• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская на форуме ў Седоне

    04 мая, 2025

    Святлана Ціханоўская распачала свой візіт у ЗША з удзелу ў Sedona Forum — штогадовым форуме, які арганізуе Інстытут Маккейна. Мерапрыемства аб’ядноўвае сусветных лідараў для абмеркавання ключавых выклікаў дэмакратыі, правоў чалавека і бяспекі.

    Беларуская лідарка выступіла на панэлі, прысвечанай наступствам вайны ва Украіне, зменам у бяспецы Еўропы і ролі ЗША пры новай адміністрацыі.

    Падчас выступу Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што перамір’е без справядлівасці толькі ўзмоцніць Пуціна і пагрозу для Беларусі і рэгіёну.

    Галоўныя тэзы, якія агучыла Ціханоўская:

    📌Мір — гэта не проста адсутнасць вайны
    «Мір павінен быць справядлівым і ўстойлівым. Мір не павінен стаць перадышкай, каб даць Пуціну перагрупавацца і праз некалькі гадоў напасці на Беларусь, Еўропу ці Украіну. Ні Пуціну, ні Лукашэнку не патрэбны сапраўдны мір. Таму што вайна падсілкоўвае іх рэжымы. Яны проста хочуць вас падмануць. Дыктатарам нельга давяраць. Таму вельмі важна, каб любыя перамовы і мірныя ініцыятывы адбываліся на ўмовах Украіны».

    📌Нельга дазволіць Расіі вярнуць сферу ўплыву, да якой яна імкнецца
    «Калі гэтыя перамовы ўмацуюць пазіцыі Пуціна і Расіі, яны працягнуць свае рэпрэсіі супраць дэмакратычнага свету: супраць Грузіі, Арменіі, Малдовы і ўсяго нашага рэгіёну. І цалкам магчыма, што ў будучыні яны нападуць на Еўропу ці на найбліжэйшых саюзнікаў ЗША. Таму важна, каб Злучаныя Штаты заставаліся паслядоўнымі і прынцыповымі».

    📌Беларусь можа стаць плацдармам для будучых нападаў
    «Мы ўжо бачым, як беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца для шантажу нашых заходніх суседзяў — размяшчэнне ядзернай зброі, вайсковыя вучэнні, якія ў мінулы раз скончыліся вайной ва Украіне. Таму мы просім вас — стойце побач з беларускім народам, стойце побач з украінцамі. Мы на перадавой у гэтай барацьбе супраць дыктатуры».

    Апошнія навіны