• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    «Людзі галасуюць за дыктатараў, бо жадаюць верыць у простыя рашэнні»: Святлана Ціханоўская – у інтэрв’ю ВВС

    Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у запісу падкасту каналу One Decision, ВВС. Падчас размовы яна раскрыла фундаментальныя праблемы, з якімі сутыкнулася наша краіна ў апошнія гады. Патлумачыла, чаму актыўная падтрымка і рэагаванне Захаду важныя не толькі для Украіны і Беларусі, але і для бяспекі саміх заходніх краінаў. А таксама адказала на пытанне, як так адбываецца, што […]
    21 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Кожны дзень – гэта сама па сабе нагода, каб нагадаць пра нашых палітзняволеных»

    Многія з іх знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. Мы нічога не ведаем: – 487 дзён пра Ігара Лосіка; – 492 дні пра Марыю Калеснікаву; – 498 дзён пра Максіма Знака; – 497 дзён пра Мікалая Статкевіча; – 501 дзень пра Віктара Бабарыку. Пра лёс майго мужа Сяргея, я не ведаю ўжо 470 дзён. Падчас кожнай сустрэчы […]
    20 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Арменіі

    Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Арменіі Араратам Мірзаянам у Вільні. Падчас дыялогу бакі абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі, Арменіі і рэгіёне, а таксама супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі. Асобна Ціханоўская і Мірзаян пагаварылі пра становішча беларусаў і беларусак у Арменіі, а менавіта – пра нявыдачу беларускіх грамадзянаў па […]
    20 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Нягледзячы на тое, што ўлада ў Беларусі ўзурпаваная, а ўнутры краіны – жахлівыя рэпрэсіі, у нас застаюцца цёплыя ўспаміны пра дом»

    У вялікім інтэрв’ю польскаму рэсурсу Kanal Zero беларуская лідарка распавяла пра сум па радзіме і цёплыя ўспаміны, звярнула ўвагу на адказнасць беларусаў і беларусак за змены ў краіне і заклікала адмовіцца ад думкі, што ўсё ў краіне вырашае адзін чалавек. 📌  «Я сумую па Беларусі. Гэта мая радзіма, там мае бабуля і дзядуля, хата ў […]
    20 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы

    У віленскім офісе беларуская лідарка правяла сустрэчу з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч. Таксама ў сустрэчы ўзялі ўдзел Дырэктар Офіса Марыі Пейчынавіч-Бурыч Джанлука Эспазіта і Пастаянны прадстаўнік Літвы пры Радзе Еўропы Андрус Крывас. Падчас размовы бакі абмеркавалі: 📌 працяг працы Кантактнай групы беларускай грамадзянскай супольнасці; 📌 крокі па распрацоўцы дарожнай карты па ўступленні Беларусі […]
    19 чэрвеня, 2024

    «У лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народа»: Святлана Ціханоўская – да 100 год са дня народзінаў беларускага пісьменніка

    З нагоды 100 год з дня народзінаў Васіля Быкава Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў: «Дарагія сябры, Сёння мы адзначаем 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. Пісьменніка. Мысляра. Але перш за ўсё – беларуса.  У лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народа. Гэта і гераічныя паўстанні беларусаў за свабоду. Гэта і калектывізацыя, і Чарнобыль.  […]
    19 чэрвеня, 2024

    11 цытат Быкава – пра Беларусь, незалежнасць і свабоду

    Сёння спаўняецца 100 год са дня народзінаў Васіля Быкава. Для беларусаў і беларусак гэта адзін з самых значных пісьменнікаў стагоддзя. Яго творчасць паўплывала не толькі на літаратуру, але і на сацыяльна-культурнае і палітычнае адраджэнне нацыі. Мы сабралі для вас цытаты, якія штодзень натхняюць супрацоўнікаў Офіса Святланы Ціханоўскай. Хай кожны знойдзе для сябе тое, што падтрымае […]
    19 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская – да гадавіны затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

    «Чатыры гады таму рэжым кінуў за краты двух смелых і таленавітых беларусаў – Віктара і Эдуарда Бабарыкаў. Колькі часу патрэбна, каб людзі забылі сваіх герояў? «Месяц-другі – і яго ніхто не ўспомніць», – напэўна так думаюць памагатыя рэжыму, калі пазбаўляюць людзей волі. Але беларусы ніколі не адмовяцца ад тых, хто гатовы рабіць Беларусь лепшай.  Рэжым […]
    18 чэрвеня, 2024

    Таццяна Шчытцова: «Беларускім навукоўцам нашмат складаней знайсці падтрымку, чым навукоўцам з Расіі»

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі прыняла ўдзел у канферэнцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы «Luxembourg solutions». Прафесарка выступіла на панэльнай дыскусіі Access to education, якая была прысвечаная прасоўванню беларускай акадэмічнай супольнасці ў выгнанні ў дзяржавах-членах Рады Еўропы. Прыводзім ключавыя тэзы Таццяны Шчытцовай: 📌«Рэпрэсіі ў акадэмічнай сферы ў Беларусі і вымушаная эміграцыя навукоўцаў і […]
    17 чэрвеня, 2024

    Працоўныя візіты ў ЗША, атрыманне прэміі NED Democracy Medal і першае пасяджэнне новага склікання Каардынацыйнай Рады. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 10–16 чэрвеня

    ВІЗІТ У ЗША 11-14 чэрвеня ў Святланы Ціханоўскай адбыўся працоўны візіт у Вашынгтон, падчас якога яна сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі краін Вялікай сямёркі дзе падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі і санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Таксама адбылася сустрэча з экс-спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША і сенатарамі, з намеснікам Дзяржаўнага сакратара па палітычных пытаннях, дарадцам па нацыянальнай […]
    17 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнткі ЗША Філам Горданам

    Падчас працоўнай паездкі ў Вашынгтон беларуская лідарка сустрэлася з Філам Горданам – дарадцам віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Харыс па нацыянальнай бяспецы. Менавіта Харыс ачоліць амерыканскую дэлегацыю на Саміце па міру ў Швейцарыі. Галоўнай тэмай сустрэчы стала рэпрэзентацыя Беларусі на Саміце па міру і дзеянні ад ЗША і партнёраў у сувязі з Самітам. У прыватнасці, гаворка ішла […]
    14 чэрвеня, 2024

    «Гэта ўзнагарода для мільёнаў беларусаў, якія плацяць самую вялікую цану за волю і дэмакратыю»: Святлана Ціханоўская – на ўручэнні прэміі NED Democracy Medal

    Падчас візіту ў ЗША беларуская лідарка атрымала медаль NED Democracy Medal «За служэнне дэмакратыі». Узнагарода прысуджаецца за выбітны ўнёсак у справу свабоды і дэмакратыі. Раней прэмію атрымлівалі, напрыклад, экс-спікерка палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, былы прэзідэнт Польшчы і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса, першы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская распавяла, […]
    14 чэрвеня, 2024

    «Тое, што сістэма робіць з нашымі блізкімі, мае назву – катаванні»: Святлана Ціханоўская – на слуханнях па палітычных зняволеных у кангрэсе ЗША

    Падчас працоўнага візіту ў Вашынгтон беларуская лідарка ўзяла ўдзел у слуханнях Хельсінкскай камісіі – камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Гэта незалежны орган амерыканскага ўраду па абароне правоў чалавека, створаны для маніторынгу хельсінкскіх пагадненняў.  У прамове беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу на штодзённых рэпрэсіях у краіне і жахлівыя ўмовы ўтрымання людзей у турмах – […]
    14 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка ўжо ў руках Расіі, але не пхайце туды беларусаў»

    У Вашынгтоне падчас працоўнай паездкі беларуская лідарка дала інтэрв’ю «Голасу Амерыкі», дзе распавяла, як ставіцца да ядзернага шантажу з боку дыктатараў, а таксама канстатавала татальную залежнасць Лукашэнкі ад Крамля. Самыя цікавыя цытаты з размовы: 📌 «Цяпер ідзе ядзерны шантаж. Усе вучэнні, як па мне – і я вельмі спадзяюся, што не памыляюся – гэта штосьці […]
    13 чэрвеня, 2024

    Юрыдычная каманда Офіса – пра рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь

    Сёння адвакаты рэжысёра Андрэя Гнёта атрымалі рашэнне Вышэйшага суда Бялграда аб магчымасці яго экстрадыцыі ў Беларусь. У выпадку яго выдачы для крымінальнага пераследу, Андрэя немінуча чакае сур’ёзны турэмны тэрмін за ягоную мірную грамадзянскую актыўнасць і рэалізацыю сваіх правоў. Усе месяцы, пакуль Андрэй знаходзіўся пад вартай у Бялградзе, юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай прыкладала максімум намаганняў […]
    13 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на канферэнцыю «Новая Беларусь»

    3 — 4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Галоўная мэта мерапрыемства – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння. ⚪️ Калі вы хацелі б прыехаць у […]
    13 чэрвеня, 2024

    «Я не баюся. Няхай яны баяцца!» – выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму

    У нямецкім Бундэстагу 12 чэрвеня адкрылася выстава, прысвечаная заснавальніку і кіраўніку праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму.  Выстава дакументуе складаную і працяглую барацьбу праваабаронцы за дэмакратычную Беларусь. Яна была створаная Malanka-Media пры падтрымцы BYSOL і Фонду імя Конрада Адэнаўэра, арганізавана RAZAM e.V. і аддзелам грамадскіх сувязяў Бундэстага Германіі.  Выстава даступная […]
    13 чэрвеня, 2024

    «Я вельмі ўдзячная, што нягледзячы на стомленасць і выгаранне, вы працягваеце рухаць беларускую справу»: Святлана Ціханоўская – на сустрэчы з дыяспарай

    Падчас візіту ў ЗША нацыянальная лідарка сустрэлася з беларусамі і беларускамі Вашынгтона. Ціханоўская падзякавала за актыўную грамадскую і культурніцкую працу, арганізацыю мітынгаў і беларускіх мерапрыемстваў, а таксама за ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду. Лідарка падзялілася з беларусамі і беларускамі прыярытэтамі працы каманды на бліжэйшы час. Ціханоўская адзначыла важнасць працы над тэрміновым вызваленнем палітвязняў, захаваннем […]
    13 чэрвеня, 2024

    «Давайце факусавацца на тым, што нас аб’ядноўвае»: Святлана Ціханоўская – на першым агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады

    Сёння прайшло першае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады другога і трэцяга скліканняў. Беларуская лідарка адкрыла яго прамовай, дзе азначыла ключавыя чаканні ад працы і напрамкі дзейнасці палітыкаў:  «Дарагія сябры, Віншую вас з абраннем у новы склад Каардынацыйнай Рады. Яшчэ раз хачу выказаць шчырую ўдзячнасць кожнаму, хто рашыўся ўзяць удзел у выбарах – і тым, хто вылучаўся, […]
    12 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам па нацыянальнай бяспецы ЗША Саліванам

    Беларуская лідарка знаходзіцца ў ЗША з працоўным візітам. Адну з галоўных сустрэчаў у амерыканскай сталiцы Святлана Ціханоўская правяла з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам у Белым доме.  Падчас размовы бакі абмеркавалі неабходнасць усебаковай падтрымкі Беларусі і Украіны. Ціханоўская распавяла пра нашых добраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне – і падкрэсліла важнасць перамогі Украіны для пераменаў […]
    12 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам Дзяржаўнага сакратара па палітычных пытаннях Джонам Басам

    Беларуская лідарка працягвае візіт у ЗША – чарговая сустрэча адбылася з намеснікам Дзяржаўнага сакратара па палітычных пытаннях. Ціханоўская падзякавала Джону Басу за падтрымку з боку Дзяржаўнага дэпартамента і дыпламатычных місіяў ЗША, якія займаюцца Беларуссю ў Вільні.  Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі: 📌 фінансавую падтрымку беларускіх медыя і судзеянне рэпрэсаваным культурніцкім і адукацыйным ініцыятывам; 📌 спрашчэнне працэдураў […]
    12 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Нэнсі Пэлосі і сенатарамі ЗША

    Падчас першага дня візіту ў Вашынгтон Святлана Ціханоўская сустрэлася з экс-спікеркай Палаты Прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, а таксама амерыканскімі сенатарамі Джын Шагін, Дзікам Дурбінам, Пітэрам Уэлчам. Ціханоўская адзначыла неабходнасць амерыканскага лідарства ў супрацьстаянні дыктатарам, важнасць падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама ціску на рэжым з мэтай вызвалення палітвязняў і спынення ўдзелу Беларусі ў вайне. Лідарка […]
    12 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі Вялікай сямёркі і экспертамі ў Вашынгтоне

    Святлана Ціханоўская пачала візіт у Вашынгтон з сустрэчы з амбасадарамі і дыпламатамі краінаў Вялікай сямёркі. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі экспертнай супольнасці. Беларуская лідарка падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі для Беларусі і неабходнасць працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:  📌 арганізацыю вялікай кампаніі ў ЗША па […]
    12 чэрвеня, 2024

    «Люксембургскія рашэнні» для Беларусі, новая Каардынацыйная Рада. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3-9 чэрвеня

    ВІЗІТ У ЛЮКСЕМБУРГ 5-7 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведвала Люксембург, дзе сустрэлася з віцэ-прэм’ерам і Міністрам замежных справаў, спікерам парламента, выступіла  на Міжнароднай канферэнцыі «Люксесбургскія рашэнні», прысвечанай вырашэнню праблем беларусаў у выгнанні, візаў, легалізацыі, падтрымкі нацыянальнай ідэнтычнасці. Удзел у канферэнцыі ўзялі прэзідэнт ПАРЕ Тэодарас Русопулас, спікер і віцэ-прэм’ер Люксембургу, дэпутаты, дыпламаты і палітыкі з больш чым […]
    10 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Ніводны чалавек у Беларусі не можа быць упэўнены, што не апынецца ў турме да канца дня»

    Беларуская лідарка дала інтэрв’ю польскаму тэлеканалу TVP World, у якім распавяла, што агульнага ў сучаснай Беларусі і БССР сталінскай эпохі і падкрэсліла неабходнасць ўсебаковай міжнароднай падтрымкі і рашучасці дэмакратычнага свету.  Прыводзім ключавыя цытаты з інтэрв’ю: 📌 «Беларусы зараз жывуць у атмасферы тыраніі і тэрору. Гэта як у сталінскія часы – вас могуць затрымаць у кожны […]
    10 чэрвеня, 2024

    Якія дакументы дапамогуць пры аргументацыі для атрымання міжнароднай аховы?

    З кожным годам колькасць беларусаў, якія вымушана з’язджаюць за мяжу, павялічваецца. Вялікі адсотак з іх пакідае краіну менавіта з-за рызыкаў рэпрэсіяў. Каб легалізавацца ў розных краінах па прычыне пераследу, людзям патрэбныя доказы і пацвярджэнні, што перабыванне на радзіме для іх небяспечна. У такім выпадку могуць спатрэбіцца афіцыйныя міжнародныя дакументы.  Юрыдычная каманда Офіса рэгулярна атрымлівае і […]
    07 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Люксембургу

    Міністр замежных справаў і віцэ-прэм’ер Ксаўе Бетэль прыняў кіраўніцу Аб’яднанага Пераходнага Кабінету ў Люксембургу перад пачаткам канферэнцыі «Luxembourg Solutions», прысвечанай вырашэнню праблемаў беларусаў у выгнанні. Разам з Ціханоўскай удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і кіраўнік місіі дэмакратычных сілаў у Бруселі амбасадар Уладзімір Астапенка.  Святлана Ціханоўская падзякавала міністру […]
    07 чэрвеня, 2024

    Канферэнцыя ў Люксембургу аб праблемах беларусаў у выгнанні: «Luxembourg Solutions»

    6-7 чэрвеня ў Люксембургу адбываецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная праблемам беларусаў у выгнанні. У мерапрыемстве, арганізаваным ПАРЕ ў супрацоўніцтве з парламентам Люксембургу, бяруць удзел кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, віцэ-прэм’ер і міністр замежных справаў Люксембургу Ксаўе Бетэль, прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Тэодарас Русопулас, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, беларускіх медыя, бізнес-асацыяцыяў, культурніцкіх ініцыятываў. Канферэнцыя складаецца з […]
    06 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Свабода – найлепшы падарунак, якое грамадства можа зрабіць сваёй моладзі»

    6 чэрвеня, падчас працоўнага візіту ў Люксембург Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі «Якая будучыня чакае моладзь у Беларусі?». Асноўныя акцэнты ў сваім выступе лідарка зрабіла на рэпрэсіях, якія здзяйсняе рэжым Лукашэнкі супраць моладзі, а таксама ўзняла пытанні візаў і стыпендыяў для маладых беларусаў і беларусак. Святлана Ціханоўская выступіла з заключным словам: «Дарагая Анаіс, Дарагая […]
    06 чэрвеня, 2024