Нядаўна каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала падрабязны гайд пра краіны, куды бяспечна або небяспечна ехаць беларусам, якія сутыкнуліся з пераследам рэжыму Лукашэнкі.
Турцыя, Грузія і Арменія – бадай, самыя папулярныя напрамкі для вандровак і адпачынку. Гэтыя дзяржавы яшчэ не выдавалі людзей у Беларусь па запытах сілавікоў, але рызыка затрымання і выдачы ўсё яшчэ існуе. Таму важна быць гатовымі да розных надзвычайных сітуацыяў – у тым ліку затрымання мясцовымі ўладамі, як у кейсе грамадзянкі Беларусі ў Арменіі.
Варта загадзя падрыхтавацца і мець кантакты праваабарончых арганізацыяў, дзяржаўных органаў краіны; прадстаўнікоў беларускай дыяспары; мясцовых адвакатаў, каб пры неабходнасці атрымаць падтрымку.
Вось агульны алгарытм дзеянняў, калі вас затрымалі ў адной з гэтых краінаў:
- Паведаміце блізкім. Дайце інфармацыю сябрам або родным пра сітуацыю і вашае месцазнаходжанне: скіньце пазнаку з вашай геалакацыяй, перадайце кантактны тэлефон сябра, напішыце смс знаёмым.
- Звяжыцеся з праваабарончымі арганізацыямі ці адвакатамі. Папрасіце сяброў ці сваякоў тэрмінова знайсці мясцовага адваката, напішыце праваабаронцам або прадстаўнікам дэмакратычных сілаў Беларусі. Напрыклад, накіраваць запыт можна прадстаўнікам: BYSOL, «Краіны для Жыцця», праваабарончага цэнтра «Вясна», Цэнтра беларускай салідарнасці, юрыдычнай камандзе Офіса Святланы Ціханоўскай.
- Не падпісвайце дакументы без кансультацыі. Патрабуйце перакладчыка ці юрыста.
- Захоўвайце спакой. Не правакуйце канфлікты з прадстаўнікамі ўладаў краіны, дзе вас затрымалі.
Вось спіс мясцовых праваабарончых арганізацыяў у гэтых краінах:
Грузія:
- Lawtrend – Цэнтр прававой трансфармацыі (чат-бот)
- Rights Georgia – Tbilisi: #11a, Akaki Gakhokidze Str, 0160; Phone+995 (32) 299 88 56 E-mail: office@rights.ge
- Human Rights House – Tbilisi: #11a, Akaki Gakhokidze Str, 0160; Phone: +995 32 2 38 20 18 E-mail: hrht.ge tbilisi@humanrightshouse.org
- The Tolerance and Diversity Institute – Tbilisi, 4 Ghambashidze str., flat #5 0179 Phone: +995 32 298 21 71 E-mail: info@tdi.ge
- Transparency International Georgia – Tbilisi, 61 Agmashenebeli Ave., 0102
Tel:+995 322 921403 E-mail: info@transparency.ge Batumi,
74 Parnavaz Mepe Str., 6010 Tel:+995 422 294488 E-mail: info@transparency.ge - Social Justice Centre – Tbilisi: 12b I. Abashidze (entrance from 14-16) 0179, Tel:+995 32 2 233 706 E-mail:info@socialjustice.org.ge
- YoungLawyersAssociation – Tbilisi, Uznadze Street N.101 Tel: (995 32) 299 50 76 E-mail: Gyla@gyla.com
Арменія:
- Helsinki Citizens’ Assembly-Vanadzor Office in Yerevan – E-mail: info@hcav.am, Tel:(+374) 11 24 22 68 (https://hcav.am/en)
Турцыя:
- Human Rights Foundation of Turkey – E-mail: tihv@tihv.org.tr, https://en.tihv.org.tr/
- İnsan Hakları Derneği/Ankara – E-mail: ihd@ihd.org.tr, Tel: 03122303567-68-69, https://www.ihd.org.tr/tag/ankara/
- İnsan Hakları Derneği/Diyarbakır – E-mail: diyarbakir@ihd.org.tr, Tel: 04122233033/04122295866 http://www.ihddiyarbakir.org
- Amnesty International in Türkiye – Tel: 00902123616218, Address – Uluslararası Af Örgütü Hacımimi Mah. Kemeraltı Cad. Adahan No:31 Kat:2 34425 Karaköy-Beyoğlu/İstanbul