• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Канаду, адмова ў экстрадыцыі беларуса, акцыя падтрымкі Верамейчыка. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за перыяд з 25 лістапада па 1 снежня

    03 снежня, 2024

    ВІЗІТ У КАНАДУ

    У Атаве адбыліся першыя стратэгічныя кансультацыі паміж урадам Канады і беларускімі дэмакратычнымі сіламі – аналаг Стратэгічнага дыялогу з ЗША. Пра правядзенне кансультацыяў было вырашана на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністаркай замежных справаў Канады Мелані Жалі. Асноўная ўвага падчас кансультацыяў была прысвечаная падтрымцы незалежных СМІ, прыцягненню рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, «бязвыбарам-2025» і ваенна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне. Абодва бакі пацвердзілі агульнае імкненне да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, вольнай ад прыгнёту і знешняга ўмяшання.

    Акрамя таго Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для амбасадараў краінаў Еўрасаюза, на якім заклікала падтрымліваць мабільнасць беларусаў, адукацыйныя праграмы, незалежныя медыя і беларускую культуру. У Канадскім парламенце Ціханоўская прапанавала браць патранаж над палітвязнямі і не прызнаваць будучыя «выбары» ў Беларусі. Таксама падчас працоўнага візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Таронта, каб абмеркаваць супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з канадскім урадам і актыўнасць дыяспары ў Канадзе.

    АДМОВА Ў ЭКСТРАДЫЦЫІ БЕЛАРУСА Ў ПОЗНАНІ 

    28 лістапада акружны суд Познані пастанавіў адмовіць у экстрадыцыі беларуса Дзмітрыя Плескачова. Суд прызнаў, што запыт на экстрадыцыю актывіста, якога пераследуе рэжым Лукашэнкі, з’яўляецца палітычна матываваным. Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях, пракаментаваў рашэнне суда.

    «БЯЗВЫБАРЫ-2025»

    Напярэдадні так званых «выбараў» прапаганда спрабуе чарговы раз сказіць рэальнасць. Каманда офіса Святланы Ціханоўскай разабрала класічныя прыёмы, якія выкарыстоўвае рэжым, каб маніпуляваць меркаваннем беларусаў.

    АКЦЫЯ ПАДТРЫМКІ ВАСІЛЯ ВЕРАМЕЙЧЫКА

    У Вільнюсе адбылася акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка – удзельніка беларускіх пратэстаў і абаронцы Украіны, якога В’етнам выдаў рэжыму Лукашэнкі. Прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай Данііл Гаркавы прыняў удзел у акцыі і нагадаў пра важнасць дапамогі беларусам, якія сутыкаюцца з цяжкасцямі легалізацыі. Ён падкрэсліў гатоўнасць Офіса аказваць падтрымку. Акрамя таго Гаркавы заклікаў улады Літвы прымаць рашэнні па кожнай справе індывідуальна, улічваючы рэальную пагрозу жыццю, і прапанаваў стварыць механізм праваабарончай экспертызы. 

    ПРАТЭСТЫ Ў ГРУЗІІ

    Святлана Ціханоўская падтрымала народ Грузіі ў барацьбе за еўраінтэграцыю: «Заставайцеся моцнымі і працягвайце змагацца за сваю свабоду і дэмакратыю – вашая мужнасць натхняе свет. Народ Грузіі мае права выбіраць свой лёс і еўрапейскую будучыню».

    ШТО РАБІЦЬ, КАЛІ НАБЛІЖАЮЦЦА «ШАХЕДЫ»

    За апошні тыдзень быў зафіксафаны абсалютны рэкорд па колькасці баявых беспілотнікаў над тэрыторыяй Беларусі. Каманда Офіса падрыхтавала рэкамендацыі, якія дапамогуць пазбегнуць панікі і захаваць жыццё падчас атакі беспілотнікаў.

    МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ СУПРАЦЬ ГВАЛТУ ДА ЖАНЧЫН

    Экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай Аліна Харысава ў Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту над жанчынамі заклікала жанчын не забываць, што яны не адны, а гвалт – гэта не норма. Яна падкрэсліла важнасць падтрымкі пацярпелых, разбурэння стэрэатыпаў і прасоўвання культуры раўнапраўя.

    МЕДЫЯ

    TVO Today (Канада), The Globe and Mail (Канада), Global News (Канада), Toronto Star (Канада), Reuters (Міжнароднае), CBC (Міжнароднае).

     

    Апошнія навіны