша краіна апынулася у закладніках Расійскай імперыі, […]
    25 сакавіка, 2024

    Як прайшоў другі дзень III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе?

    Зранку беларуская лідарка ўзяла ўдзел у стратэгічнай сесіі Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Народных амбасадаў. Пасля Святлана Ціханоўская ўрачыста адкрыла памятны знак у гонар Францыска Скарыны. Адзначым, што гэта ўжо трэці аб’ект у Празе, прысвечаны беларускаму першадрукару. «Скарына быў і заўсёды будзе гістарычнай фігурай нумар адзін для беларусаў. Ён увасабляе сабой усё тое, што робіць […]
    24 сакавіка, 2024

    Як прайшоў першы дзень III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе?

    Распавядаем пра ключавыя тэмы, якія ўздымалі спікеры на панэльных дыскусіях: 📌 Першая панэль: спікеры акцэнтавалі ўвагу на ўмацаванні ўнутранай і знешняй палітыкі, падтрымцы Украіны, а таксама абмеркавалі важнасць актыўнай ролі беларускай дыяспары ў сусветнай супольнасці. Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка падкрэсліў: «Важна, каб тэму адказнасці рэжыму за міжнародныя злачынствы таксама адвакатавалі нашыя дыяспары. […]
    24 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам унутры, а аказваць ім рэальную дапамогу»

    Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Госці мерапрыемства рэпрэзентуюць 21 краіну свету і больш за 100 ініцыятываў.  У вітальнай прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла: ніхто, акрамя беларусаў, не вырашыць нашыя праблемы: 📌 «Вельмі часта мы, беларусы, сябе недаацэньваем. Нам можа здавацца, што нас мала, што мы ні на што не ўплываем. […]
    23 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Трагедыя будзе не па тэлевізары, мы будзем глядзець прама на яе»

    Нацыянальная лідарка Беларусі пракаментавала тэракт у падмаскоўным «Крокус Сіці хол»: «Сёння ў канцэртным комплексе «Крокус Сіці хол» адбыўся тэракт, які нагадаў мне пра падзеі напачатку 2000-х. Захоп «Норд-Оста», закладнікі ў Беслане… Трагедыя, якая і тады аказалася падставай для вайны. Калі гэта і зараз стане падставай для аб’яўлення вайны, то мы будзем не пабочнымі назіральнікамі. Цяпер […]
    22 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі 16 краінаў 

    Дэлегацыя пад кіраўніцівам спецпасланніка ЕС па пытаннях Усходняга партнёрства Дзірка Шубеля наведала Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні. У склад дыпламатычнай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Бельгіі, Чэхіі, Германіі, Іспаніі, Фінляндыі, Францыі, Італіі, Эстоніі, Латвіі, Даніі, Літвы, Нідэрландаў, Румыніі, Польшчы, Ірландыі і Грэцыі.  Беларуская лідарка распавяла палітыкам пра важнасць Усходняга партнёрства для беларусаў і падкрэсліла неабходнасць паглыбляць удзел […]
    22 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Камітэта па замежных справах Сейма Польшчы Паўлам Ковалем

    Падчас сустрэчы беларуская лідарка надала ўвагу пытанню падтрымкі тэлеканалу Белсат, незалежных медыя і грамадскіх ініцыятываў. Асобна Ціханоўская і Коваль абмеркавалі бягучую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, а таксама выдачу Польшчай візаў для беларусаў. Палітык запэўніў беларускую лідарку ў падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі.  Пазней Павел Коваль узяў удзел у прэс-канферэнцыі ў фармаце «Люблінскай чацвёркі» з удзелам кіраўнікоў […]
    22 сакавіка, 2024

    «Мы змагаемся з адным і тым жа злом – і за адну і тую ж будучыню». Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Канферэнцыі Каліноўскага ў Вільні

    Сёння ў літоўскім Сейме распачалася двухдзённая Канферэнцыя Каліноўскага. Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці з прамовай, падчас якой заклікала захоўваць пытанне Беларусі на парадку дня. Таксама Ціханоўская падкрэсліла важнасць дапамогі Украіне і адзначыла: Беларусь – самае слабое звяно пуцінскай вайсковай машыны.  Прыводзім самыя яркія цытаты з выступу: 📌 «Сёння ў нашым рэгіёне зноў вырашаецца лёс свабоды, […]
    22 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская абмеркавала падтрымку незалежных медыя з прадстаўніком Еўракамісіі

    Беларуская лідарка ў віленскім офісе сустрэлася з кіраўніком гендырэктарата Еўракамісіі па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Гертам Янам Копманам. Падчас сустрэчы Ціханоўская надала асаблівую ўвагу неабходнасці падтрымкі беларускіх незалежных медыя і адзначыла: пытанне стаіць надзвычайна востра. Лідарка звярнула ўвагу Копмана на тое, што сёлета многія СМІ сутыкнуліся з праблемай фінансавання і патрабуюць неадкладнай падтрымкі. Адзначым, […]
    22 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам парламента Арменіі Аленам Сіманянам

    Падчас Кангрэсу Euronest беларуская лідарка сустрэлася з Аленам Сіманянам і выказала спадзяванне на больш шчыльнае супрацоўніцтва паміж Арменіяй і дэмакратычнай Беларуссю. Ціханоўская таксама падзякавала за рашэнне прэм’ера Пашыняна не прыязджаць на саміт АДКБ у Мінск. Прадстаўнікі Арменіі паведамілі Ціханоўскай аб тым, што беларус Яраслаў Новікаў, якога затрымалі на запыт сілавікоў Беларусі, у выніку атрымае палітычны […]
    22 сакавіка, 2024

    У чым адметнасць візіту Святланы Ціханоўскай у Прагу: тлумачыць Дзяніс Кучынскі

    23 сакавіка Святлана Ціханоўская распачне працоўны візіт у Чэхію. Каманда Офіса ўжо анансавала ўдзел лідаркі ў ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, але праграма беларускай лідаркі куды больш шырокая. Падрабязна пра ключавыя і найбольш важныя моманты распавядае дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі. У відэа вы даведаецеся пра чатыры галоўныя элементы візіту, у тым ліку […]
    22 сакавіка, 2024

    Крысціна Рыхтэр выступіла на мерапрыемстве «Дайце голас ахвярам» у Радзе па Правах чалавека

    Крысціна Рыхтэр, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, выступіла на мерапрыемстве «Дайце голас ахвярам» у Жэневе. Яго арганізавала пастаяннае прадстаўніцтва Літвы пры ААН і падтрымала пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы. Сайд-івэнт у рамках 55-й сесіі Рады па правах чалавека быў прысвечаны ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Падчас выступу Крысціна Рыхтэр сфакусіравалася на тэме ўтрымання палітычных зняволеных у […]
    21 сакавіка, 2024

    ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету: панэльныя дыскусіі і спікеры

    Офіс Святланы Ціханоўскай, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Народныя амбасады працягваюць падрыхтоўку да ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая пройдзе 23-24 сакавіка ў Празе.  Падчас Канферэнцыі будуць падымацца актуальныя праблемы беларускай супольнасці і пытанні, на якія адкажуць эксперты-спікеры.  Першая панэль: «Стратэгічная візія беларускай дэмакратычнай супольнасці і роля беларусаў(-ак) […]
    21 сакавіка, 2024

    «Свабода для аднаго – значыць свабода для ўсіх»: Святлана Ціханоўская выступіла перад «Альянсам лібералаў і дэмакратаў за Еўропу»

    Беларуская лідарка выступіла ў Бруселі на кангрэсе палітычнай арганізацыі «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу». Падчас прамовы Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць адзінства і рашучасці еўрапейскай супольнасці ў барацьбе супраць тыраніі і дыктатуры, а таксама заклікала ўдзельнікаў падтрымліваць беларусаў праз выдачу візаў і дапамагу з легалізацыяй. Прыводзім ключавыя цытаты з прамовы: 📌 «Мы не павінны дазволіць […]
    21 сакавіка, 2024

    Анатоль Лябедзька распавёў пра вынікі Парламенцкай асамблеі Euronest

    20 сакавіка Святлана Ціханоўская выступіла на афіцыйным адкрыцці 11-й сесіі Парламенцкай асамблеі Euronest у Бруселі. Пра асноўныя вынікі Асамблеі распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька: Дзесяць месцаў, прызначаных для Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі, не пуставалі. Гэтыя месцы ў якасці назіральнікаў занялі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі. Дзесяць чалавек гаварылі адным […]
    21 сакавіка, 2024

    Вызваліць палітвязняў, прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці: пра што гаварылі на сесіі Рады па правах чалавека ААН

    Сёння ў рамках 55-й сесіі Рады па правах чалавека быў прадстаўлены Даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека «Становішча ў галіне правоў чалавека напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх». Вярхоўны камісар зноў прыцягнуў увагу да крызісу ў Беларусі, адзначыўшы: парушэнні правоў чалавека, апісаныя ў новым дакладзе, дадаткова пацвярджаюць маштабы і характэрную схему парушэнняў, […]
    20 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Час паказаць, што ЕС гатовы да пашырэння і адважных крокаў у стаўленні да суседзяў»

    Святлана Ціханоўская выступіла на афіцыйным адкрыцці 11-й сесіі Парламенцкай асамблеі Euronest у Бруселі. Беларуская лідарка факусавала ўвагу на важнасці еўрапейскай будучыні для Беларусі. Акрамя таго, Ціханоўская прапанавала ўключыць дэмакратычныя сілы ў праграму Еўрасаюза «Усходняе партнёрства». Рэжым прыпыніў удзел Беларусі ў праекце ў 2021-м. Прыводзім самыя цікавыя цытаты з прамовы: 📌 «Я аптымістычна гляджу на будучыню […]
    20 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Я з аптымізмам гляджу на будучыню Беларусі»

    Святлана Ціханоўская выступіла на афіцыйным адкрыцці 11-й чарговай сесіі Парламенцкай асамблеі EURONEST у Бруселі: «Паважаныя сустаршыні, Еўрапейскія парламентарыі, калегі з Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар выступаць сёння перад Парламенцкай асамблеяй EURONEST. Я хачу выказаць асаблівую падзяку сустаршыням Андрусу Кубілюсу і Івану Крулько за тое, што вы так шмат зрабілі, […]
    20 сакавіка, 2024

    «Свабода значыць для нас усё»: Святлана Ціханоўская адкрыла Дзень Беларусі ў Еўрапарламенце

    З нагоды Дня волі дэпутаты Еўрапарламента і палітыкі Еўрапейскай народнай партыі з дапамогай Беларускага вольнага тэатра і Беларускага дому ў Варшаве арганізавалі «Belarus Freedom day» – тэматычны івэнт па Беларусі. У яго межах адкрылася выстава «Я не баюся, няхай яны баяцца», прысвечаная Алесю Бяляцкаму – беларускаму нобелеўскаму лаўрэату і старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна». Беларуская лідарка […]
    20 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Алесь Бяляцкі сімвалізуе непераможны дух беларускага народа»

    Святлана Ціханоўская ў Бруселі выступіла з прамовай на выставе, прысвечанай Алесю Бяляцкаму: «Паважаныя сябры і госці і, вядома, мае дарагія беларусы! Для мяне вялікі гонар выступаць перад вамі тут – на гэтай выдатнай выставе, прысвечанай нашаму герою і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Перш за ўсё дазвольце мне выказаць падзяку ўсім арганізатарам і паважаным […]
    19 сакавіка, 2024