Беларуская лідарка сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя ў Варшаве
У Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве прайшла сустрэча Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці. У мерапрыемстве прымалі ўдзел шматлікія ініцыятывы, медыя і арганізацыі: Рабочы рух, Прэс-клуб, праваабарочны цэнтр «Вясна», асацыяцыя палітвязняў «Да волі», Рэформ.бай, Беларускі моладзевы хаб, Еўрарадыё, Свабодны тэатр, ISANS, Асацыяцыя беларускіх ветэранаў, Free Belarus Center і іншыя актывісты арганізацый грамадзянскай супольнасці і […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам
Прэзідэнт запэўніў Святлану Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы дэмакратычных сілаў і беларускага народу ў іх барацьбе за свабоду. Палітыкі абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы і дзеянні ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН. Святлана Ціханоўская папрасіла ўключыць Беларусь у мерапрыемствы ў рамках Люблінскага трыкутніка, куды ўваходзяць Польшча, Літва і Украіна. Беларуская лідарка заклікала прэзідэнта працягваць ціск на […]
Анатоль Лябедзька: «Парламент і ўрад Польшчы памяняліся, але цікавасць да Беларусі захавалася»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька паведаміў, што ў выніку сённяшніх сустрэчаў у польскім Сейме і Сенаце будуць створаныя групы «За дэмакратычную Беларусь». Чаму групы будзе дзве, чым яны будуць займацца і чаму гэта важна для беларусаў – Антоль Лябедзька распавёў у відэа. «Дзве групы значыць больш палітычных актараў, якія […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай
Яны абмеркавалі сітуацыю з адкрыццём у Польшчы беларускамоўных школ, а таксама вывучэннем беларускай як замежнай у польскіх школах. Цяпер у польскіх школах навучаецца больш за 25 тысяч беларускіх дзяцей. Абмеркавалі сітуацыю з беларускімі ліцэямі на Падляшшы, каб беларуская меншасць, якая там пражывае, мела магчымасць атрымліваць адукацыю на беларускай мове. Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета, якія бралі […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам спорту Польшчы Славамірам Вітольдам Нітрасам
Ціханоўская і Нітрас абмеркавалі падтрымку беларускіх рэпрэсаваных спартоўцаў і магчымасць іх удзелу ў спаборніцтвах і Алімпійскіх гульнях. Таксама абмеркавалі пытанне недапушчэння да ўдзелу пра-рэжымных спартоўцаў, якія падтрымалі тэрор і рэпрэсіі. Таксама Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета звярнулі ўвагу на тое, што нашым спартоўцам неабходны ўмовы для трэніровак і іншая падтрымка з боку Польшчы.
Стварэнне беларускіх школаў у Польшчы і правядзенне слуханняў па Беларусі: як прайшлі сустрэчы ў Сейме і Сенаце
Святлана Ціханоўская разам з дарадцамі Франакам Вячоркам і Анатолем Лябедзькам, прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з новым польскім кіраўніцтвам – спікерам Сейма Шыманам Галоўняй і спікеркай Сената Малгажатай Кідава-Блоньскай. Спікеры заверылі беларускі бок у поўнай падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі. Бакі абмеркавалі стварэнне беларускіх школаў у Польшчы і пашырэнне магчымасцяў для беларускамоўнай адукацыі дзяцей. Таксама разглядаліся […]
Разам з прадстаўнікамі Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім
Падчас сустрэчы беларуская лідарка падзякавала міністру за падтрымку дэмакратычнай Беларусі і непрызнанне Польшчай рэжыму Лукашэнкі, а таксама – за падтрымку беларускіх палітвязняў. У тым ліку лідарка падзякавала міністру Сікорскаму за тое, што ён стаў хросным для Сяргея Ціханоўскага. Асобна Святлана Ціханоўская расказала міністру пра апошнія рэпрэсіі супраць беларусаў і крытычную сітуацыю з палітвязнямі, многія з […]
Еўрапейскі выбар для Беларусі, ціск на рэжым: Ціханоўская, Латушка і Кавалеўскі правялі перамовы з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы
Беларуская лідарка разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерам Кавалеўскім і Паўлам Латушкам сустрэліся з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы Адамам Шлапкам. На сустрэчы абмеркавалі супрацоўніцтва ў рамках старшынства Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе, якое пачынаецца ў пачатку наступнага года, але падрыхтоўка пачалася ўжо зараз. Ціханоўская папрасіла міністра падтрымаць Еўрапейскі выбар для беларусаў і зрабіць Беларусь […]
Сустрэча з мэрам Варшавы: Святлана Ціханоўская пачала візіт у Польшчу
Сёння Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Польшчу з сустрэчы з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім. Разам з ёй на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, Валер Кавалеўскі і Аліна Коўшык. Беларуская лідарка прапанавала мэру правесці сумесную інфармацыйную кампанію ў падтрымку Анджэя Пачобута і беларускіх палітвязняў для прыцягнення міжнароднай увагі да гэтай праблемы. Таксама […]
10 самых папулярных пытанняў аб Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі
У сярэдзіне снежня каманда Офіса разам з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і шматлікімі экспертамі распрацавалі і вынеслі на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. У дакуменце прапісаныя шляхі дэмакратычнага транзіту ўлады – ад дыктатуры да дэмакратыі. Акрамя таго, у тэксце пазначаныя асноўныя вектары рэформаў, якія будуць садзейнічаць плаўнаму і натуральнаму пераходу да новай […]
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія святкуюць Каляды 7 студзеня
«Сёння дзень, калі мы знаходзімся ў чаканні нечага светлага і дзіўнага. У чаканні цуду… Але якога «цуду» чакаюць беларусы сёння? Убачыць і абняць блізкіх, якіх няма побач. Вярнуцца дадому і адчуваць сябе ў бяспецы. Жыць у свабоднай квітнеючай краіне, а не шукаць бліжэйшага месца для эміграцыі. Атрымліваць за працу годнае ўзнагароджанне і ні ў чым […]
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета адкажуць на вашыя пытанні ў прамым эфіры!
8 студзеня а 19:00 па мінскім часе адбудзецца прамы эфір з удзелам Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Дасылайце свае пытанні ў чат-бот @belcabinet_bot ці пакідайце іх у каментарах падчас трансляцыі. Гледачоў з Беларусі просім дбаць пра бяспеку: не рэпосціць, не пакідаць рэакцыі і не каментаваць з персанальных акаўнтаў. Глядзець прамы эфір: https://youtube.com/live/M28YzbqkJUE?feature=share.
Літва ўжо пачала выдаваць гуманітарныя віды на жыхарства на 3 гады
Сёння стала вядома аб тым, што першыя беларусы, якія звярталіся за працягам літоўскага віду на жыхарства па гуманітарных падставах, атрымалі рашэнні аб яго працягу на тры гады. Раней за працягам дазволу было неабходна звяртацца штогод. Гэта сведчыць аб тым, што нядаўна прыняты адпаведны закон Літоўскай Рэспублікі набыў моц. Таксама новыя змены часткова знімуць пытанне атрымання праязных […]
Сустрэча з прэзідэнтам і новым урадам: візіт Святланы Ціханоўскай у Польшчу
8-10 студзеня беларуская лідарка будзе знаходзіцца ў Варшаве з працоўным візітам, дзе сустрэнецца з ключавымі палітыкамі Польшчы. Разам са Святланай Ціханоўскай у сустрэчах будуць удзельнічаць прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Плануецца правесці перамовы са спікерамі Сейму і Сенату, міністрам замежных справаў, міністаркай адукацыі і міністрам еўрапейскіх справаў. Падчас сустрэчаў будуць абмеркаваныя пытанні легалізацыі беларусаў Польшчы і […]
Анатоль Лябедзька – пра праект закона «Аб прэзідэнце», які стварыла працоўная група Грамадскай Канстытуцыйнай камісіі
Адна з апошніх зменаў у беларускім заканадаўстве – рэдакцыя закона «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», які дае гарантыі недатыкальнасці і фінансавыя бонусы для дыктатара Лукашэнкі і яго сям’і. Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў сваім відэа расказаў пра праект закона «Аб прэзідэнце», створаны працоўнай групай Грамадскай Канстытуцыйнай камісіі. Праект прапануе […]
Святлана Ціханоўская – пра сустрэчы з Байдэнам і Зяленскім
У вялікім інтэрв’ю праекту ТОК беларуская лідарка распавяла пра сустрэчы і размовы з амерыканскім прэзідэнтам: «У мяне было 2 сустрэчы з прэзідэнтам Байдэнам і адна тэлефонная размова. На сустрэчах, перш за ўсё, ён запытваў пра людзей, якія зараз у турмах. Пра тое, як мы змагаемся і што нам патрэбна. Вельмі важна было пачуць словы, што […]
Што трэба дадаць у Стратэгію пераходу да Новай Беларусі? Чакаем вашыя прапановы
Як і любыя змены ў жыцці дзяржавы, рэформы падчас пераходнага перыяду патрабуюць падтрымкі грамадства. Без актыўнага ўдзелу людзей у рэалізацыі Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі ўстойлівых вынікаў не дасягнуць. Шырокае грамадскае абмеркаванне дазволіць улічыць меркаванні і экспертызу большага кола людзей, і скарэктаваць моманты, якія патрабуюць дапрацоўкі. Калі ласка, азнаёмцеся з дакументам па гэтай спасылцы, а […]
Як Святлана Ціханоўскася адпачывае пасля цяжкіх працоўных дзён?
Беларуская лідарка падзялілася тым, што робіць у вольны ад працы час падчас інтэрв’ю праекту ТОК: «Самы «мой» час – гадзінка-паўтары пасля таго, як паклала дзетак спаць. Я магу паадказваць у інстаграме на паведамленні, паглядзець відэа, пачытаць навіны. Гэта ўсё роўна неяк звязана з працай, але ў гэты час ты ўжо адпачываеш, ляжыш, а побач з […]
Навагоднія касцюмы: як у дзяцінстве прыбіралася Святлана Ціханоўская?
На святочным эфіры «Звычайнай раніцы» Святлана Ціханоўская расказала, кім была на навагодніх ранішніках: «Была Чырвонай шапачкай у дзіцячым садку, сняжынкай. Натуральна, мама шыла касцюм уручную. У дастаткова дарослым узросце зноўку прыйшлося акунуцца ва ўсе гэтыя пераапрананні. У рэабілітацыйным цэнтры, які наведвалі з сынам, праводзіліся навагоднія ранішнікі. Там усіх бацькоў прасілі: для падтрымання атмасферы прыходзьце ў […]
Навагодняе віншаванне Святланы Ціханоўскай 2024
Тэкст прамовы па спасылцы.
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2024. Поўны тэкст
«Рэквізітар 1: Бачыла, як зноў курс даляра вырас? Рэквізітар 2: Ага, колькі ж ён будзе каштаваць у наступным годзе? Асістэнтка рэжысёра: Зноў чэргі на мяжы! Бацькі ўжо 20 гадзін спрабуюць выехаць. Аператар: У мяне ў пашпарце старонкі сканчаюцца. У Беларусь ехаць не варыянт. А тут легалізавацца не атрымаецца… Рэжысёр: Сястру стрыечную на працы затрымалі. Усё […]
Ужо сёння – навагодні зварот Святланы Ціханоўскай
Дарагія беларусы і беларускі, глядзіце навагоднюю прамову беларускай лідаркі 31 снежня а 23:50 па мінскім часе. Сустракаем Новы год разам!
Пажаданні беларусам і беларускам на 2024 год ад Святланы Ціханоўскай
Падчас інтэрв’ю Еўрарадыё лідарка звярнулася да беларусаў з навагоднімі пажаданнямі: «Не хочацца казаць нейкіх банальных рэчаў, накшталт: «здароўя, эмоцый», бо вельмі часта гэта гучыць пуста. Кожнай сямʼі, кожнаму чалавеку зараз не хапае нечага свайго. У кагосьці ёсць моц, каб працягваць, а ў кагосьці няма моцы нават думаць аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Я хацела […]
Сетка моладзевых радаў: што запланавана на 2024 год?
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава разам з прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў з Беларусі, Малдовы, Украіны, Азербайджана і Даніі сфармавалі план дзеянняў на 2024 год. «Сетка моладзевых радаў» з’яўляецца аб’яднаннем нацыянальных моладзевых радаў пяці краінаў. Адным з вынікаў сумеснай працы падчас сустрэчы ў Кішынёве стаў план мерапрыемстваў, якія пройдуць у 2024 годзе, […]
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай. Неўзабаве…
Глядзіце зварот беларускай лідаркі 31 снежня а 23:50 па мінскім часе на яе афіцыйным YouTube-канале!
Чаго дамагліся дэмакратычныя сілы ў 2023 годзе?
Каманда Офіса падсумавала вынікі працы дэмакратычных сілаў за 2023 год. Найбольш важныя моманты – коратка: 1. Распрацоўка і вынясенне на грамадскае абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі, Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, Дарожнай карты дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі, а таксама чатырох праектаў законаў у дапаўненне да Канстытуцыі Новай Беларусі. 2. Кансалідацыя дэмакратычных сілаў па асноўных напрамках дзейнасці […]
Падтрымка студэнтаў і выкладчыкаў, падрыхтоўка да рэформаў. Шчытцова – пра працу Офіса па адукацыі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова распавяла пра працу каманды Офіса па адукацыі ў 2023 годзе. Адной з найбольш значных падзеяў стала распрацоўка дарожных мапаў па дэмакратызацыі адукацыі Беларусі. Гэта план дзеянняў, які дапаможа эфектыўна трансфармаваць сістэму адукацыі пасля дэмакратычнай змены ўлады ў краіне. Мапа па вышэйшай адукацыі ўжо вынесеная на […]
Якім беларуская лідарка бачыць 2024 год і як ставіцца да чакання «цуду»?
Святлана Ціханоўская – у інтэрв’ю Радыё Свабодзе: «Я не чакаю, што будзе лёгка. Не чакаю нейкіх цудаў, што з’явіцца месія і вырашыць усе праблемы за нас, бо гэта наш з вамі абавязак. Ведаеце, я ўвогуле не люблю слова «чакаць». Чакаць, спадзявацца, што нешта зменіцца – шлях у нікуды. Я разумею, што трэба рабіць нешта кожны […]
Новы беларускі пашпарт, адасабленне ад расіянаў, падтрымка палітвязняў. Вячорка – пра працу ў 2023
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавядае пра працу дэмакратычных сілаў у 2023 годзе. Ключавымі дасягненнямі за гэты год Вячорка называе фарміраванне празрыстай структуры дэмакратычных сілаў, запуск сістэмы рэабілітацыі для рэпрэсаваных і палітвязняў, недапушчэнне візавага бану супраць беларусаў на еўрапейскім узроўні, а таксама фармалізацыю адносінаў з ЗША, ЕС і іншымі краінамі. Акрамя таго, вельмі важнай […]