• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь» у Латвіі

    09 мая, 2025

    Беларуская лідарка распачала свой працоўны візіт у Рыгу з насычанай сустрэчы з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь». Ціханоўская падзякавала латвійскім дэпутатам за падтрымку беларусаў у выгнанні, асабліва за зробленыя ў заканадаўстве выключэнні, а таксама за дапамогу палітвязням і прынцыповую пазіцыю адносна рэжыму. Асобна лідарка адзначыла намаганні тых, хто ўжо стаў хроснымі бацькамі беларускіх палітвязняў у рамках ініцыятывы Libereco, і заклікала іншых дэпутатаў далучыцца.

    У пачатку сустрэчы Ціханоўская агучыла практычныя прапановы, накіраваныя на ўзмацненне супрацоўніцтва паміж Латвіяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі:

    ➖Сінхранізацыя дзейнасць парламенцкіх групаў краінаў Балтыі «За дэмакратычную Беларусь»: Ціханоўская прапанавала наладзіць каардынацыю паміж парламентскімі групамі «За дэмакратычную Беларусь» у краінах Балтыі і правесці супольную сустрэчу восенню ў Вільні.

    ➖Трэцяя сустрэча Міжпарламенцкага альянсу: лідарка запрасіла латвійскіх дэпутатаў далучыцца да трэцяй сустрэчы Міжпарламенцкага альянсу «За дэмакратычную Беларусь», якая адбудзецца сёлета ў Парыжы.

    ➖Мемарадум аб супрацоўніцтве: Ціханоўская заклікала ініцыяваць падпісанне мемарандума паміж Сеймам Латвіі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі — аналагічнага таму, што ўжо быў падпісаны з Еўрапарламентам.

    ➖Рэалізацыя Люксембургскіх рашэнняў: прагучала прапанова разглядзець магчымасці прымянення рэкамендацый ПАРЕ ў Латвіі для падтрымкі беларускіх уцекачоў.

    Святлана Ціханоўская:
    «Мы жывём у неспакойныя часы, таму я разумею, як цяжка трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі. І ўсё ж вам гэта ўдаецца. Галоўнае — разумець, што беларусы гэта не рэжым. Але і не варта класці іх у адзін кошык з расіянамі. Дзякуй, што вы гэта разумееце».

    Апошнія навіны