• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Другая сусветная вайна — гэта боль, які мусіць нагадваць нам: вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблемаў», — Ціханоўская да Дня Перамогі

    09 мая, 2025

    Да 80-ай гадавіны Перамогі Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў і беларусак з важнымі словамі пра вайну, мір і адказнасць перад гісторыяй:

    «Другая сусветная вайна – гэта рана, якая не зарастае. Гэта боль, які мусіць нагадваць нам: вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблемаў. Нашыя бабулі і дзядулі ішлі на фронт не дзеля медалёў, а дзеля таго, каб мы з вамі жылі без страху. Каб не было больш бамбёжак, голаду, стратаў.

    Я бачу, як сёння ў Беларусі спрабуюць ператварыць гэтую дату ў яшчэ адно шоу — гучныя лозунгі, ваенная тэхніка. Але мір не нараджаецца ў маршах. Мір — у нашай памяці, у спачуванні, у клопаце пра блізкіх і адно аднаго.

    Асабліва балюча глядзець, як гэты дзень цяпер выкарыстоўваюць для апраўдання новай вайны. Для маніпуляцыяў і рэпрэсіяў. І ўлада карае людзей, якія маюць смеласць сказаць «Не вайне». Але менавіта так — словамі «Не вайне!» — намагаемся пазбегнуць памылак мінулага».