Беларуская лідарка далучылася да акцыі салідарнасці ў Вільні, прысвечанай ушанаванню памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх людзей, якіх закатаваў рэжым Лукашэнкі.
Ціханоўская выступіла з прамовай, падчас якой нагадала пра ахвяраў рэжыму і падзякавала ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца:
«Я выходжу», – такімі былі апошнія словы Рамана Бандарэнкі. Ён выйшаў, каб абараніць нашыя сімвалы. Каб спыніць гвалт дыктатуры. Каб мы з вамі маглі жыць у свабоднай краіне.
Раману быў толькі 31 год. Ён ахвяраваў сваё маладое жыццё для нас з вамі. Ён стаў беларускім героем – як і многія іншыя беларусы. Іх ахвяры былі не дарэмныя.
Пакуль гвалт дыктатуры не спынены, мы з вамі будзем працягваць выходзіць!
Дзякуй усім вам за тое, што вы сёння тут. Дзякуй арганізацыі «Дапамога», якая ладзіць гэтыя акцыі штонядзелю. Пакуль у свеце ёсць неабыякавыя беларусы – барацьба працягваецца!»
«Дапамога» праводзіць акцыі салідарнасці штонядзелю ў Вільні на плошчы Кудзіркі а 12:00. Далучайцеся!”