У працяг серыі міжнародных кантактаў Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржаўным сакратаром Швейцарыі па замежных справах Аляксандрам Фазелем. Яны абмеркавалі ключавыя пытанні, звязаныя з сітуацыяй у Беларусі і міжнародным кантэкстам:
– ролю Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны, а таксама магчымасці для дэмакратычных пераменаў у Беларусі ў цяперашніх умовах;
– намаганні міжнароднай супольнасці, у тым ліку Швейцарыі, па вызваленні беларускіх палітвязняў і падтрымцы іх сем’яў;
– бягучы стан і перспектывы развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі.