• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Мы проста хочам жыць і развівацца ў свабодзе, на сваёй зямлі, размаўляць на сваёй мове і развіваць сваю культуру»

    31 кастрычніка, 2024

    Беларуская лідарка завяршыла візіт у Ісландыю ўдзелам у семінары Паўночнай Рады «Шлях да дэмакратычнай Беларусі». Да імпрэзы далучылася больш за 100 чалавек, сярод якіх – кіраўніцтва Паўночнай Рады, дэпутаты, амбасадары і госці.

    Святлана Ціханоўская не толькі выступіла з прамовай, але і далучылася да дыскусіі разам з міністаркай замежных справаў Ісландыі Тордзіс Гільфадоцір і прэзідэнткай Паўночнай Рады Брындзіс Харальдсдоцір.

    Асноўны аповед лідаркі быў прысвечаны сітуацыі з палітвязнямі – яна заклікала прыкласці максімальныя намаганні па іх вызваленні: «Вы можаце «ўсынавіць» палітвязняў: існуе праграма шэфства, якой кіруе швейцарска-германская арганізацыя Libereco. Запатрабуйце ад рэжыму Лукашэнкі інфармацыю пра месцазнаходжанне палітвязняў, іх здароўе і ўмовы ўтрымання ў турме. Гэта не зойме шмат часу, але дашле моцны сігнал тым, хто за кратамі».

    Акрамя таго Святлана Ціханоўская:

    👉🏻 Акцэнтавала ўвагу на важнасці падтрымкі медыя, адукацыі і культурніцкіх арганізацыяў

    «Мы можам больш працаваць у галіне культуры, адукацыі і медыя. Падтрымка беларускай культуры і ідэнтычнасці мае найважнейшае значэнне, бо яна мацнейшая за кулі. І ў выпадку з Беларуссю гэта таксама спосаб супрацьстаяць паўзучай акупацыі з боку Расіі».

    👉🏻 Выступіла супраць фарміравання «жалезнай заслоны» паміж Беларуссю і Захадам

    «Вельмі важна не будаваць новую жалезную заслону паміж Беларуссю і Захадам. Ізалюючы дыктатара, мы павінны падтрымаць беларускае грамадства, развіваць сувязі паміж людзьмі, прасоўваць нацыянальную ідэнтычнасць, культуру і гісторыю – усё тое, што звязвае нас з Еўропай».

    👉🏻 Прапанавала пашырыць супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Паўночнымі краінамі

    «Прапаную наладзіць супрацоўніцтва паміж Паўночнай Радай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, як мы ўжо зрабілі з Еўрапейскім Саюзам і ЗША. Гэты дыялог можа адбывацца як на парламенцкім, так і на ўрадавым узроўні».

    Апошнія навіны