• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ксенія Луцкіна паспяхова пакінула Беларусь

    04 сакавіка, 2025

    Святлана Ціханоўская: «Вельмі радасна даведацца, што нарэшце Ксенія Луцкіна апынулася ў бяспецы . Горка ад таго, што для гэтага ёй давялося пакінуць свой дом. За гады зняволення здароўе журналісткі сур’ёзна пацярпела: без медычнай дапамогі пагоршылася хранічнае захворванне, развілася пнеўманія, расла пухліна.

    Цяпер, каб мець магчымасць аднавіцца і быць разам з блізкімі, яна вымушаная пакінуць сваю краіну. Гэта няпростае рашэнне, якое прымаюць многія беларусы, калі разумеюць, што заставацца страшна і рызыкоўна – непрадказальная ілюзія бяспекі можа знікнуць за хвіліну.

    Але самае каштоўнае для чалавека – гэта жыццё і свабода. Таму ад’езд Ксеніі – чарговы доказ таго, што рэжым не можа зламаць людзей – толькі выціснуць. Але беларуская супольнасць мацнейшая за межы і турмы – і заўсёды побач знойдуцца тыя, хто абдыме, падтрымае і дапаможа, дзе б вы ні знаходзіліся і ў якой складанай сітуацыі ні апынуліся.

    Зычу Ксеніі моцы і хуткага аднаўлення».

    Фота: Андрэй Стрыжак

    Апошнія навіны