АГУЛЬНАЯ ЗАЯВА ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ ПРА «ВЫБАРЫ» 2025
Дэмакратычныя сілы Беларусі выступілі з агульнай заявай наконт аб’яўлення рэжымам даты новых «выбараў» прэзідэнта ў Беларусі. Таксама Святлана Ціханоўская выказала сваю пазіцыю наконт прызначэння даты бязвыбараў у 2025 годзе.
ПРАКТЫЧНЫЯ ВЫНІКІ «ЛЮКСЕМБУРГСКІХ РАШЭННЯЎ»
Каманда Офіса распавяла пра практычныя вынікі прыняцця «Люксембургскіх рашэнняў». Гэта афіцыйны дакумент міжнароднай арганізацыі з рэкамендацыямі для нацыянальных парламентаў. Для беларусаў ён стане рэальным інструментам для супрацоўніцтва з парламентамі і дэпутатамі ўсіх краінаў-чальцоў ПАРЕ.
РЭГІСТРАЦЫЯ БЕЛАРУСКІХ АЎТО Ў ЛАТВІІ
Прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках Віталь Малчанаў расказаў пра прыняцце парламентам Латвіі рашэння, па якім беларускія грамадзяне могуць зарэгістраваць транспартныя сродкі на тэрмін да трох гадоў.
СТАЖЫРОЎКА Ў РАДЗЕ ЕЎРОПЫ
Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай апублікавала аб’яву пра абвешчаны Кантактнай групай Рады Еўропы па Беларусі адбор кандыдатаў на паўгадовае прафесійнае навучанне ў розных структурах РЕ ў Страсбургу. Беларусам прапануюць чатыры стажыроўкі.
ПРАГРАМА SALT ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова прыняла ўдзел у пасяджэнні Joint Steering Committee праграмы SALT. Галоўным вынікам сустрэчы стала замацаванне рашэння аб правядзенні вясной 2025 новага конкурсу на атрыманне стыпендыяў.
20-ГОДДЗЕ ШЛЮБУ ЦІХАНОЎСКІХ
Святлана Ціханоўская падзялілася падрабязнасцямі пра асабістае жыццё і сям’ю з нагоды 20-годдзя шлюбу. Лідарка падзялілася з беларусамі і беларускамі гісторыямі пра Сяргей Ціханоўскага і пра тое, што звычайна застаецца за кадрам яе жыцця.
ДЗЕНЬ БАЦЬКІ
Святлана Ціханоўская нагадала пра нядаўна створанае ў Беларусі свята – Дзень бацькі. Лідарка пажадала беларусам, каб усе таты маглі быць побач са сваімі сем’ямі, а не раз’яднаныя дыктатарскім рэжымам, як гэта адбываецца сёння.
ЗМЕНЫ КУРСА ДОЛАРА Ў БЕЛАРУСІ
Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч патлумачыў, якія наступствы і праблемы для беларусаў у тым, што долар у краіне дасягнуў гадавога максімуму, чаму беларусы сталі бяднейшымі і што варта рабіць на будучыню.
ЗАКРЫЦЦЁ МОЎНАЙ ШКОЛЫ STREAMLINE
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова дала адзнаку закрыццю ў Беларусі школы замежных моваў Streamline і патлумачыла, чаму і як гэта перашкаджае развіццю інтэлектуальных супольнасцяў.
МЕРАПРЫЕМСТВЫ ДА НОЧЫ ПАЭТАЎ
Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай сабрала вялікі спіс мерапрыемстваў, якія ладзяцца па ўсяму свету каб ушанаваць памяць расстраляных у 1937 годзе беларускіх паэтаў.
МЕДЫЯ
На мінулым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю каналу Euronews (Міжнароднае, на васьмі мовах). Маланка (Беларусь) і DW (Міжнароднае).