У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Гэтыя расстрэлы сталі адной з самых трагічных падзеяў хвалі рэпрэсіяў, што доўжылася ў Беларусі з 1929 па 1938 год. Мэтаю рэпрэсіяў было знішчэнне нацыянальна арыентаваных дзеячаў культуры, навукі і адукацыі.
Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў спіс мерапрыемстваў да Дня памяці расстраляных паэтаў:
🇬🇧 Лондан, 25 кастрычніка, 19:00. Літаратурны вечар, Бібліятэка імя Францыска Скарыны.
🇱🇻 Рыга:
📎 26 кастрычніка, 14:00. Мемарыяльная імпрэза, вул. Слокас 37.
📎 30 кастрычніка, 18:00. Жалобная малітва, Касцёл Маці Божай Журботнай, Pils iela 5.
🇪🇪 Талін, 29 кастрычніка, 18:00. Чытанні вершаў загінулых паэтаў, Беларускі дом у Эстоніі.
🇵🇱 Гданьск, 29 кастрычніка, 19:00. Тэатральна-музычная дзея з удзелам зорак беларускага тэатру, Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры.
🇺🇦 Кіеў:
📎 29 кастрычніка, 18:00. Вечарына, Центр культурного та духовного розвитку
📎 29 кастрычніка, 19:00. Ноч расстралянай паэзіі, кнайп-клуб Купідон.
🇵🇱 Беласток, 29 кастрычніка, 18:00. Канцэрт Вольнага хору, Muzeum Pamięci Sybiru.
🇮🇸 Рэйк’явік, 26 кастрычніка, 17:00. Чытанне вершаў.
🇵🇱 Варшава:
📎 27 кастрычніка, 12:00. Прэзентацыя музычнага зборніка і імпрэза, ulica Kryniczna 6.
📎 29 кастрычніка, 19:00. Прэм’ера музычнага спектаклю «Жоўты пясочак», вул. Пулаўска 114.
📎 29 кастрычніка, 18:30. Ноч паэтаў, Беларускі Моладзевы Хаб.
📎 29 кастрычніка, 19:00. Вечар светлай памяці і пашаны, Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11).
📎 29 кастрычніка, 19:00. Вялікая імпрэза, Free Belarus Center.
🇵🇱 Сопат, 31 кастрычніка, 20:00. Спектакль-канцэрт, Teatr Generacja.
🇨🇭 Цюрых, 26 кастрычніка, 19:00. Вечарына памяці, Punto de Encuentro.
🇵🇱 Люблін, 29 кастрычніка, 17:00. Вечарына «Ноч (не)расстраляных паэтаў».
🇵🇱 Шчэцін, 29 кастрычніка, 19:00. Чытанне вершаў.
🇨🇿 Прага, 29 кастрычніка, 18:00. Ноч (не)расстраляных паэтаў, Bílkova 122/6
🇬🇪 Батумі, 29 кастрычніка, 19:30. Ноч Расстраляных Паэтаў, Беларуская прастора Аксяродак (Batumi, Parnavaz Mepe, 62a).
🇬🇪 Тбілісі, 29 кастрычніка, 20:00. Паэтычна-музычная імпрэза, 1 Giorgi Kuchishvili St.
🇱🇹 Вільня:
📎 26 кастрычніка, 17:00. Шпацыр-экскурсія на пл. В. Кудзіркі.
📎 27 кастрычніка, 12:00. Акцыя на пл. В. Кудзіркі
📎 28 кастрычніка, 18:30. Прэм’ера спектакля «Мая мама ў турме», Vilniaus g. 16.
📎 29 кастрычніка, 18:30. Мемарыяльная імпрэза, сквер ля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду.
📎 29 кастрычніка, 19:00. Ускладанне кветак, Lazdynų Pelėdos skveras
📎 29 кастрычніка, 20:00. Кінапрагляд.
🇩🇪 Мангейм, 2 лістапада, 9:00. Жалобная служба, царква Святога Францыска (Mannheim, Speckweg 1).
💻 Анлайн:
📎 29 кастрычніка, 21:00. Вечарына чытанняў, Згуртаванне беларусаў Канады.
📎 Годна, з 21 па 29 кастрычніка. У сацыяльных сетках кожны дзень будуць расказваць пра беларускіх дзеячаў, якія былі расстраляныя ў гэтую ноч.