• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбургу

    07 лістапада, 2024

    Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візітам Страсбург. Галоўнай мэтай паездкі стаў удзел у Сусветным форуме за дэмакратыю – штогадовай сустрэчы палітыкаў, навукоўцаў, актывістаў, прадстаўнікоў моладзі і наватараў дэмакратыі ў штаб-кватэры Рады Еўропы. Гэта не проста платформа для дыскусіяў, але пляцоўка, на якой еўрапейскую супольнасць заахвочваюць да практычных дзеянняў. Сёлета форум прысвечаны найважнейшым пагрозам, якія зыходзяць ад дэзінфармацыі ў кантэксце выбарчых кампаніяў.

    Падчас мерапрыемства Святлана Ціханоўская падзялілася разуменнем, што такое дэмакратыя і чаму важна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны.

    «Калі распаўся Савецкі Саюз, Беларусь тры гады была свабоднай, незалежнай краінай, а потым выбралі не таго чалавека. Лукашэнка распусціў парламент, змяніў Канстытуцыю, закрыў усе альтэрнатыўныя СМІ і сказаў людзям: «Жывіце спакойна. Ёсць людзі, якія ведаюць, як зрабіць лепш». І людзі заняліся сваім жыццём, не ўмешваючыся. Крок за крокам мы страцілі адчуванне таго, як хутка ў Беларусі ўсталявалася дыктатура…

    Цяпер, праз 30 гадоў, у нас тысячы палітычных зняволеных, не менш за паўмільёна чалавек пакінулі Беларусь з-за рэпрэсіяў. Таму важна, каб людзі ўдзельнічалі ў палітычным жыцці, былі часткай грамадзянскай супольнасці.

    Зараз нашая грамадзянская супольнасць у асноўным у выгнанні. Лукашэнка знішчыў альтэрнатыўныя СМІ і НДА, яго палітычныя апаненты ў турмах або ў выгнанні. У Беларусі немагчыма што-небудзь рабіць, бо ты не ведаеш, за што цябе могуць пакараць.

    Тое ж самае тычыцца выбараў. Гэта раскоша – не ведаць, каго абяруць наступным кіраўніком краіны. У Беларусі ў студзені Лукашэнка зноў збіраецца прызначыць сябе «прэзідэнтам» у гэтым імітацыйным цырку. Тое, што адбываецца ў Беларусі, не мае нічога агульнага з выбарамі».

    Апошнія навіны