• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Сейм Літвы падтрымаў выдачу відаў на жыхарства на тры гады для беларусаў

    У перадапошні дзень працы ў 2023 годзе Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон аб прававым статусе замежнікаў. Гэта датычыцца і беларусаў – літоўскі парламент падтрымаў прапанову МУС аб выдачы некаторым грамадзянам Беларусі відаў на жыхарства тэрмінам на тры гады. Від на жыхарства тэрмінам на тры гады будзе выдавацца беларусам, якія прыбылі ў Літву пры пасярэдніцтве […]
    26 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская – пра найбольш важныя палітычныя сустрэчы і іх адваротны бок

    Падчас інтэрв’ю Радыё Свабодзе беларуская лідарка падзялілася тым, якія міжнародныя візіты і сустрэчы лічыць вельмі значнымі: «Я б тут адзначала Маю Санду, умацаванне адносінаў з Малдовай. Упершыню краіна СНД запрасіла мяне і дэмакратычныя сілы з візітам. Таксама Стратэгічны Дыялог з ЗША – вельмі важная падзея, удзел у Давоскім форуме, запрашэнне на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці […]
    26 снежня, 2023

    48 візітаў, 250 сустрэчаў, адносіны з Малдовай і Украінай. Кучынскі – пра міжнародную працу Офіса

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса ў 2023 годзе. Каманда прыклала вялікія намаганні для таго, каб захаваць Беларусь у сусветнай павестцы і выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з іншымі краінамі. У 2023 годзе ў Святланы Ціханоўскай адбылося 48 афіцыйных візітаў, у тым ліку ўпершыню ў […]
    26 снежня, 2023

    Якое дачыненне да Беларусі мае намесніца дзяржсакратара ЗША? І як беларусы патрапляюць у Кангрэс?

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. Сёння гаворка пойдзе пра самыя небанальныя ўражанні ад Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША» – унікальнай палітычнай падзеі ў найноўшай гісторыі нашай краіны.
    25 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня

    «Ведаеце, сёння па ўсім свеце ўзгадваецца звычай дзяліцца аплаткай – кавалачкам хлеба, які перадаецца з рук у рукі. Такім чынам людзі выказваюць падтрымку і клопат, дзеляцца цеплынёй і любоўю. Але мы, беларусы, бескарысліва дзелімся ўсім гэтым не толькі на Каляды, але кожны дзень. Праз лісты, тэлефонныя званкі, абдымкі і добрыя словы. Дарагія мае, сёння я […]
    24 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская – пра ціск на рэжым: «Нам трэба зрабіць так, каб палітвязні сталі праблемай і для Лукашэнкі»

    Беларуская лідарка адказала на актуальныя пытанні па тэме палітвязняў: ці трэба дамаўляцца з нелегітымнымі ўладамі, чаму патрэбны ціск на рэжым і на што гатовая пайсці Ціханоўская дзеля вызвалення людзей з турмаў: «Я гатовая працаваць з ранку да позняга вечара, каб прыцягнуць увагу да нашай праблемы. Ключы ад турмаў не ў нас – яны ў рэжыму. […]
    23 снежня, 2023

    Што натхняе Святлану Ціханоўскую працягваць барацьбу?

    У інтэрв’ю Еўрарадыё беларуская лідарка падзялілася тым, што матывуе яе на далейшае змаганне за вольную Беларусь: «Матывуюць беларусы, якія працягваюць барацьбу. Я ведаю, што, нягледзячы на рэпрэсіі, беларусы ўнутры краіны збіраюцца ў суполкі, робяць акты сабатажу. Так, іх не пакажаш публічна, але яны ёсць. Мяне натхняюць гэтыя маленькія перамогі».
    22 снежня, 2023

    Ціханоўская: «Лукашэнка панясе пакаранне ў рамках міжнароднага права, і ніякі імунітэт ад гэтага не абароніць»

    Сёння былі прыняты новыя змены у закон аб прэзідэнце Беларусі. Святлана Ціханоўская: «Апошнія пару дзён людзі абмяркоўваюць праблемы Лукашэнкі са здароўем. Маўляў, хрыпіць і губляе голас. Не ведаю, якія дыягназы яму ставяць лекары. Але тое, што дыктатар страціў права казаць ад імя беларусаў, стала зразумела яшчэ ў 2020 годзе. Цяпер жа ён спрабуе ўмацаваць палітычны імунітэт, […]
    22 снежня, 2023

    Тры ключавыя моманты, чаму Стратэгічны дыялог – гэта важна: Дзяніс Кучынскі пра міжнародную працу

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. У гэтым відэа гаворка пойдзе пра адну з найбольш важных палітычных падзеяў 2023 году – Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША», які адбыўся ў пачатку снежня. У чым яго ўнікальнасць – глядзіце ў відэа!
    22 снежня, 2023

    Што трэба ведаць аб дакуменце па дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі?

    На гэтым тыдні быў прэзентаваны дакумент па дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі. Яго стварыла група экспертаў па ініцыятыве каманды па адукацыі Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. У картках вы знойдзеце адказы на галоўныя пытанні аб дакуменце, а таксама даведаецеся аб асноўных задачах першых трох этапаў рэформаў. Усе падрабязнасці вы можаце знайсці па […]
    21 снежня, 2023

    Залежнасць ад Расіі расце – што будзе далей? Распавядае Алесь Аляхновіч

    У эфіры Еўрарадыё дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт ABBA Алесь Аляхновіч распавёў пра эканамічную залежнасць Беларусі ад Расіі цяпер і ў 2024 годзе. Таксама ён адказаў на пытанне, як у новай Беларусі будуць выплачвацца крэдыты, набраныя рэжымам. «Нашая залежнасць ад Расіі крытычная. Па сутнасці, Расія мае ўсе рычагі ўплыву, каб шантажаваць Беларусь […]
    21 снежня, 2023

    Дэпутацкія групы ў 23 краінах, 4 законапраекты для Новай Беларусі. Лябедзька – пра працу ў Офісе

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька дае справаздачу па працы ў Офісе ў 2023 годзе. У параўнанні з мінулым годам, колькасць групаў «За дэмакратычную Беларусь» з 13 павялічылася да 23 краінаў свету. Акрамя таго, яны аб’ядналіся ў адзіны Альянс – моцную міжнародную кааліцыю па падтрымцы дэмакратычнай Беларусі. Таксама ў 2023 […]
    20 снежня, 2023

    Апошнія асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай у 2023 годзе. Прыходзьце!

    Гэта добрая магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце задаць свае пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы. У гэтую пятніцу, 22 снежня, з 14:00 да 16:00 па Мінску пройдуць апошнія ў 2023 годзе асабістыя размовы Святланы Ціханоўскай з беларусамі. Да гэтых размоў можна далучыцца анлайн з любой […]
    20 снежня, 2023

    Офіс Святланы Ціханоўскай стаў суарганізатарам канферэнцыі «Рэформа кіравання сістэмай адукацыі ў Беларусі»

    У рамках праграмы «Кадравы рэзерв» пры падтрымцы Міжнароднага рэспубліканскага інстытута ў Вільні прайшла Канферэнцыя «Рэформа кіравання сістэмай адукацыі ў Беларусі. Разгляд магчымасцяў і праблемаў». Ініцыятарам праграмы стаў Аб’яднаны Пераходны Кабінет. Галоўная мэта мерапрыемства – падрыхтоўка кадраў для дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Падчас канферэнцыі быў арганізаваны семінар «Менеджмент у сферы вышэйшай адукацыі. Паміж дзяржаўнымі ўстаноўкамі і […]
    19 снежня, 2023

    Альянс групаў «За дэмакратычную Беларусь»: чаму гэта важна для беларусаў

    Адзін з самых важных вынікаў парламенцкага супрацоўніцтва 2023-га года – гэта аб’яднанне парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у адзіны Альянс. Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька распавядае, што стварэнне Альянсу значыць для беларусаў. 📌 Хто ўваходзіць у Альянс? Сёння Альянс аб’ядноўвае дэлегацыю па Беларусі Еўрапарламента і нацыянальныя Парламенты 23 краінаў: […]
    19 снежня, 2023

    Дэмакратызацыя вышэйшай адукацыі Беларусі: праект каманды Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі

    У сучаснай беларускай адукацыі існуе шмат праблемаў: неэфектыўныя мадэлі кіравання, недасканалы змест навучальных праграмаў, тэхналагічная адсталасць. Скарачэнне міжнароднага акадэмічнага супрацоўніцтва, зніжэнне прафесійнага ўзроўню выкладчыкаў не дазваляюць нашай адукацыі адпавядаць патрабаванням часу. Відавочна, што сістэма патрабуе рэформаў – дэталёвых і шматступенных. Разумеючы гэта, па ініцыятыве каманды па адукацыі Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага […]
    19 снежня, 2023

    Стратэгія пераходу да Новай Беларусі, прыярытэты працы. Дабравольскі – пра ўнутраную палітыку Офіса

    Старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі дае справаздачу па ўнутрыпалітычнай працы Офіса ў 2023 годзе. Найбольш значным дасягненнем стала распрацоўка і вынясенне на грамадскае абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі. Гэты дакумент каманда Офіса распрацавала разам з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і шматлікімі экспертамі. Падрабязней глядзіце ў відэа.
    18 снежня, 2023

    Стратэгія пераходу да Новай Беларусі: чаму яна актуальная?

    Змена ўлады ў аўтарытарных рэжымах не заўсёды вядзе да дэмакратыі. Як паказалі гістарычныя практыкі Гаіці, Сірыі, Паўночнай Карэі і шэрагу іншых краінаў, адна дыктатура часта змяняецца іншай. Менавіта таму каманда Офіса, разам з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і шматлікімі экспертамі распрацавалі і вынеслі на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Гэты дакумент прапісвае […]
    15 снежня, 2023

    Стыпендыі і акадэмічныя абмены для беларусаў – што абмяркоўвала Ціханоўская ў адным з галоўных універсітэтаў Бельгіі

    Напрыканцы працоўнага візіту ў Бельгію беларуская лідарка наведала Генцкі ўніверсітэт, дзе правяла сустрэчу з кіраўнікамі ўстановы, а таксама выступіла з лекцыяй. Ва ўніверсітэце, які з’яўляецца Альма-матар для двух нобелеўскіх лаўрэатаў, навучаецца дзясятак беларусаў. Падчас размовы з прарэктаркай Міке ван Херэвеге і іншымі прафесарамі, Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне адукацыйных праграмаў для беларускіх студэнтаў і прапанавала стварыць […]
    15 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская – літоўцам: «Я ўдзячная за тое, што вы падтрымалі нас у цяжкі час»

    Пасля перамоваў з Камітэтам па замежных справах літоўскага Сейма Святлана Ціханоўская выступіла перад прэсай. У інтэрв’ю лідарка падзякавала літоўскаму народу за падтрымку, а таксама адзначыла, што Літва з’яўляецца прыкладам прынцыповасці і паслядоўнасці ў змаганні за свабоду: «Я ўдзячная літоўскаму народу за тое, што ён падтрымаў нас у цяжкі час і прыняў тысячы беларусаў, якія ратуюцца […]
    14 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па замежных справах літоўскага Сейма на тэму праблемаў беларусаў

    Сёння з ініцыятывы Офіса Святланы Ціханоўскай у Сейме Літвы прайшлі слуханні, прысвечаныя прававому становішчу беларусаў у Літве. У слуханнях удзельнічалі старшыня Камітэту Жыгіс Павільёніс і яго намеснікі, а таксама чальцы групы «За дэмакратычную Беларусь». З беларускага боку ўдзельнічалі дарадца па міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька і прадстаўнікі беларускіх палітычных партыяў – АГП, Руху «За Свабоду», «Грамады» […]
    14 снежня, 2023

    ЕС патрабуе тэрміновага вызвалення палітвязняў і выплаты ім кампенсацыі шкоды

    6 снежня ў Еўрапарламенце прайшоў Міжпартыйны Форум «8+100», на якім сабраліся прадстаўнікі беларускіх і еўрапейскіх палітычных партыяў. У выніку Форуму Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі. Паводле рэзалюцыі, ад рэжыму патрабуецца неадкладна вызваліць Мікалая Статкевіча, ад якога няма звестак цягам 300 дзён, як і ўсіх іншых палітвязняў. У адпаведнасці з дакументам, для […]
    14 снежня, 2023

    «Можна «забараніць» літаратурныя творы. Але нам ніхто не забароніць ганарыцца сваёй культурай і гісторыяй»

    Святлана Ціханоўская: «Апошнім часам рэжым ледзьве не штомесяц ладзіць атакі на творы «нелаяльных» сучасных аўтараў і «нязручных» класікаў. У лістападзе рэжым прызнаў экстрэмісцкімі зборнікі твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Яшчэ раней раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча выключылі са школьнай праграмы. Кнігі нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, як і пісьменнікаў Уладзіміра Арлова, Уладзіміра Някляева, Віктара Марціновіча, Альгерда […]
    14 снежня, 2023

    Офіс, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі

    Падзенне рэжыму дасць беларусам шанец устанавіць дэмакратыю. Як не ўпусціць гэтую магчымасць, пазбегнуць прававога хаосу і спробаў рэваншу з боку памагатых дыктатуры? Для гэтага неабходны загадзя прадуманы план. Менавіта таму прадстаўнікі палітычных структураў, арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і аналітычных цэнтраў у сферы эканомікі, палітыкі, стратэгічнай камунікацыі, права і міжнародных адносінаў распрацавалі і выносяць на грамадскае абмеркаванне […]
    13 снежня, 2023

    Умацаванне сувязяў з Еўрасаюзам, вызваленне палітвязняў, мабільнасць беларусаў: другое пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь-Еўрасаюз»

    Сёння ў Бруселю праходзіць другое пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь-Еўрасаюз». Беларусь прадстаўляюць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная Рада, штаб Віктара Бабарыкі, беларускі Прэс-клуб, моладзевы савет РАДА і беларускія праваабаронцы. Дыялог з дэмакратычнымі сіламі вядуць прадстаўнікі Еўракамісіі, Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, Аддзела стратэгічных камунікацый Еўрасаюза. Беларуская лідарка заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў: «Я разумею, […]
    12 снежня, 2023

    Выступленне Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Кансультатыўнай групы ЕС–Беларусь, 2023

    «Паважаны Міхаэль Зіберт, Паважаныя члены Кансультатыўнай групы, Мае дарагія беларускія сябры, Я радая прысутнічаць сёння на другім пасяджэнні Кансультатыўнай групы ЕС-Беларусь. Мне сапраўды здаецца, быццам у гэтай залі я знаходжуся сярод сяброў. Сяброў, якія падзяляюць нашыя каштоўнасці і бачаць Беларусь як частку еўрапейскай супольнасці. Я хацела б выказаць сардэчную падзяку Міхаэлю Зіберту, Еўрапейскай службе знешніх […]
    12 снежня, 2023

    Новы пашпарт і падтрымка беларускай культуры: пра што гаварылі Ціханоўская і Більстрам

    Падчас візіту ў Брусель беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіасам Більстрамам і спецпасланніцай Швецыі па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Крысцінай Юханесан. Святлана Ціханоўская выказала пажаданне, каб такі спецпасланнік з’явіўся і ад усяго Еўрасаюзу. Лідарка ўзняла пытанні легалізацыі беларусаў за мяжой і нагадала міністру пра распрацоўку новага беларускага пашпарта. І заклікала Швецыю падтрымаць […]
    12 снежня, 2023

    Ціханоўская – Туску: «Спадзяюся на шчыльнае супрацоўніцтва і ўмацаванне польска-беларускіх адносінаў»

    Беларуская лідарка павіншавала Дональда Туска з прызначэннем на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы. Святлана Ціханоўская: «Паважаны спадар Туск, віншую з абраннем на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы. Я ўдзячная вам за ўсю дапамогу, якую вы аказвалі Беларусі на працягу доўгіх гадоў. І спадзяюся на шчыльнае супрацоўніцтва, якое паскорыць дэмакратычныя працэсы ў нашай краіне. Асабліва важна для нас вызваленне ўсіх […]
    11 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Сенату Бельгіі

    На сустрэчы кіраўніца бельгійскага сенату Стэфані Д’Хоз вельмі цікавілася сітуацыяй у нашай краіне. У адказ кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская падрабязна распавяла пра рэпрэсіі супраць беларусаў, якія надалей працягваюцца і не згасаюць. Абмяркоўвалі міжпарламенцкае супрацоўніцтва, у прыватнасці – у міжнародным парламенцкім саюзе. Яшчэ адна важная тэма – рэзалюцыя ў Сенаце Бельгіі. Бельгійскі бок выказаў зацікаўленасць да […]
    11 снежня, 2023