Святлана Ціханоўская рэдка дзеліцца падрабязнасцямі пра асабістае жыццё і сям’ю. Але з асаблівай нагоды – 20-годдзя шлюбу – яна вырашыла падзяліцца з беларусамі і беларускамі гісторыямі пра Сяргея Ціханоўскага, якога мы ведаем толькі па яго блогу. Святлана таксама крыху расказала пра сябе, пра тое, якая яна па-за патокам палітычных навінаў і падзеяў.