• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі на сесіі Рады ААН па правах чалавека: спроба легітымізацыі рэпрэсіяў на фоне злачынстваў супраць чалавечнасці

    25 лютага, 2025

    Прэс-служба МЗС Беларусі абвясціла пра ўдзел у 58-й сесіі Рады ААН па правах чалавека. У Жэневе міністр Максім Рыжанкоў плануе, сярод іншага, абмеркаваць «актуальныя падыходы» да дзейнасці Рады па правах чалавека, а таксама пазіцыю Беларусі ў пытаннях бяспекі ў рэгіёне і свеце.

    Офіс Святланы Ціханоўскай нагадвае:

    1. Беларусь сістэматычна парушае правы чалавека;
    2. незалежныя эксперты ААН пацвярджаюць пагаршэнне палітычных рэпрэсіяў;
    3. рэжым Лукашэнкі безумоўна падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны.

    Паводле нядаўняга дакладу Групы незалежных экспертаў ААН, урад Беларусі працягвае сістэматычна выкарыстоўваць адвольныя арышты, катаванні і жорсткае абыходжанне як асноўны метад падаўлення іншадумства. Палітычныя зняволеныя падвяргаюцца асобнаму, больш жорсткаму рэжыму ўтрымання, скіраванаму на іх пакаранне і знявагу. Узмоцнены кантроль, пагрозы паўторнага арышту і завочны крымінальны пераслед змушаюць тысячы беларусаў пакідаць краіну.

    Група незалежных экспертаў ААН выявіла дадатковыя доказы злачынстваў супраць чалавечнасці: зняволення і пераследу людзей за іх рэальныя ці меркаваныя палітычныя погляды.

    Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях:
    «У дзень, калі свет узгадвае пачатак вайны, развязанай Расіяй супраць Украіны, і калі беларускі рэжым стаў саагрэсарам у гэтым злачынстве, яго прадстаўнік Рыжанкоў едзе ў Раду ААН па правах чалавека распавядаць пра правы чалавека. Гэтая спроба выкарыстаць міжнародную пляцоўку для апраўдання міжнародных злачынстваў і легітымізацыі рэпрэсіяў – недапушчальная. Рада ААН па правах чалавека павінна быць месцам абароны ахвяраў, а не інструментам дыктатуры».

    Апошнія навіны