• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Гэтая выстава — паглыбленне ва ўнутраны свет людзей, адзіным злачынствам якіх была мара пра вольную і справядлівую Беларусь»

    09 мая, 2025

    Падчас візіту ў Рыгу Святлана Ціханоўская адкрыла выставу «Мастацтва з-за кратаў», арганізаванай асацыяцыяй беларусаў Латвіі «Суполка» і Праваабарончым цэнтрам «Вясна».

    У сваёй прамове лідарка падкрэсліла, што мастацтва стала душой беларускага пратэсту і формай супраціву нават у зняволенні. Да таго ж, Ціханоўская згадала пра тых, хто ўсё яшчэ за кратамі:

    «Гэтая выстава — паглыбленне ва ўнутраны свет людзей, адзіным злачынствам якіх была мара пра свабодную і справядлівую Беларусь.

    Гэтыя працы былі створаныя ў турэмных камерах, пад пастаянным наглядам, на марозе або без належнага асвятлення. Гэта не проста малюнкі або карціны. Гэта сведчанні. Гэта акты непадпарадкавання. І гэта абяцанні, што народ Беларусі не забудзе, не здасца і не спыніцца, пакуль кожны палітвязень не будзе вызвалены».

    Апошнія навіны