• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Жанчыны – не зноска ў рэвалюцыях. Мы іх апора!»

    17 лютага, 2025

    На канферэнцыі па бяспецы, што праходзіла ў Мюнхене, Святлана Ціханоўская выступіла на панэльнай дыскусіі «Каталізатары пераменаў: Сіла жаночых палітычных рухаў у барацьбе за свабоду». Івэнт прысвячаўся стратэгіям і вопыту жаночых ініцыятываў у стварэнні і ўмацаванні дэмакратычнага кіравання. 

    Разам з беларускай лідаркай у дыскусіі ўдзельнічалі:

    📌 Яўгенія Кара-Мурза – праваабаронца, кіраўніца міжнароднай адвокацыі Free Russia Foundation.

    📌 Масіх Алінеджад – іранская актывістка, прэзідэнтка World Liberty Congress.

    📌 Аляксандра Усцінава – дэпутатка парламента Украіны, старшыня Спецыяльнай камісіі па кантролі над узбраеннямі.

    📌 Марыя Ёнава – дэпутатка парламента Украіны, старшыня падкамітэта па заканадаўчай падтрымцы сяброўства ў ЕС і NATO.

    📌 Аляксандра Матвійчук – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру, кіраўніца Цэнтра грамадзянскіх свабод.

    Падчас прамовы Святлана Ціханоўская вызначыла крокі для пашырэння магчымасцяў жанчын у змаганні за дэмакратыю:

    • Абараняць інтарэсы палітвязынак. Больш за 160 беларускіх жанчын застаюцца за кратамі. Мы абавязаны працягваць барацьбу за іх вызваленне.
    • Зрабіць жанчын бачнымі. Немагчыма абмяркоўваць мір або дэмакратыю без жанчын, якія ўзначальваюць барацьбу за іх дасягненне.
    • Падтрымліваць арганізацыі, узначаленыя жанчынамі. Жаночыя арганізацыі знаходзяцца на перадавой, але першымі страчваюць фінансаванне. Дапамога павінна даходзіць да тых, хто ўтрымлівае супольнасці разам ва ўмовах рэпрэсіяў.
    • Забяспечыць прысутнасць жанчын за сталом прыняцця рашэнняў. Дэмакратыя без жанчын – гэта толькі палова дэмакратыі.

    Святлана Ціханоўская:

    «У Беларусі няма жаночага і мужчынскага супраціву. Ёсць агульная барацьба за годнасць, свабоду і будучыню. Але жанчыны заўсёды былі на перадавой: у 2020 годзе, у падполлі, у выгнанні. І яны будуць там да канца.

    Менавіта таму палітыкі павінны фінансава падтрымліваць рухі, узначаленыя жанчынамі, абараняць жанчын-актывістак і караць рэжымы, якія іх пераследуюць. Жанчыны – не зноска ў рэвалюцыях. Мы іх апора».

    Апошнія навіны