• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч

    01 сакавіка, 2025

    Святлана Алексіевіч – першая беларуская пісьменніца, што атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. У 2015 годзе Шведская акадэмія ўзнагародзіла аўтарку «за шматгалосую творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час». За гады працы Алексіевіч падарыла літаратурнаму свету шэсць твораў цыклу «хронікаў вялікай Утопіі», якія былі перакладзеныя больш чым на 19 моваў свету.

    Святлана Ціханоўская ўбачылася з выбітнай беларускай у Вільнюсе. Гэта была цёплая і шчырая сустрэча, дзе суразмоўцы абмеркавалі лёс беларускіх палітвязняў і важнасць адвакатавання іх вызвалення, а таксама абмяняліся думкамі пра ролю жаночага лідарства для беларускага грамадства і палітыкі Беларусі. Таксама размова ішла пра важнасць салідарнасці: галоўнае цяпер – шукаць тое, што натхняе, захоўваць еднасць і веру ў будучыню, нягледзячы на ўсе выпрабаванні.

    Размова закранула і Украіну – чаму яе перамога важная для Беларусі і як мы можам падтрымаць украінцаў у іх змаганні.

    Акрамя таго, Святлана Ціханоўская ўручыла Алексіевіч Крыж Адраджэння, якім узнагароджваюцца за адданасць інтарэсам беларускага народу і значны ўклад у развіццё беларускай культуры.

    Святлана Ціханоўская:
    «Мы часта кажам пра палітыку, эканоміку, пра міжнародную падтрымку. Але нам таксама патрэбныя моцныя галасы нашых культурных дзеячаў, каб не страціць сябе ў цяжкія часы. Культура – гэта наш істотны інструмент у змаганні за незалежнасць і свабоду».

    Апошнія навіны