• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падзякавала адміністрацыі Трампа за дапамогу ў вызваленні палітвязняў

    08 мая, 2025

    Беларуская лідарка сустрэлася з Крысам Смітам — намеснікам памочніка дзяржсакратара па справах Усходняй Еўропы, які адказны за працу з Беларуссю ў новай амерыканскай адміністрацыі. Сярод іншага, Крыс Сміт вядзе працу па вызваленні беларускіх палітвязняў. У сустрэчы таксама брала ўдзел кіраўніцтва Бюро па дэмакратыі, правах чалавека і працы Дзярждэпартамента ЗША (DRL) Моніка Джэкабсан і Райлі Барнс.

    Святлана Ціханоўская падзякавала за намаганні новай адміністрацыі ЗША ў вызваленні Андрэя Кузнечыка, Юрася Зянковіча і Алены Маўшук, а таксама прывітала анансаванае ўчора вызваленне 42 чалавек, асуджаных за палітыку — што стала магчымым у тым ліку праз намаганні ЗША.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі:
    ➖наступныя крокі ў справе вызвалення палітвязняў, Ціханоўская падзякавала за каардынацыю і супрацоўніцтва ў гэтым напрамку;
    ➖магчымасць прызначэння спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі, які б курыраваў пытанні вызвалення палітвязняў і спрыяў у мірным вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу;
    ➖аднаўленне праграмаў падтрымкі незалежных медыя, грамадзянскіх ініцыятываў і рэпрэсаваных.

    Святлана Ціханоўская:
    «Мы ўдзячныя Злучаным Штатам, Прэзідэнту Трампу і Дзярждэпартаменту за ўвагу да нашых палітвязняў, і ўсе намаганні, якія яны робяць. Я ведаю, наколькі гэта няпростая задача. Мы разам радуемся вызваленню кожнага. Але і не забываем, што тысячы беларусаў застаюцца за кратамі, з’яўляюцца новыя зняволеныя. Мы застаёмся ў шчыльнай і амаль штодзённай камунікацыі з амерыканскай адміністрацыяй, каб дабіцца спынення рэпрэсіяў, і вызвалення ўсіх нашых закладнікаў з турмаў».

    Апошнія навіны