Падчас свайго візіту ў Люксембург Святлана Ціханоўская правяла важную сустрэчу з новым дзяржаўным сакратаром МЗС Германіі Гюнтэрам Крыхбаўмам. Перамовы сталі магчымасцю наладзіць кантакт з прадстаўнікамі новага ўраду і ўзгадніць крокі для падтрымкі дэмакратычных зменаў у Беларусі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ключавыя тэмы, што датычацца будучыні Беларусі і рэгіянальнай бяспекі:
– становішча Беларусі ў кантэксце вайны ва Украіне, а таксама рызыкі, якія нясе цяперашні рэжым для беларускай незалежнасці і суверэнітэту;
– падтрымку грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і ініцыятываў па рэабілітацыі былых палітвязняў;
– візіт у Берлін, сустрэчы з прадстаўнікамі новага ўраду, а таксама працу міжпарламенцкай групы сяброў Беларусі ў Бундэстагу;
– далейшае паглыбленне супрацоўніцтва ў межах Еўрапейскага Саюза па беларускім напрамку.