Шэнгенскія візы, легалізацыя і рэабілітацыя для дзяцей: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністаркай замежных справаў Румыніі
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Румыніі, дзе сустрэлася з міністаркай замежных справаў Лумініцай Адабэску. Падчас дыялогу лідарка акцэнтавала ўвагу на неабходнасць ціску на рэжым і прыцягненне яго да адказнасці праз міжнародны крымінальны суд, а таксама заклікала прызначыць спецпасланніка па Беларусі. Важнымі тэмамі сустрэчы сталі легалізацыя беларусаў у Румыніі, выдача пашпартоў замежніка, а таксама […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Грэцыі
Беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Грэцыі Кірыякасам Міцатакісам на палях Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце. Падчас сустрэчы Міцатакіс і Ціханоўская абмеркавалі палітыку Еўрасаюзу ў дачыненні да Беларусі, а таксама фарматы супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і грэцкімі ўладамі. Асобна палітыкі гаварылі пра стварэнне групы «Сяброў дэмакратычнай Беларусі» ў грэцкім Парламенце. Напрыканцы сустрэчы міністр запрасіў […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Італіі
На палях Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні. Падчас дыялогу бакі абмеркавалі пытанне легалізацыі беларусаў, дапамогу палітвязням і іх сем’ям, а таксама наступную сустрэчу міністраў замежных справаў Еўрасаюзу, на якой будзе абмяркоўвацца пытанне Беларусі. Асобна Святлана Ціханоўская заклікала ўзняць пытанне Беларусі на мерапрыемствах краінаў «Вялікай сямёркі», у […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Малдовы Міхаілам Папшоем
Падчас працоўнага візіту ў Румынію Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі, дзе сустрэлася з міністрам замежных справаў Малдовы Міхаілам Папшоем. Беларуская лідарка прапанавала міністру ўзмацніць супрацоўніцтва на дыпламатычным узроўні і прызначыць спецпасланніка ці амбасадара, які б адказваў за кантакты з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Таксама палітыкі абмеркавалі спробы Расіі дэстабілізаваць сітуацыю ў Прыднястроўі […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен
Пасля выступу на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце беларуская лідарка сустрэлася з Урсулай фон дэр Ляен. Падчас дыялогу Ціханоўская звярнула ўвагу на праблемы з легалізацыяй беларусаў у краінах Еўрасаюзу, а таксама выказала спадзяванне, што кіраўніцтва Еўрасаюзу працягне падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць. Асобна лідарка адзначыла неабходнасць ціску на рэжым дзеля вызвалення палітвязняў і супрацьдзеяння расійскай […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з эстонскімі парламентарамі на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі
Падчас працоўнага візіту ў Бухарэст беларуская лідарка сустрэлася з эстонскай дэлегацыяй, а менавіта – з былым міністрам замежных справаў Эстоніі Урмасам Рэйнсалу і былым камандуючым эстонскай арміі Рыхам Тэрасам. Бакі абмеркавалі правядзенне супольных мерапрыемстваў, а таксама працу групы «За дэмакратычную Беларусь» у эстонскім парламенце, старшынёй якой з’яўляецца Урмас Рэйнсалу. Святлана Ціханоўская заклікала парламентароў не ўраўноўваць […]
«Мы павінны бараніць каштоўнасці, якія нас вызначаюць»: сумесны артыкул Святланы Ціханоўскай і генеральнай сакратаркі Рады Еўропы
Лідарка дэмакратычнай Беларусі і генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч напісалі сумесны артыкул для Euronews, дзе раскрылі сутнасць змагання супраць аўтакратыі. У аўтарскай калонцы палітыкі распавядаюць пра каштоўнасці, якімі вызначаецца еўрапейскае грамадства, пра значнасць Рады Еўропы для Беларусі, а таксама пра тое, чаму беларусы – важныя партнёры для міжнародных арганізацыяў. Прыводзім самыя яркія цытаты з […]
«Наш маральны абавязак – змагацца за палітзняволеных»: Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі
Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Румыніі. Сёння разам з прэзідэнткай Еўрапейскага Парламента Рабертай Метсолай яна выступіла з прамовай перад Кангрэсам Еўрапейскай народнай партыі. Ціханоўская распавяла пра жахлівую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі – і заклікала рабіць усё, каб яна не сыходзіла з міжнароднага парадку дня. Адзначым ключавыя цытаты прамовы. 📌 «Наш маральны абавязак – […]
Святлана Ціханоўская: «Наш маральны абавязак – змагацца за палітвязняў»
Святлана Ціханоўская выступіла на сходзе Сеткі маладых сябраў Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце, Румынія: «Паважаныя сябры Еўрапейскай народнай партыі, Дзякуй вам, дарагая Раберта і дарагая Ева, за вашыя важныя словы, за вашую адвагу і за ўсё, што вы робіце для Беларусі і Украіны. Я ніколі не перастану паўтараць, як я захапляюся такімі жанчынамі-лідаркамі, як вы. […]
Святлана Ціханоўская: «Надышоў час дэмакратыям паказаць свае зубы»
Святлана Ціханоўская выступіла на Пленарным сходзе Еўрапейскай народнай партыі: «Паважаны Генеральны сакратар, Паважаны Старшыня, Паважаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы з’езда, Выступаючы перад вамі, я адчуваю сябе нібы сярод сяброў. І я прыехала сюды сёння, каб падзякаваць вам! На працягу многіх гадоў Еўрапейская народная партыя была рухаючай сілай, якая выступала ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі – як […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала пытанне выдачы візаў беларусам з міністаркай замежных справаў Балгарыі Марыяй Габрыэль
Падчас працоўнага візіту ў Сафію беларуская лідарка сустрэлася з міністаркай замежных справаў Балгарыі Марыяй Габрыэль. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пагрозу беларускай незалежнасці з боку Расіі, прыцягненне рэжыму да адказнасці, а таксама падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і медыя. Асобна Ціханоўская прапанавала разглядзець магчымасць прызначэння спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы […]
У Парламенце Балгарыі будзе створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі
У межах афіцыйнага візіту ў Балгарыю Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам Парламента Расэнам Жалязковым, выступіла перад Камітэтам па еўрапейскіх справах і сустрэлася з парламентарыямі. Спікер пацвердзіў: у Парламенце Балгарыі ствараецца група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Жалязкоў і Ціханоўская абмеркавалі неабходныя напрамкі працы групы. Падчас размовы беларуская лідарка папрасіла Балгарыю спрасціць легалізацыю для беларусаў. Акрамя таго, Ціханоўская […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала пытанні легалізацыі беларусаў з віцэ-міністрам юстыцыі Балгарыі
У межах працоўнага візіту ў Балгарыю беларуская лідарка сустрэлася з намеснікам міністра юстыцыі Эмілем Дзечэвым і былым прадстаўніком Балгарыі ў ААН Стэфанам Тафровым. Падчас сустрэчы палітыкі абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў, апастылі і прызнанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў сапраўднымі, а таксама падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі ў структурах ААН. Акрамя таго, бакі пагаварылі аб прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Сафіі
Падчас афіцыйнага візіту ў Балгарыю беларуская лідарка сустрэлася з Васілем Тэрзіевым і заклікала мэра падтрымаць стажыроўкі для прадстаўнікоў «Кадравага рэзерву» пры Аб’яднаным Пераходным Кабінеце. Таксама лідарка прапанавала запрасіць прадстаўнікоў беларускага бізнесу за мяжой у праграмы падтрымкі бізнесу. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская распавяла пра праблемы, з якімі сутыкаецца беларуская дыяспара ў Сафіі і заклікала мэра яе […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутатам балгарскага Парламента Бойка Барысавым
У межах візіту ў Балгарыю беларуская лідарка сустрэлася з былым прэм’ер-мінстрам, а зараз дэпутатам Парламента Бойка Барысавым. Палітык выказаў сваю падтрымку Святлане Ціханоўскай і дэмакратычным сілам Беларусі, а таксама адзначыў, што спадзяецца прыехаць у Беларусь пасля пераменаў. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў Даніэль Мітаў, які пагадзіўся стаць старшынёй ці сустаршынёй групы сяброў дэмакратычнай Беларусі. Пасля сустрэчы […]
Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністр Балгарыі Нікалай Дэнкаў выступілі ва ўніверсітэце Сафіі
Часткай працоўнага візіту Ціханоўскай у Балгарыю стала лекцыя ва ўніверсітэце Сафіі. На мерапрыемстве прысутнічала больш за 200 чалавек, у тым ліку студэнты, выкладчыкі і акадэмічныя супрацоўнікі. Беларуская лідарка выступіла з лекцыяй, а пасля адказала на пытанні студэнтаў. Падчас выступу Святлана ЦІханоўская гаварыла пра балгарска-беларускія адносіны і падзякавала Балгарыі за падтрымку. Акрамя таго, лідарка распавяла пра […]
Аднаўленне адносінаў паміж Беларуссю і Балгарыяй: Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Балгарыі
Падчас працоўнага візіту ў Сафію беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Балгарыі. Нікалай Дэнкаў выказаў спадзяванне на шчыльнае супрацоўніцтва паміж краінай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Адна з ключавых мэтаў візіту – аднавіць адносіны, якія зруйнаваў рэжым Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская запрасіла Балгарыю далучыцца да групы сяброў Беларусі ў АБСЕ, а таксама падтрымаць працу Кантактнай групы ў Радзе […]
Святлана Ціханоўская: «Нягледзячы на тэрор, беларусы працягваюць змагацца»
Святлана Ціханоўская выступіла ў Камітэце па справах Еўропы ў Сафіі, Балгарыя: «Паважаны Кірыл Пяткоў! Паважаныя члены Камітэта па справах Еўропы, Паважаныя ўдзельнікі, дарагія сябры свабоды! Для мяне вялікі гонар і прывілей выступаць сёння перад вамі. Я ўпэўненая, што знаходжуся тут сярод сяброў. Вашая падтрымка, вашая салідарнасць, вашыя паслядоўныя рашэнні сапраўды натхняюць. Я знаходжуся ў Балгарыі […]
Святлана Ціханоўская: «Жанчыны ў палітыцы больш эфектыўныя ў «бегу на доўгія дыстанцыі»
Беларуская лідарка ўпершыню наведала Балгарыю з працоўным візітам. Увечары панядзелка Святлана Ціханоўская далучылася да эфіру ў студыі Балгарскага нацыянальнага радыё, дзе падзялілася бачаннем ролі жанчын у сучаснай палітыцы, а таксама адзначыла, што будучыня Беларусі звязаная з дэмакратычнымі сіламі, а не з рэжымам. Прыводзім самыя яркія цытаты з размовы. 📌 «Я пераканалася, што жанчыны ў палітыцы […]
Далучайцеся да маршу ў памяць аб беларусцы Лізавеце ў Варшаве
На мінулым тыдні ў Варшаве адбылася жудасная трагедыя. Памерла беларуска Лізавета – дактары не змаглі выратаваць яе жыццё пасля жорсткага нападу, згвалтавання і спробаў удушэння. 6 сакавіка ў Варшаве ў памяць аб загінулай дзяўчыне пройдзе марш супраць гвалту «Яе звалі Ліза». Акцыя пачнецца а 18:00 па адрасе ul. Żurawia, 47 – там, дзе адбылося злачынства. […]
«Гэта не толькі пра чысты бізнес, гэта пра стварэнне беларускай супольнасці». Алесь Аляхновіч – пра вынікі першага Беларускага бізнес-форуму
У Вашынгтоне прайшоў першы Беларускі бізнес-форум у ЗША, арганізаваны Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (АВВА). Алесь Аляхновіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі, распавёў пра вынікі мерапрыемства. Агулам у івэнце ўдзельнічалі больш за 150 чалавек. Сярод іх – беларускія бізнесоўцы з ЗША і Канады, прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША, Дэпартамента гандлю і USAID. На […]
Некалькі дзён Ліза адчайна змагалася за сваё жыццё. Жыццё, якое ў яе бязлітасна адабралі
Святлана Ціханоўская: «Гэта проста невыносна! Мне складана апісаць увесь боль, што я адчуваю зараз. Але яшчэ я адчуваю злосць. Злосць на несправядлівасць. На тое, што жанчыны не могуць адчуваць сябе ў бяспецы. На тое, што нехта абвінавачвае ахвяру гвалту ў тым, што здарылася. У нашым свеце не павінна быць месца жорсткасці і гвалту. А вінаватыя […]
Таццяна Шчытцова: «Каб нашая краіна развівалася, права на адукацыю і права на працу не павінны ператварацца ў прыгоннае права»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі пракаментавала апошнія заявы міністра адукацыі Беларусі пра прымусовае размеркаванне. Таццяна Шчытцова падкрэсліла, што Беларусі неабходны сур’ёзныя рэформы ў сферы эканомікі і адукацыі, а таксама звярнула ўвагу на праблемы ўзросту прыёму ў ВНУ на вайсковыя спецыяльнасці адсутнасць рэальнага выбару ў выпускнікоў. Таццяна Шчытцова: «На днях міністр адукацыі зрабіў […]
Святлана Ціханоўская – беларускім бізнесоўцам: «Голас стане нашмат мацнейшым, калі вы будзеце трымацца разам»
Беларускі бізнес-форум – гістарычная падзея для беларускай бізнес-супольнасці. Упершыню ў Вашынгтоне Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА арганізавала форум такога кшталту. Сярод партнёраў мерапрыемства – Міністэрства гандлю ЗША, Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы (ABA) і Беларуска-амерыканская асацыяцыя BAZA. Форум аб’яднае беларускіх бізнесоўцаў з ЗША, міжнародных экспертаў, інвестараў, прадстаўнікоў амерыканскіх уплывовых інстытуцыяў і бізнес-асацыяцыяў. Удзельнікі абмяркуюць запыты […]
Святлана Ціханоўская: «Калі ў Беларусі наступяць дэмакратычныя перамены, краіны ЕС стануць нашымі асноўнымі гандлёвымі партнёрамі»
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на першым Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне: «Паважаныя арганізатары і ўдзельнікі Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, Дарагія сябры! Віншую вас з правядзеннем гэтага гістарычнага мерапрыемства – такога маштабнага беларускага бізнес-форуму ў ЗША. Жадаю выказаць шчырую падзяку прадстаўнікам Праграмы развіцця камерцыйнага права Міністэрства гандлю ЗША за неацэнную дапамогу ў арганізацыі гэтага мерапрыемства, а […]
Падтрымайце дабрачынны збор для беларускіх гераінь у зняволенні
З нагоды Міжнароднага жаночага дня Фонд салідарнасці BYSOL сумесна з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) запускае дабрачынны збор сродкаў для беларускіх жанчын-палітвязяняў. Сабраныя сродкі будуць перададзеныя іх сем’ям, якія падтрымліваюць жанчын у зняволенні. Святлана Ціханоўская: «Сёння не менш за 180 беларусак знаходзяцца за кратамі за свае палітычныя погляды і змаганне за справядлівасць. Сярод іх […]
Франак Вячорка: «Гэты візіт вяртае беларускае пытанне на парадак дня ААН»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падзяліўся падрабязнасцямі візіту беларускай лідаркі ў Жэневу, дзе яна выступіла з прамовай перад дэлегацыямі больш чым з 50 краінаў свету. Вячорка адзначыў: гэтая падзея важная тым, што выступ Святланы Ціханоўскай слухалі не толькі дэлегацыі дэмакратычных краінаў. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі тых краінаў, якія звычайна займаюць вельмі пасіўную пазіцыю датычна Беларусі. […]
Беларускія дні на міжнародным кінафестывалі Artdocfest у Рызе
З 1 па 8 сакавіка ў Рызе пройдзе міжнародны кінафестываль Artdocfest, у які арганізатары мерапрыемства ўключылі праграму «Жыве Беларусь». У яе межах 2 і 3 сакавіка будуць паказаны чатыры беларускія кінастужкі. «Жыве Беларусь» – гэта шэраг дакументальных фільмаў пра беларусаў і беларусак, якія распавядуць аб тым, як людзі жывуць у дыктатуры і працягваюць змагацца з […]
Не паддавайцеся на махлярства! Беларусам Літвы тэлефануе «фэйкавы» Дэпартамент міграцыі
Сёння раніцай шмат беларусаў у Літве атрымалі званкі ад людзей, якія прадставіліся супрацоўнікамі Дэпартамента міграцыі. Тыя, хто тэлефанаваў, паведамлялі, што чалавек прызнаны пагрозай нацыянальнай бяспецы і што яму неабходна пакінуць тэрыторыю краіны. Офіс Святланы Ціханоўскай аператыўна звязаўся з Дэпартаментам міграцыі Літвы і знаходзіцца ў цесным кантакце з літоўскім бокам. На дадзены момант на сайце Дэпартамента […]