• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Леанід Марозаў — пра падаўжэнне мандатаў Спецыяльнага дакладчыка і групы незалежных экспертаў па Беларусі

    06 мая, 2025

    Рада па правах чалавека ААН прыняла рэзалюцыю, якой падоўжыла дзеянне мандата Спецыяльнага дакладчыка і групы незалежных экспертаў па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Падаўжэнне мандатаў — гэта не толькі акт міжнароднай салідарнасці, але і важны крок на шляху да аднаўлення справядлівасці, вяршэнства права і павагі да правоў чалавека ў Беларусі.

    «Абодва механізма адыгрываюць крытычную ролю ў справе будучай дэмакратычнай Беларусі. Пастаянны маніторынг з боку спецыяльнага дакладчыка і аналітычная праца групы экспертаў фарміруюць трывалую аснову для дакументавання парушэнняў і прасоўвання ідэяў адказнасці і правасуддзя. Падрыхтаваныя імі даклады служаць важнай крыніцай інфармацыі і аргументаў у нашай штодзённай міжнароднай працы пры адвакатаванні інтарэсаў беларусаў і беларусак. Мы высока цэнім адкрытасць да супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі», — адзначыў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях. 

    Усе беларусы, чые правы былі парушаныя рэжымам, а таксама ўсе, хто валодае інфармацыяй аб падобных парушэннях, могуць скарыстацца міжнароднымі механізмамі ў галіне абароны правоў чалавека і накіраваць інфармацыю аб парушэннях Спецыяльнаму дакладчыку або Групе незалежных экспертаў.

    United Nations Building and the flags in Geneva Switzerland

    Апошнія навіны