• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з амбасадарамі ў Вільні, візіт у Швецыю і Дзень роднай мовы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 17-23 лютага 2025

    24 лютага, 2025

    СУСТРЭЧА З АМБАСАДАРАМІ

    Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з амбасадарамі і кіраўнікамі місіяў 25 краінаў, каб абмеркаваць спосабы вызвалення палітвязняў, ваенна-палітычнае становішча ў рэгіёне і падтрымку незалежных медыя. Ціханоўская падкрэсліла: санкцыі павінны заставацца інструментам ціску, паколькі рэпрэсіі працягваюцца. Яна таксама адзначыла, што рэжым Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі не толькі ў Беларусі, але і супраць беларусаў за мяжой. Акрамя таго, Ціханоўская падзякавала міжнароднай супольнасці за непрызнанне фарсу «выбараў» і заклікала Еўрапейскі Саюз актыўна ўдзельнічаць у перамовах па бяспецы ў рэгіёне, улічваючы беларускі аспект.

    ВІЗІТ У ШВЕЦЫЮ

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка правёў працоўны візіт у Швецыю. У Стакгольме ён наведаў МЗС Швецыі, Канцылярыю прэм’ер-міністра, Мінюст, парламент Швецыі, Шведскі інстытут, Амбасаду Літвы, Стакгольмскі цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў, Умераную партыю і Фонд Ярла Х’ялмарсана. Падчас візіту абмеркавалі вынікі Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, падтрымку незалежных медыя і ініцыятываў, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і парламентам Швецыі.

    МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ САЦЫЯЛЬНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ

    20 лютага – Сусветны дзень сацыяльнай справядлівасці. Святлана Ціханоўская выказалася з гэтай нагоды: «Справядлівасць – гэта не юрыдычны тэрмін і не абстрактнае паняцце. Справядлівасць – гэта аснова дэмакратычнага, свабоднага грамадства, да якога мы імкнёмся».

    ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

    21 лютага беларусы адзначаюць Дзень роднай мовы, і Святлана Ціханоўская запусціла моўны чэлендж. У першым відэа яна падзялілася парадамі, як натуральна пераходзіць на беларускую ў паўсядзённым жыцці, і заклікала: «Калі ласка, падтрымлівайце адно аднаго. Не забівайце жаданне размаўляць на беларускай мове».

    Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў спіс мерапрыемстваў да Дня роднай мовы. 

    МЕДЫЯБелСАТ (Беларусь), Intersection with Jack Wright (ЗША), ANSA (Італія), The Guardian (Вялікабрытанія), БелСАТ (Беларусь), Majtas (Албанія), ANSA (Італія), La Stampa (Італія), Weekendavisen (Данія).


    Апошнія навіны