• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Што надае стыпендыя імя Святланы Ціханоўскай?

    14 лістапада, 2024

    Летась аўстрыйскі ўніверсітэт запусціў стыпендыяльную праграму для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай. У межах праграмы беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра па больш чым 10 спецыяльнасцях. Падрабязней пра тое, як можна падацца на стыпендыю, можна даведацца тут.

    Адна з першых уладальніцаў стыпендыі Святланы Ціханоўскай у Аўстрыйскім MCI, медыя-менеджарка Аляксандра Пушкіна, падзялілася ўражаннямі ад першага месяца вучобы:

    • Адрозненні ад беларускай адукацыі:

    «Я вучуся ў магістратуры па праграме Management, Communication & IT. Адрозненняў з маім бакалаўрам у Беларусі я не шукаю, бо скончыла журфак БДУ ў 2013 годзе па іншай спецыялізацыі. З-за гэтага мне не хапіла балаў па дысцыплінах у IT, але я атрымала іх тут, пачаўшы вучыцца на месяц раней. Таму на мінулым тыдні адбыўся мой першы экзамен у MCI: было дзіўна атрымаць двойку па праграмаванні — тут гэта нешта тыпу нашай васьмёркі, а адзінка – найвышэйшы бал».

    • Змены ў жыцці:

    «Калі б мяне нехта спытаў, ці пашкадавала я, што адважылася на змену ўсяго – краіны, спецыялізацыі, раскладу дня, атачэння, – я б не змагла сфармуляваць адназначна. Гэта нялёгка, але ўжо цяпер адчуваю, што глабальныя перамены адбываюцца ўва мне, як асабіста, так і прафесійна. Вядома, калі б я паралельна не працавала, то гэта адназначна было б лепшым студэнцкім часам, так як тут усё неверагодна арганізавана. Здаецца, гэта мой галоўны ўрок у Аўстрыі: вучоба патрабуе аддачы, арганізаванасці, але ніхто не чакае ад цябе зубрэння. Усё, што трэба, – разуменне».

    • Падыход да навучання:

    «Тут практыкуецца падыход: добра ўсім вакол – добра і мне. Усе імкнуцца дапамагчы, усе шчырыя, добрыя і ветлівыя. Гэта нават трохі палохае. З-за сваіх унутраных наладаў я першы час спрабавала знайсці падвох. Яго тут няма. Так жывуць людзі, якія цэняць чалавечае жыццё. Так жывуць шчаслівыя, расслабленыя людзі».

    • Роля стыпендыі ў навучанні:

    «Калі вы думаеце пра паступленне ў Еўрапейскі ўніверсітэт, то рэкамендую MCI. Стыпендыя палягчае не толькі фінансавае пытанне, але і працэс паступлення. Напрыклад, у мяне няма магчымасці з’ездзіць у Беларусь і зрабіць апастыль дыплома, дык вось стыпендыятам і стыпендыяткам дастаткова натарыяльнага перакладу. Спадзяюся, што ў наступным годзе я сустрэчу тут яшчэ больш беларусаў».

    Апошнія навіны