• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Алесь Аляхновіч пра спад эканомікі

    05 лістапада, 2024

    Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі заяўляе аб гістарычным узроўні беларускіх заробкаў за апошнія 10 гадоў? Ці сапраўды ёсць чым ганарыцца?

    Каментуе дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч: 

    «Давайце паглядзім на вынікі ў даляравым эквіваленце. За 10 гадоў намінальная вартасць нашай эканомікі скарацілася на 9%. Калі на піку, у 2014, Беларусь вырабіла тавараў і паслуг на суму эквівалентную $79 млрд., то ў 2023 гэта было толькі $73 млрд. І гэта не ўлічвая абясцэньвання даляра за гэты час на 30%. Іншымі словамі, 1 даляр з 2014 г. быў варты 1,3 даляра ў 2023 г.

    Для параўнання, за гэты час нашы суседзі паказалі адметна лепшы вынік: 

    • Намінальны ВУП (валавы ўнутраны прадукт) Латвіі вырас на 40%, Польшчы – на 50%, Літвы – на 60%;
    • Нават ВУП Украіны ў 2023 г. быў на траціну вышэйшым, чым у 2014 г.;
    • А вось эканоміка РФ, да якой Лукашэнка вельмі моцна прывязаў нашу эканоміку, скарацілася на 2%;
    • Яшчэ большы кантраст ствараюць нашы далейшыя суседзі па «камуналцы», званай СССР. У Арменіі намінальны ВУП вырас больш, чым на 100%, у Малдове – на 75%, а ў Грузіі, нават пасля сыходу Саакашвілі, ВУП вырас на 70%.

    Нядзіўна, што ў выніку страчанага дзесяцігоддзя, заробкі беларусаў у даляравым эквіваленце адкаціліся да звання еўрапейскага аўтсайдара».

    Калі ў 2014 г. беларусы зараблялі ў сярэднім $592 «бруднымі», то ў 2023 г. заробак вырас усяго толькі на 8% – да $638 паводле афіцыйнай статыстыкі. А нагадаю, што даляр за гэты час абясцэніўся на 30%, значыць у сапраўднасці беларусы зусім не сталі багацейшымі за гэты час, як заяўляюць беларускія чыноўнікі. 

    А як жа там нашы суседзі? Каб не пералічваць усіх, скажу толькі, што летась па заробках нас абагнала самая бедная краіна Еўропы – Малдова. Заробак у Малдове вырас на 130% да $680. Адрыў ад беларусаў склаў $50 летась, і вырас да $100 у 2 квартале бягучага году.

    З такім кіраўніком і стагнуючым хаўруснікам з Усходу адставанне ад суседзяў будзе толькі нарастаць.

     

    Апошнія навіны