Святлана Ціханоўская працягвае актыўную працу на форуме, сустракаючыся з ключавымі палітыкамі Еўропы і ЗША. Сярод суразмоўцаў – прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула Фон дэр Ляен, вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, прэм’ер-міністр Нідэрландаў Дзік Схоф, міністр замежных справаў Вялікабрытаніі Дэвід Лэмі, міністр замежных справаў Нарвегіі Эспэн Барт Эйде, міністарка замежных справаў Канады Мелані Жалі, прэзідэнтка Малдовы Мая Санду, міністарка замежных справаў Фінляндыі Эліна Валтонен, міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс і іншыя.
Асноўныя тэмы абмеркавання:
➖роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і перамовах паміж Украінай і Расіяй;
➖шляхі вызвалення і падтрымкі беларускіх палітвязняў;
➖падтрымка грамадзянскай супольнасці і медыя;
➖ супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі.
Да таго ж, беларуская лідарка актыўна ўдзельнічае ў разнастайных панэлях і дыскусіях, прысвечаных рэгіянальнай бяспецы і ролі Беларусі ў ёй:
➖«Беларусь пасля выбараў 2025: каталізатар пераменаў або пешка ў чужой гульні?», дзе разам з еўрапейскімі палітыкамі і дыпламатамі абмяркоўвала будучыню Беларусі ў сучасным геапалітычным кантэксце.
➖Дыскусіі, прысвечаная пытанням рэпрэсіяў ва Усходняй Еўропе.
Святлана Ціханоўская:
«Бяспечная і незалежная Беларусь – гэта не толькі справядлівасць для беларусаў, але і гарантыя стабільнасці для ўсяго рэгіёну. Без свабоднай Беларусі немагчыма забяспечыць трывалую бяспеку ў Еўропе. Менавіта пра гэта мы гаворым на канферэнцыі».
Пра важнасць удзелу дэмакратычных сілаў на Мюнхенскай канферэнцыі чытайце тут.