• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Цяжкі стан палітзняволенай Вікторыі Кульшы патрабуе міжнароднай увагі!

    30 красавіка, 2025

    Сёння стала вядома, што палітзняволеная Вікторыя Кульша, якую будуць судзіць у пяты раз, абвясціла бестэрміновую галадоўку — шостую за час зняволення. Дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў аператыўна праінфармаваў міжнародныя арганізацыі і прадстаўнікоў краінаў ЕС аб сітуацыі і звярнуўся з просьбай аб тэрміновай дапамозе.

    Леанід Марозаў: «Беларусь стаіць перад трагедыяй, якая можа стаць знакавай: палітзняволеная Вікторыя Кульша знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Паводле інфармацыі былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, яна распачала галадоўку на знак пратэсту супраць новых рэпрэсіяў, і сёння можа стаць першай жанчынай, якая загінула ў вязніцы па палітычных прычынах.

    Паліна Шарэнда-Панасюк яшчэ пасля свайго вызвалення паведамляла, што бачыла Вікторыю ў ПК-24. Паводле яе словаў, Вікторыя выглядала як «жывы нябожчык»: моцна схуднела, ледзьве рухалася, мела ацёкі на твары. Пасля некалькіх галадовак у яе былі сур’ёзныя праблемы з сэрцам, ныркамі і гінекалогіяй. У студзені яе змясцілі ў ШІЗА на 60 дзён, дзе, як сцвярджаецца, катавалі холадам, у камеры цякла вада, фортка не зачынялася. Паралельна распрацоўвалася новае абвінавачанне па артыкуле 411 КК. 

    Вікторыя казала, што ў выпадку новага абвінавачання распачне галадоўку да канца — і, па наяўных сведчаннях, выканала свой намер.

    Галадоўка — гэта крок роспачы, калі іншыя шляхі перакрытыя. Гэта спроба быць пачутай. 

    Мы заклікаем журналістаў, палітыкаў, праваабаронцаў і ўсіх неабыякавых зрабіць публічныя заявы, каб патрабаваць:

    • неадкладнага медычнага агляду Вікторыі Кульшы;
    • доступу да яе адваката і кантакту з роднымі;
    • поўнага вызвалення зняволенай.

    Гэта наш агульны абавязак — не дапусціць, каб рэжым Лукашэнкі забіваў людзей у турмах. Маўчанне — гэта саўдзел. Часу ўсё менш. Але ён яшчэ ёсць».

    Апошнія навіны