• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Берлінская сцяна рухнула дзякуючы мужнасці простых людзей – і такім жа чынам упадуць сцены прыгнёту ў Беларусі»

    09 лістапада, 2024

    Сёлета Германія адзначае 35-ю гадавіну падзення Берлінскай сцяны. Беларуская лідарка далучылася да палітыкаў, актывістаў і грамадзянскіх дзеячаў, якія сабраліся, каб ушанаваць гэтую знамянальную падзею, якая падкрэслівае важнасць барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

    Берлінская сцяна, якая падзяляла не толькі горад, але і лёсы тысячаў людзей, сёння стала сімвалам перамогі над дыктатурай – і натхненнем для новых пакаленняў, якія змагаюцца за свабодны і справядлівы свет.

    Святлана Ціханоўская:

    «Для беларусаў Берлінская сцяна мае вельмі важнае сімвалічнае значэнне.

    Як паказала падзенне Берлінскай сцяны, змены могуць прыйсці тады, калі іх ніхто не чакае, і мы павінны быць да іх гатовыя. Мы працягнем змагацца за тое, каб наблізіць гэтыя змены.

    Берлінская сцяна рухнула дзякуючы мужнасці простых людзей – і такім жа чынам упадуць сцены прыгнёту ў Беларусі. Кожны акт непадпарадкавання – малы ці вялікі – набліжае нас на адзін крок.

    Разам мы разбурым усе сцены, якія аддзяляюць нас ад вольнай і дэмакратычнай будучыні».

    Найбольш эмацыйным момантам урачыстасці стала цырымонія рэстаўрацыі і перафарбоўкі часткі сцяны. Гэтая акцыя – сімвал абнаўлення і пераасэнсавання каштоўнасцяў свабоды ды адзінства, якія сталі магчымымі пасля падзення Берлінскай сцяны.

    Апошнія навіны