• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з былой палітзняволенай Аленай Маўшук

    27 лютага, 2025

    У 2020 годзе Алену, маці пяцярых дзяцей, затрымалі разам з мужам на акцыі пратэсту, а пасля асудзілі да 6 гадоў турмы і пазбавілі бацькоўскіх правоў. Чатыры з паловай гады жанчына правяла за кратамі, дзе яе не толькі пазбаўлялі перадачаў і магчымасцяў сустрэцца з роднымі, але фізічна і псіхалагічна гвалтавалі. Дзякуючы супольным намаганням прэзідэнта Трампа, дзяржсакратара Рубіа і дзярждэпартамента ЗША, Алену вызвалілі некалькі тыдняў таму разам з журналістам Андрэем Кузнечыкам і грамадзянінам Злучаных Штатаў.

    Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Алены Маўшук адбылася ў офісе беларускай лідаркі ў Вільні. Ціханоўская прывітала Алену абдымкамі і словамі падтрымкі, а таксама распытала пра адаптацыю ў новай краіне. Алена падзялілася, што ёй вельмі дапамагаюць беларускія арганізацыі ў Літве, а таксама распавяла пра час у зняволенні, пастаянны ціск і катаванні ў турме.

    Святлана Ціханоўская:
    «Кожны раз, калі сустракаюся з былымі палітвязнямі, не магу стрымаць эмоцыяў: іх гісторыі гэта невыносны боль. Тое, праз што праходзяць людзі ў беларускіх турмах – сапраўдны жах. І я вельмі радая, што цяпер Алена на волі і можа адчуваць сябе ў бяспецы».

    Апошнія навіны