Пачаўся Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША» – чаго чакаць беларусам?
У Вашынгтоне распачаліся двухдзённыя перамовы паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і амерыканскімі палітыкамі ў рамках Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Бакі дэталёва абмяркуюць пытанні абароны суверэнітэту Беларусі, спосабы вызвалення і падтрымкі палітвязняў, а таксама механізмы прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі ды яго памагатых. Святлана Ціханоўская распавяла пра чаканні ад Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»: «Мы чакаем, што […]
Святлана Ціханоўская: «Сапраўдны дабрабыт – гэта не прадавацца па кавалках суседняй краіне, а весці палітыку ў нацыянальных інтарэсах народу»
Нядаўна міністр эканамічнага развіцця Расіі заявіў: рыхтуецца новы інтэграцыйны пакет з Беларуссю на 2024–2026 гады. Аналітыкі лічаць, што ўжо ў 2024-м дыктатары падпішуць гэтыя дамовы. Змест дакументаў не вядомы. Святлана Ціханоўская: «Рэжым гадамі ўпэўніваў нас, што важна жыць у ладзе з усімі суседзямі. Але што адбываецца на практыцы? Лукашэнка разбурае адносіны з Еўропай – падтрымлівае […]
Беларускія і еўрапейскія партыі сабраліся разам на Форуме ў Еўрапарламенце
Сёння ў Бруселі пачаўся Міжпартыйны Форум «8+100», у якім удзельнічаюць спікеры Еўрапарламента, прадстаўнікі беларускіх і еўрапейскіх палітычных партыяў. Падчас Форума плануецца абмеркаваць агульную стратэгію па Беларусі, шляхі прасоўвання еўрапейскага выбару для нашай краіны, а таксама магчымасці супрацоўніцтва паміж беларускімі і еўрапейскімі палітычнымі партыямі. Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў з заклікам абмеркаваць еўрапейскую перспектыву для Беларусі: […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на Міжпартыйным Форуме «8+100» у Еўрапарламенце, 2023
«Паважаныя калегі, Дарагія сябры Беларусі, Для мяне вялікі гонар вітаць усіх вас тут, на гэтым сапраўды ўнікальным мерапрыемстве – сустрэчы беларусаў з еўрапейскімі калегамі. У нас могуць быць розныя палітычныя погляды, ідэалогіі, але мы ўсё падзяляем адны і тыя ж каштоўнасці і адно і тое ж бачанне – гэта квітнеючая і дэмакратычная Еўропа. Еўропа, у […]
Святлана Ціханоўская заклікала Кангрэс ЗША падтрымаць праект новага беларускага пашпарту і далучыць нашую краіну да плана эканамічнага аднаўлення
Прама зараз у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША праходзяць слуханні па Беларусі, на якіх з прамовай выступіла беларуская лідарка. Падчас выступу Ціханоўская агучыла шэраг практычных прапановаў Кангрэсу ЗША для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі: 1. Прызначыць спецпасланніка ЗША для працы з дэмакратычнай Беларуссю. 2. Падтрымліваць беларусаў і дапамагаць сем’ям рэпрэсаваных. А […]
Выступ Святланы Ціханоўскай перад Падкамітэтам па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў ЗША, 2023
«Паважаны Старшыня Кейн, Намеснік старшыні Кітынг, Паважаныя члены Падкамітэта, Дазвольце мне падзякаваць Кангрэсу ЗША і амерыканскаму народу за шматгадовую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народу. Я ўпэўненая, што Беларусь стане па-сапраўднаму незалежнай, свабоднай краінай, надзейным партнёрам, членам Еўрапейскага саюза і Трансатлантычнай супольнасці. Але каб дасягнуць гэтай мэты, нам трэба ліквідаваць нелегітымны рэжым дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, які […]
Святлана Ціханоўская ў Кангрэсе ЗША: слуханні па Беларусі і адказы на пытанні ў жывым эфіры
Сёння, 5 снежня, у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША адбудуцца слуханні па Беларусі. На іх з прамовай выступіць беларуская лідарка, а таксама адкажа на пытанні амерыканскіх кангрэсменаў. Галоўныя тэмы слуханняў: ✔️ палітыка ЗША па Беларусі; ✔️ будучыня дэмакратыі ў нашай краіне; ✔️ абмежаванні ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі; ✔️ […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Лістапад 2023 / Выпуск 21
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бясьпечны ананімны чат-бот: @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных формаў ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]
Святлана Ціханоўская прапанавала стварыць беларускі цэнтр у Ельскім універсітэце
Беларуская лідарка наведала адзін з самых прэстыжных універсітэтаў Амерыкі, які ўваходзіць у знакамітую Лігу плюшчу. Яна выступіла перад студэнтамі ды экспертамі разам з гісторыкам Цімаці Снайдэрам – спецыялістам па гісторыі Усходняй Еўропы. Падчас выступу Ціханоўская распавяла пра чаканні ад стратэгічнага дыялогу «ЗША – Беларусь», што распачнецца ўжо заўтра, а таксама падзялілася бачаннем наконт стратэгіі ЗША […]
Святлана Ціханоўская – валанцёрам: «Вы і ёсць беларуская салідарнасць»
З нагоды міжнароднага дня валанцёра беларуская лідарка падзякавала ўсім беларусам, хто проста так, ад чыстага сэрца, падтрымлівае людзей навокал. Не толькі блізкіх і сяброў, але і незнаёмых. Святлана Ціханоўская: «Я з радасцю бачу, што беларуская салідарнасць не скончылася ў 2020 годзе. Яе і дагэтуль адчуваеш у кожным куточку свету, дзе знаходзяцца беларусы. Сёння я хачу […]
Святлана Ціханоўская – пра стратэгічны дыялог у Вашынгтоне: «Новы ўзровень супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і ЗША»
6-7 снежня беларуская лідарка далучыцца да стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША», які пройдзе ў Вашынгтоне. З беларускага боку да яго далучацца прадстаўнікі і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, праваабарончай арганізацыі «Вясна», цэнтра BEROC, Беларускага прэс-клуба, арганізацыі «ЕўраБеларусь», Рабочага Руху, Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (ABA), Кіберпартызанаў, Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), […]
Адвэнт-каляндар салідарнасці: Святлана Ціханоўская разам з дачкой Агніяй далучыліся да ініцыятывы «Вольных Паштовак»
«Вольныя Паштоўкі» запусцілі адвэнт-каляндар у падтрымку нашых палітвязняў. Да 25 снежня трэба выконваць простыя заданні: напісаць ліст палітвязню, падзяліцца вершамі з-за кратаў ці проста паслухаць музыку, якую стварылі нашыя героі. Святлана Ціханоўская: «Дзеці вельмі любяць розныя калядныя забавы. Напрыклад, мая дачка заўсёды просіць набыць ёй адвэнт-каляндар з цукеркамі ды шакаладкамі. Каб кожны дзень адчыняць па […]
Ціханоўская – беларусам: «Кожнае вашае слова і дзеянне – мае значэнне і набліжае нас да перамогі»
Беларуская лідарка прапанавала беларусам 5 спосабаў, як тут і зараз рэагаваць так званы «Адзіны дзень галасавання». Яна таксама падкрэсліла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі гэтых БЕЗВЫБАРАЎ не прызнаюць. Святлана Ціханоўская: «Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам – хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося. Але вось […]
Рэжым разглядае моладзь як паднявольны рэсурс, каб вырашыць праблему дэфіцыту працоўнай сілы
У Беларусі ўлады абвясцілі тры важныя крокі ў сферы адукацыі на 2024 год. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова адзначыла: «У сістэму адукацыі ўлада плануе ўнесці наступныя змены: – з платнікамі і бюджэтнікамі ВНУ будуць заключаць аднолькавая дамовы з указаннем поўнага кошту навучання; – непасрэдна павялічыцца сам кошт – рост азначаны […]
Анатоль Лябедзька: «Аб’яднанне прыхільнікаў пераменаў ужо ёсць»
29 лістапада ў Кіеве прайшла Канферэнцыя «Шлях да Волі», якую арганізаваў фонд Палка Каліноўскага ў партнёрстве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Падчас Канферэнцыі дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька адзначыў: «Дэ-факта аб’яднанне прыхільнікаў перамен ужо ёсць. Гэта кааліцыя пяці кірункаў: 1) палітычнага, стрыжням якога з’яўляецца Святлана Ціханоўская і яе легітымнасць, 2) вайсковага – […]
Які самы важны візіт лістапада і чаму? Пра міжнародную працу Офіса распавядае Дзяніс Кучынскі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. У гэтым відэа вы даведаецеся чатыры прычыны, па якіх менавіта візіт Святланы Ціханоўскай у Германію мае асаблівае значэнне.
Сквер імя Францішка Скарыны і беларускія кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы: візіт Ціханоўскай у Рыгу
Падчас сустрэчы беларуская лідарка і мэр Рыгі Вілніс Кірсіс абмеркавалі арганізацыю супольных культурных мерапрыемстваў і выставаў у розных музеях горада, каб прыцягнуць увагу латвійцаў да сітуацыі ў Беларусі. Адным з вынікаў супрацоўніцтва беларусаў Латвіі, дэмакратычных сілаў і кіраўніцтва горада стала рашэнне аб наданні скверу ў Рызе імя Францішка Скарыны. Таксама беларуская лідарка наведала Нацыянальную бібліятэку, […]
Анатоль Лябедзька правёў перамовы з дарадцам Офіса прэзідэнта Зяленскага
Беларускія дэмакратычныя сілы працягваюць умацоўваць стасункі з Украінай. Сёння Святлана Ціханоўская далучылася да Канферэнцыі Палка Каліноўскага «Шлях да Волі», а яе дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька і каардынатар «Народных амбасадаў» Міхаіл Рубін правялі перамовы з дарадцам Офіса прэзідэнта Зяленскага Міхаілам Падалякам. Падчас сустрэчы Лябедзька, Рубін і Падаляк абмеркавалі шэраг актуальных для […]
Святлана Ціханоўская – Палку Каліноўскага: «У нас ёсць супольная мэта – свабодная Беларусь»
Сёння ў Кіеве праходзіць Канферэнцыя «Шлях да Волі», якую арганізоўвае фонд Палка Каліноўскага ў партнёрстве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці Канферэнцыі з вітальным словам: «У нас могуць быць розныя палітычныя погляды, розныя лёсы, але ў нас ёсць супольная мэта – свабодная Беларусь. Гэта тая мэта, якая натхняе нас і дае сілы […]
Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для амбасадараў 30 краінаў свету
Амбасада Іспаніі у Вільні арганізавала сустрэчу Святланы Ціханоўскай з дыпламатамі з 30 краінаў. На дадзены момант Іспанія старшынюе ў Еўрапейскім саюзе. Падчас сустрэчы ўдзельнікі гаварылі пра падтрымку беларускіх палітвязняў і рэпрэсаваных, а таксама абмеркавалі легалізацыю беларусаў і выдачу пашпартоў замежніка. Ціханоўская расказала пра распрацоўку новага беларускага пашпарта і апошнюю хвалю ператрусаў у актывістаў дэмакратычнага руху. […]
Падтрымка беларусаў і новага пашпарту, адказнасць рэжыму: Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Латвіі
Падчас сустрэчы беларуская лідарка распавяла прэзідэнту Латвіі Эдгарсу Рынкевічсу пра масавыя ператрусы, якія адбыліся ў Беларусі ў дамах блізкіх прадстаўнікоў Офіса, Кабінета, Каардынацыйнай Рады, НАУ і Народных амбасадаў. Таксама Ціханоўская нагадала, што шмат палітвязняў ужо больш за паўгады не маюць сувязі са знешнім светам. Бакі пагадзіліся, што на той хвалі рэпрэсій супраць беларусаў, якая толькі […]
Святлана Ціханоўская заклікала Латвію прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў
Беларуская лідарка сустрэлася з дзяржаўным сакратаром Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі Дзімітрыйсам Трафімаўсам. Палітыкі абмеркавалі праблемы легалізацыі беларусаў у Латвіі і бюракратычныя перашкоды, з якімі яны сутыкаюцца. Святлана Ціханоўская заклікала дзяржсакратара разгледзець магчымасць прызнання пратэрмінаваных пашпартоў сапраўднымі. Таксама лідарка папрасіла знайсці рашэнні для дзяцей, якія нарадзіліся ў Латвіі, і не могуць атрымаць беларускія дакументы. На сустрэчы […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікеркай латвійскага Парламента Дайгай Мерыняй і Парламенцкай групай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікеркай латвійскага Парламента Дайгай Мерыняй і сябрамі Парламенцкай групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Ціханоўская распавяла спікерцы і дэпутатам пра хвалю ператрусаў у кватэрах прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады, Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, Народных амбасадаў у Беларусі. Ціханоўская звярнула ўвагу на тое, што гэта адбылося на фоне абвешчаных рэжымам «выбараў», якія […]
«Сапраўдныя злачынцы – не актывісты ў выгнанні, а тыя, хто працягваюць ператвараць Беларусь у турму»
Святлана Ціханоўская: «Сёння па Беларусі прайшла чарговая хваля масавых ператрусаў і арыштаў маёмасці. Сілавікі прыходзілі і працягваюць прыходзіць да прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады, Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Народнага Антыкрызіснага Упраўлення і да членаў іх сем’яў, а таксама да блізкіх прадстаўнікоў іншых дэмакратычных структур. Гэта адна з самых маштабных і варварскіх атак рэжыму з 2021 года. Рэжым […]
Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліняй
Сёння беларуская лідарка прыбыла з працоўным візітам у Рыгу, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліняй. Гэта ўжо другая іх сустрэча, першая прайшла ў кастрычніку ў Гранадзе. Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’ерцы за рашэнне не ўводзіць абмежаванні на аўтамабілі з беларускімі нумарамі ў Латвіі. «Гэта рашэнне – важны знак усім нам, які паказвае, што Латвія адрознівае […]
Святлана Ціханоўская: «Нашая барацьба працягваецца, і мы не маем права саступіць»
Сёння, 27 лістапада, гадавіна Слуцкага збройнага чыну. І ў савецкія часы, і зараз, гэтая частка нашай гісторыі замоўчваецца ці ад яе ўвогуле адмаўляюцца. З гэтай нагоды беларуская лідарка запісала зварот, у якім нагадала пра падзеі таго часу. Святлана Ціханоўская: «У 1920 годзе беларусы больш за месяц змагаліся за свабоду і права жыць у вольнай краіне. […]
Святлана Ціханоўская: «Для нас еўрапейская будучыня – гэта неабходнасць, а не проста варыянт»
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у З’ездзе нямецкай партыі Зялёных у Карлсруэ разам з віцэ-канцлерам Германіі Робертам Хабэкам і міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бэрбак. Мерапрыемства сабрала каля 2 тысяч чалавек. Падчас сваёй прамовы Святлана Ціханоўская падзякавала нямецкім палітыкам за апякунства над беларускімі палітвязнямі – такіх у партыі Зялёных больш за 50. Таксама яна выказала спадзяванне, […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідарамі нямецкай партыі Зялёных
На сустрэчы Святланы Ціханоўскай з лідарамі партыі Зялёных Брытай Хасельман і Катарынай Дроге, а таксама з кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» Робінам Вагенерам, абмяркоўвалася рэалізацыя рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі, прынятай 2 тыдні таму. Таксама гаварылі пра прагрэс праекта пашпарта новай Беларусі, легалізацыю беларусаў Германіі і падтрымку палітвязняў – у тым ліку пра крокі, якія могуць […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-канцлерам Германіі Робертам Хабэкам
Падчас сустрэчы 25 лістапада палітыкі гаварылі пра абыход санкцый рэжымам і неабходнасць закрыцця шчылінаў у санкцыях – бо ва ўрадзе віцэ-канцлер Хабэк займаецца менавіта эканамічнымі пытаннямі. Ціханоўская і Хабэк абмеркавалі важнасць захавання санкцый адносна беларускіх калійных угнаенняў у адпаведнасці з рэзалюцыяй Бундэстага, дзе сказана, што санкцыі нельга змякчаць без прычынаў. Бакі таксама закранулі тэмы падтрымкі […]