ВІЗІТ У ІСЛАНДЫЮ
Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Ісландыю, дзе выступіла на 76-й сесіі Паўночнай Рады, сустрэлася з прэм’ер-міністрамі, спікерамі, а таксама міністрамі замежных справаў Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі і Ісландыі. Ціханоўская заклікала кіраўнікоў Паўночных краінаў быць лідарамі ў падтрымцы Беларусі. Таксама Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Ісландыі Халай Томасдоцір і дэпутатамі Паўночных краінаў.
Ціханоўская заклікала далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду, у які ўжо ўклалі сродкі Нарвегія, Швецыя і Данія, а таксама далучыцца да літоўскай ініцыятывы ў Міжнародным крымінальным судзе і падтрымліваць беларускія незалежныя медыя, грамадзянскую супольнасць, рэпрэсаваных, культурніцкія ініцыятывы.
Разам з міністрамі замежных справаў правяла прэс-брыфінг, на якім было аб’яўлена: 1) усе паўночныя краіны вызначаць спец пасланнікаў па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю; 2) Данія і Ісландыя далучаюцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду; 3) Данія спросціць умовы для беларусаў і будзе выдаваць пашпарты замежніка. Паўночныя краіны працягнуць супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
ЭСКАЛАЦЫЯ РЭПРЭСІЯЎ
У чацвер у Беларусі адбылася новая хваля затрыманняў і вобшукаў. У людзей правяраюць тэлефоны ў пошуках матэрыялаў, а перад затрыманнем пачалі адключаюць сувязь, каб яны не змаглі паведаміць блізкім пра затрыманне. Святлана Ціханоўская пракаментавала сітуацыю і заклікала падтрымліваць адно аднаго.
ВЫЗВАЛЕННЕ АДРЭЯ ГНЁТА
Андрэй Гнёт бяспечна пакінуў Сербію. Андрэй Гнёт, беларускі актывіст і адзін з лідараў Свабоднага Саюза спартсменаў Беларусі, быў затрыманы ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года і правёў больш за год пад арыштам, аднак цяпер ён пакінуў краіну. Яго вызваленне стала вынікам намаганняў міжнародных праваабарончых арганізацыяў, ЕС, а таксама перамоваў, ініцыяваных Офісам Святланы Ціханоўскай. Беларуская лідарка выказала падзяку адвакатам, праваабаронцам, дыпламатам: культурніцкім дзеячам, і палітыкам, у прыватнасці Офісу Прэзідэнта Аляксандра Вучыча, старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, МЗС Германіі.
РУЖОВЫ КАСТРЫЧНІК
Святлана Ціханоўская звярнулася да жанчын з нагоды ружовага кастрычніка. У відэа беларуская лідарка ўзгадала фільм пра беларускіх журналістак, якія перамаглі рак малочнай залозы. Пазнаёміцца з фільмам можна па спасылцы.
НОЧ РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – у тым ліку паэты, пісьменнікі, навукоўцы і грамадскія дзеячы. Штогод беларусы арганізуюць імпрэзы і мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяраў гэтай хвалі рэпрэсіяў.
З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская запісала відэа, у якім прачытала верш Юлія Таўбіна «Ты помніш».
600 ДЗЁН СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ Ў РЭЖЫМЕ ІНКАМУНІКАДА
Ужо 600 дзён Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі ад свету. Без магчымасці бачыць сям’ю і абменьвацца лістамі. З гэтай нагоды каманда Офіса падрыхтавала яго цытаты, якія тлумачаць, як важна не спыняць барацьбу за дэмакратычныя перамены.
ПЛАНЫ НА «БЯЗВЫБАРЫ-2025»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка даў інтэрв’ю Malanka Media, у якім ён распавёў пра стратэгію дэмакратычных сілаў на «Бязвыбары-2025»: галоўнай мэтай з’яўляецца непрызнанне выбараў як унутры Беларусі, так і на міжнародным узроўні; стратэгія галасавання «супраць усіх» разглядаецца, як бяспечны спосаб выказаць пратэст і спосаб даць альтэрнатыўны варыянт для тых, каго прымушаюць галасаваць. Пры гэтым асаблівы акцэнт робіцца на вызваленні палітвязняў і дэманстрацыі адсутнасці падтрымкі Лукашэнкі з боку беларускага народа.
АДАПТАЦЫЯ ВЫЗВАЛЕНЫХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ
Былая палітвязынка Ася Булыбенка падзялілася сваім вопытам адаптацыі пасля вызвалення. Яна распавяла пра крокі, якія дапамогуць лепш зразумець і падтрымаць вызваленага чалавека ў яго шляху да звычайнага жыцця. Падрабязнасці па спасылцы.
НОВАЯ МАГЧЫМАСЦЬ АТРЫМАННЯ ПОЛЬСКІХ ВІЗАЎ
Дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў атрымаў пацвярджэнне інфармацыі пра тое, што грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Беларусі, могуць падаваць заяўкі на польскія візы па натарыяльна завераных запрашэннях ад сваякоў, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай у Польшчы. Падрабязнасці пра працэдуру атрымання па спасылцы.
ПАСТУПЛЕННЕ Ў ПОЛЬШЧУ
З гэтага года настрыфікацыя стала абавязковым патрабаваннем для паступлення ў польскія ВНУ. Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава распавяла пра асаблівасці настрыфікацыі.
ДЗЯДЫ
2 лістапада беларускія католікі адзначылі рэлігійнае свята Дзяды. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў, падкрэсліўшы важнасць гэтага дня для нацыянальнай еднасці і памяці. Яна адзначыла, што Дзень Дзядоў аб’ядноўвае ўсіх у шанаванні продкаў і герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Беларусі.
ПЕТЫЦЫЯ Ў ПАДТРЫМКУ МАЦКЕВІЧА
Нядаўна была створаная петыцыя ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча, якую падпісала больш за 200 прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці з Польшчы, Літвы, ЗША, Украіны і іншых краінаў. Беларускі філосаф Уладзімір Мацкевіч быў арыштаваны ў 2021 годзе па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, абразе прэзідэнта і ўдзеле ў экстрэмісцкай дзейнасці.
ВЫБАРЫ Ў МАЛДОВЕМая Санду перамагла на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове і пераабралася на другі тэрмін. Святлана Ціханоўская павіншавала Маю Санду з перамогай: «Дэмакратыя перамагла. Еўропа перамагла. Віншую Вас з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнткі Рэспублікі Малдова. Вашае моцнае лідарства вядзе краіну да еўрапейскай будучыні. Народ Беларусі падзяляе тую ж прыхільнасць свабодзе і праву самому вызначаць свой лёс».
МЕДЫЯ
RUV (Ісландыя), TVP Info (Польшча), VOXPOT (Чэхія), Радыё Рацыя (Беларусь), ABC Nyheter (Нарвегія).