• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларускі дзень у Страсбургу: Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Рады Еўропы

    07 лістапада, 2024

    Падчас працоўнага візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская сустрэлася з Генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсэ і прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Тэадорасам Русопуласам. Таксама беларуская лідарка выступіла на Сусветным форуме за дэмакратыю.

    У дыялогах абмяркоўваліся:

    • спосабы вызвалення і шляхі дапамогі палітвязням;
    • паляпшэнне мабільнасці беларусаў праз выдачу візаў і спрашчэнне працэдураў легалізацыі;
    • непрызнанне еўрапейскімі партнёрамі «выбараў» 2025 года;
    • падтрымка культуры і незалежных медыя ў Беларусі;
    • далейшыя крокі супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі, грамадзянскай супольнасцю і структурамі Рады Еўропы.

    Вынікі візіту:

    • Стварэнне Інфармацыйнага офіса Рады Еўропы па Беларусі ў Вільні. 6 лістапада Камітэт міністраў Рады Еўропы прагаласаваў за гэтае рашэнне, цяпер чакаецца галасаванне ў Сейме Літвы.
    • Запуск праграмы стажыровак для беларусаў у Радзе Еўропы – беспрэцэдэнтнае рашэнне, бо Беларусь не з’яўляецца фармальным сябрам арганізацыі.
    • Напрыканцы студзеня беларуская дэлегацыя ад Каардынацыйнай Рады ўпершыню афіцыйна прыме ўдзел у сесіі ПАРЕ.
    • Працяг працы Кантактнай групы паміж дэмакратычнымі сіламі і Радай Еўропы. Наступнае пасяджэнне запланавана на 2 снежня.
    • У межах Кантактнай групы запланаваны трэнінгі, стажыроўкі, семінары і экспертныя сустрэчы для беларускіх журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў і аналітыкаў.

    Апошнія навіны