Human Constanta і ІншыЯ абвесцілі месяц за недыскрымінацыю, роўнасць і інклюзію “Роўны сакавік”.
Беларусы ва ўсім свеце адзначылі акцыямі і імпрэзамі Дзень Роднай Мовы.
Беларускі зін Pamyłka назваў пераможцаў першай народнай прэміі “Бізон Гіґс” па папулярызацыі беларускіх навукоўцаў і іх дасягненняў.
У Вільні прайшоў Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.
Нобелеўскія лаўрэаты заклікалі Д. Трампа дапамагчы вызваліць палітвязняў у Беларусі.
Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” пачала штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам да Дня салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы.
У Варшаве былі абвешчаныя пераможцы IV Free Belarus Business Award.
Міжнародная платформа па адказнасці для Беларусі перадала ў Гаагу матэрыялы супраць рэжыму Лукашэнкі.
Justice for journalists і БАЖ апублікавалі сумесны даклад “Напады на работнікаў СМІ ў Беларусі ў 2023–2024 гадах”.
Беларускія НДА выступілі ў ААН з альтэрнатыўным дакладам аб выкананні ў Беларусі абавязацельстваў па Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.
Human Rights Watch апублікаваў штогадовы даклад аб становішчы з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе.
Вясна апублікавала лічбы, як у Беларусі пераследуюць за падтрымку Украіны.
БХК прадставіў агляд трэндаў дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека за 2024 год.
Згодна з дакладам Freedom House Беларусь па індэксе палітычных і грамадзянскіх свабод займае 193 месца з 207 краін.
Зяленая сетка і Экадом разам са спецыялістамі iSANS апублікавалі параўнальны аналіз энэргетычнай эфектыўнасці буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі.
Прававая ініцыятыва апублікавала вынікі даследавання “Бяспека перамяшчэння і пражывання беларусаў у вымушанай міграцыі: выклікі і магчымасці ў кантэксце 40 краін свету”, а таксама навігатар бяспечных перамяшчэнняў.