• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнтам Джорджам Бушам у Даласе

    08 мая, 2025

    Падчас візіту ў Злучаныя Штаты беларуская лідарка правяла сустрэчу з 43-м Прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам у Даласе. Сустрэча доўжылася больш за паўтары гадзіны. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю, а таксама ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы.

    Абмяркоўваліся ключавыя тэмы:
    ➖як вызваліць беларускіх палітвязняў і надаць справе міжнародны розгалас;
    ➖як зрабіць Беларусь часткай справядлівага і доўгатэрміновага міру ва Усходняй Еўропе;
    ➖як змагацца з дыктатурай і рэпрэсіямі, а таксама абараніць беларусаў, якія не спынілі супраціў.

    Святлана Ціханоўская ў размове адзначыла:
    «Дзякую вам за вашую адданасць беларускай справе і асабліва — за ўсе вашыя намаганні па вызваленні палітвязняў. Вас беларусы памятаюць, ведаюць і ніколі не забудуць вашую падтрымку. Я ганаруся магчымасцю сустрэцца з вамі і хачу, каб вы ведалі — вы для нас герой, як і прэзідэнт Рэйган для вашага пакалення».

    Прэзідэнт Буш адказаў:
    «Тое, што адбываецца ў Беларусі, мае значэнне для нас тут, дома. Калі дыктатары, падобныя да Лукашэнкі, прыгнятаюць свой народ за мяжой, гэта змяняе наш свет і нашае жыццё ў цэлым. Краіна становіцца менш бяспечнай. Такія смелыя лідары, як Святлана Ціханоўская, якія адстойваюць дэмакратыю, нягледзячы на наступствы, неабходныя для нашай будучыні міру і працвітання».

    У знак удзячнасці Святлана Ціханоўская ўручыла Джорджу Бушу Крыж добрасуседства — узнагароду, якая ўручаецца прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам, палітычным лідарам, што зрабілі істотны ўклад у барацьбу беларусаў за свабоду. Ціханоўская таксама падарыла Прэзідэнту Бушу спецыяльны альбом з архіўнымі фатаграфіямі і дакументамі, прысвечанымі яго падтрымцы Беларусі падчас прэзідэнцтва.

    Джордж Буш неаднаразова выступаў на міжнародных форумах у падтрымку Беларусі, сустракаўся з беларускімі палітыкамі, актывістамі, журналістамі і публічна змагаўся за вызваленне палітвязняў. Ён падпісаў першы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, дабіўся вызвалення палітвязняў пасля падзеяў 2006 году і істотна паўплываў на фармаванне амерыканскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.

    Апошнія навіны