Учора стала вядома пра закрыццё школы замежных моваў Streamline. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова назвала чатыры асноўныя прычыны гэтай акцыі з боку рэжыму Лукашэнкі:
1️⃣ Добрая рэпутацыя і лiдарскiя пазіцыі сярод адукацыйных праектаў у Беларусі. Улады імкнуцца не дапускаць росту аўтарытэтнасці незалежных кампаніяў, асабліва ў галіне адукацыі.
2️⃣ Вялікі выкладчыцкі калектыў і незалежны статус школы. Рэжым Лукашэнкі не мог кантраляваць акадэмічную супольнасць школы.
3️⃣ Адсутнасць кантролю за наборам, камунікацыяй і мабільнасцю студэнтаў.
Гэта была пляцоўка для сустрэчаў і зносінаў людзей з запытам на сучасную адукацыю і адкрытую міжкультурную камунікацыю.
4️⃣ Перашкода эміграцыі. У тым ліку «ўцёку» патэнцыйнай працоўнай сілы за мяжу.
Таццяна Шчытцова: «Улады працягваюць ціск на незалежныя адукацыйныя ўстановы, абмяжоўваюць магчымасці для шырокага вывучэння замежных моваў па-за іх кантролем і перашкаджаюць развіццю свабодных інтэлектуальных супольнасцяў».