• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Змагацца з тыраніяй – гэта…» – Святлана Ціханоўская – на Форуме будучыні дэмакратыі

    08 лістапада, 2024

    Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Форуме будучыні дэмакратыі. Мерапрыемства зладзіла Літоўскае Міністэрства замежных справаў, запрасіўшы да ўдзелу палітыкаў, дыпламатаў і парламентароў з розных краінаў свету, сярод іх: міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, кіраўнік Супольнасці дэмакратыі Мантас Адоменас, сакратар Рады Бяспекі Арменіі Армэн Грыгаран, спецпрадастаўнік ЕС па правах чалавека Олаф Скааг, віцэ-спікер Польскага сенату Міхал Камінскі, дэпутаты ўкраінскай Вярхоўнай Рады.

    Святлана Ціханоўская адкрывала форум прамовай, у якой сфакусіравала ўвагу на тым, што значыць змагацца з тыраніяй у Беларусі.

    «Змагацца з тыраніяй – ведаць, што ў гэты момант аднаго з сяброў катуюць у КДБ. 

    Змагацца з тыраніяй – быць затрыманым за некалькі месяцаў да фальшывых выбараў, бо ўлады ў жаху ад думкі, што такія людзі, як вы, зноў выйдуць на вуліцы. 

    Змагацца з тыраніяй – тлумачыць дзецям, што бацьку прысудзілі да 19 гадоў турмы за тое, што ён хоча лепшай будучыні для сваіх дзяцей. 

    Змагацца з тыраніяй – гэта нават калі вы адчуваеце жудасныя пакуты ад раку чацвёртай стадыі, вам адмаўляюць у лячэнні. Бо вы знаходзіцеся ў зняволенні. І ўжо даўно вы не чулі ані слова ад сваёй сям’і, бо вас утрымліваюць «без сувязі са знешнім светам». Нават адвакат, які вас абараняў, быў асуджаны на пяць гадоў. 

    Змагацца з тыраніяй – гэта калі ваш адзіны сын ідзе ваяваць ва Украіну, ведаючы, што без перамогі Украіны Беларусь не зможа быць вольнай.

    Змагацца з тыраніяй – гэта калі ў 77 гадоў вы кожны дзень выходзіце на вуліцы з нацыянальным сцягам. Вас арыштоўваюць, адпускаюць, за ноч вы шыеце новы сцяг, і зноў выходзіце на вуліцу. 

    Змагацца з тыраніяй – гэта калі вы пратэстуеце супраць русіфікацыі, вучыце сваіх дзяцей размаўляць па-беларуску. Бо гэта вашая культура, вашая ідэнтычнасць.

    Змагацца з тыраніяй – гэта працаваць журналістам, асвятляць пратэсты і казаць праўду, пакуль аднойчы ў вашу дзверы не пастукае КДБ».

    Акрамя таго, падчас мерапрыемства Святлана Ціханоўская ўручыла Крыж Добрасуседства Габрыэлюсу Ландсбергісу.

    Апошнія навіны