Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Фландрыі Янам Ямбонам
Сустрэча адбылася ў Бруселю, сталіцы Бельгіі і Фландрыі. Фландрыя з’яўляецца адным з трох рэгіёнаў Бельгіі, насельніцтва якога складае амаль 60% ад насельніцтва ўсёй краіны. Фландрыя ад 2020 году актыўна падтрымлівае Беларусь: вылучыла памяшканне для Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселю, аказвае дапамогу культурным ініцыятывам, а таксама беларускім добраахвотнікам. Падчас сустрэчы з Фламандскім прэзідэнтам гаварылі пра ўдзел […]
Кантактная група па Беларусі ў межах Рады Еўропы дамовілася пра навучанне беларускіх юрыстаў
На чарговым паседжанні ў Радзе Еўропы Кантактная група па Беларусі вызначыла шэраг мерапрыемтваў, скіраваных на ўмацаванне дэмакратыі і правоў чалавека ў нашай краіне. Ключавы крок – пагадненне пра правядзенне семінараў і навучанне беларускіх юрыстаў стандартам Рады Еўропы, а таксама пераклад курсаў HELP. Дадатковай часткай адукацыйнай кампаніі стануць майстар-класы і семінары па скасаванні смяротнага пакарання ў […]
ЕС абвясціў аб новай падтрымцы для беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці
На пачатку працоўнай паездкі ў Брусель Святлана Ціханоўская правяла сумесны брыфінг з Вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. Падчас брыфінгу былі ўзнятыя пытанні вызвалення палітвязняў, падтрымкі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці, а таксама прыцягнення рэжыму да адказнасці. Асобна лідарка падкрэсліла нелегітымнасць «выбараў», якія мусяць адбыцца ў 2024 годзе: «Мы […]
Прамова Святланы Ціханоўскай перад Саветам па замежных справах ЕС, 2023
«Паважаны Вярхоўны прадстаўнік Барэль, Паважаныя міністры, Для мяне вялікі гонар і прывілея выступаць перад вамі з нагоды 75-й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. На прыкладзе Беларусі ясна бачна, як непавага да правоў чалавека прыводзіць да праблемаў бяспекі. Паважаны Жазэп, дзякуй вам, што паспрыялі правядзенню гэтай размовы, і вам, міністры, што сабраліся ў гэты нядзельны […]
Святлана Ціханоўская, Раберта Метсола. Кідаючы выклік дыктатуры
Мы не можам забыцца пра беларускі народ. Яго барацьба за свабоду і дэмакратыю ўвасабляе каштоўнасці, на якіх грунтуецца Еўрапейскі саюз. Аўтары: Раберта Метсола і Святлана Ціханоўская У сваёй ціхай барацьбе за свабоду і дэмакратыю беларускі народ стаў яскравым прыкладам адвагі і стойкасці. Нягледзячы на дзесяцігоддзі аўтарытарнага кіравання і сістэматычных рэпрэсіяў, беларускі народ нястомна імкнецца да […]
Заява Святланы Ціханоўскай падчас сумеснага прэс-брыфінгу з вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюзу па замежных справах Жазэпам Барэлем
10 снежня Святлана Ціханоўская сустрэлася з Жазэпам Барэлем, Вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і міністрамі замежных справаў ЕС. Падчас сумеснага брыфінгу, па запрашэнні Жазэпа Барэля, беларуская лідарка зрабіла заяву: «Я хачу падзякаваць Вярхоўнаму прадстаўніку Жазэпу Барэлю за запрашэнне ў Брусель, каб выступіць перад міністрамі замежных справаў ЕС і прыняць удзел […]
Святлана Ціханоўская ў Бруселю: сустрэчы на высокім узроўні і лекцыя ў Генцкім універсітэце
Святлана Ціханоўская прыбыла ў Брусель, каб правесці шэраг важных сустрэчаў з мэтай прасоўвання дэмакратыі ў Беларусі і ўмацавання сувязяў з еўрапейскімі партнёрамі. Чакаецца, што падчас свайго візіту Ціханоўская выступіць перад міністрамі замежных справаў ЕС па запрашэнні Вярхоўнага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля. У сваёй прамове яна закране такія пытанні, як сітуацыя з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, […]
Новая рэзалюцыя Еўрапарламента па палітвязнях і непрызнанне «выбараў»: вынікі Міжпартыйнага Форума «8+100»
У Еўрапарламенце прайшоў Міжпартыйны Форум «8+100», на якім сабраліся прадстаўнікі беларускіх і еўрапейскіх палітычных партыяў. Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька распавёў пра вынікі форума: «Форум «8+100» – гэта восем беларускіх партыяў, якія заявілі ў Еўрапарламенце: мы працуем дзеля пазітыўных пераменаў у Беларусі. Гэта больш за 100 еўрапейскіх партыяў, якія […]
Як прайшоў апошні дзень Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»?
У Вашынгтоне завяршылася адна з найбольш важных палітычных падзеяў снежня. Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і амерыканскімі палітыкамі правялі тры дні перамоваў у межах Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Апошні дзень быў прысвечаны наступным тэмам: ✔️падтрымка беларускай культуры, мовы і ідэнтычнасці; ✔️адукацыйныя магчымасці для беларускай моладзі і бізнесоўцаў; ✔️дапамога беларусам за мяжой, у […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на сайд-івэнце «Свабода і бяспека» ў Атлантычнай радзе ў Вашынгтоне, 2023
«Шаноўны Намеснік памочніка дзяржсакратара Крыс Сміт, Шаноўны амбасадар Хербст, Дарагія сябры, Для пачатку я хацела б падзякаваць паважаным арганізатарам мерапрыемства з Атлантычнай рады за іх шматгадовую падтрымку. З 2020 года кожны дзень і кожны тыдзень вы асвятлялі пратэсты, рэпрэсіі і рабілі ўсё, каб захаваць Беларусь на парадку дня тут, у ЗША. Гэта асабліва цяжка сёння, […]
Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская сустрэлася з Дэвідам Кэмеранам і прадстаўнікамі 8 краінаў у МВФ
Беларуская лідарка разам з дарадцам па эканамічных пытаннях і віцэ-прэзідентам АВВА Алесем Аляхновічам, а таксама супрацоўнікам BEROC Зміцерам Крукам упершыню сустрэліся з прадстаўнікамі 8 краінаў у Міжнародным Валютным Фондзе. У сустрэчы ўдзельначалі прадстаўнікі Літвы, Aўстрыі, Бельгіі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі, Ірландыі і Польшчы. Бакі абмяркоўвалі планы па трансфармацыі беларускай эканомікі – у тым ліку пенсійная рэформа, […]
Праект зялёнай эканомікі для Беларусі: што гэта і навошта?
Сёння ўвесь свет разумее: ігнараваць экалагічныя праблемы нельга. І Беларусь, якая перажыла Чарнобыльскую катастрофу, адчувае гэта асабліва востра. Дэфіцыт прыродных рэсурсаў, забруджванне асяроддзя, змены клімату патрабуюць інавацыйных і смелых рашэнняў, а таксама паслядоўнай і прадуманай палітыкі ў дачыненні да навакольнага асяроддзя. Менавіта таму Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE у супрацоўніцтве з эканамічнай камандай Офіса […]
Новая візавая палітыка, дапамога палітвязням, спецпасланнік па Беларусі: чаго дамагліся дэмакратычныя сілы ў ЗША
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падсумаваў вынікі Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША», што цягам двух дзён ладзілі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі і амерыканскія палітыкі ў Вашынгтоне. Найперш ён падкрэсліў унікальнасць самой падзеі: «Раней Злучаныя Штаты ніколі не ладзілі стратэгічны дыялог не з урадам». Таксама адзначыў, што дэмакратычныя сілы здолелі не толькі сесці за стол […]
Ці гатовыя вы заплаціць за падман са сваёй кішэні?
Святлана Ціханоўская: «Сёння рэжым аб’явіў аб стварэнні фонду для дадатковага фінансавання выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне «выбараў» у адзіны дзень галасавання. Беларусам прапанавалі са сваёй кішэні заплаціць за падман, які рэжымныя чыноўнікі называюць «выбарамі». Заплаціць за ўлёткі і плакаты, у якіх нахабна хлусяць аб тым, што ў нас ёсць выбар. Заплаціць за «працу» камісіяў, якія […]
Другі дзень Стратэгічнага дыялогу – чаго чакаць беларусам?
У Вашынгтоне працягваецца адна з найбольш важных палітычных падзеяў года – Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША». Асноўныя тэмы сённяшніх дыскусій: ✔️дапамога прыватнаму сектару і беларускім бізнесам; ✔️падтрымка незалежных медыя, барацьба з дэзынфармацыяй. Пра склад удзельнікаў, планы другога дня і магчымыя вынікі перамоваў распавядае галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка: «Мэта першай секцыі – выпрацаваць план […]
Дарадца Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі ўзяла ўдзел у навуковым Кангрэсе ў Філадэльфіі
Асноўнай тэмай 55-га Кангрэсу Асацыяцыі славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў была дэкаланізацыя. Падчас мерапрыемства дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова выступіла на «круглым стале», які ладзілі з нагоды змены рэдактарскай каманды часопіса «East European Politics and Societies and Cultures». «Запрашэнне мяне, як спікеркі з Беларусі, мела важнае сімвалічнае значэнне. Яно сігналізавала […]
Пра што размаўлялі з кіраўніком Wikipedia і прадстаўніцай YouTube? Пра міжнародную працу Офіса распавядае Дзяніс Кучынскі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. Сёння гаворка пойдзе пра інсайды з самых рэзанансных сустрэчаў беларускай лідаркі на Web Summit – адной з самых уплывовых тэхналагічных канферэнцый Еўропы.
Дэталі першага дня Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»
У Вашынгтоне працягваецца Стратэгічны дыялог паміж урадам ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Дыялог адкрылі намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд і Святлана Ціханоўская. У першы дзень Стратэгічнага дыялогу абмяркоўвалі тры асноўныя тэмы: умацаванне беларускай незалежнасці і суверэнітэту, падтрымку рэпрэсаваных і вызваленне палітвязняў, а таксама прыцягненне памагатых рэжыму да адказнасці і санкцыі. Тэмы абмеркаванняў падчас першага дня […]
Каля Еўрапейскага Парламента прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі
Прадстаўнікі палітычных партыяў Беларусі і беларускай дыяспары ў Бельгіі арганізавалі і правялі пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У пікеце прыняў удзел кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага Парламента па Беларусі Ёзас Олекас, а таксама дэпутат Парламенту Малдовы, чалец дэпутатскай групы «За дэмакратычную Беларусь» Віталь Гаўрук.
Святлана Ціханоўская прысвяціла прэмію імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр беларускім палітвязням
У Вашынгтоне беларуская лідарка атрымала прэмію імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр «За свабоду», якую ўручаюць за асаблівы ўклад у прасоўванне каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў чалавека. Таксама гэтую прэмію прысудзілі лідарам дзвюх беларускіх палітычных партый – Рыгору Кастусёву (БНФ) і Мікалаю Казлову (АГП), якія зараз знаходзяцца ў зняволенні. Гэтыя партыі з’яўляюцца чальцамі Міжнароднага дэмакратычнага саюза, […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на ўручэнні Прэміі Буша-Тэтчэр за свабоду
«Паважаны Прэм’ер-міністр Харпер, Паважаны Лорд Ашкрофт, Паважаны Старшыня Макалістэр, Дарагія сябры з Міжнароднага дэмакратычнага саюза (МДС), Дзякуй, шаноўны Дэвід, за добрыя словы. І за тое, што так доўга і ўпэўнена падтрымліваеце дэмакратычную Беларусь. Паважаны спадар Харпер, беларускія дэмакратычныя палітыкі ніколі не забудуць сустрэчы з вамі ў часы, калі вы былі прэм’ер-міністрам Канады. Вялікі дзякуй, што […]
Пачаўся Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША» – чаго чакаць беларусам?
У Вашынгтоне распачаліся двухдзённыя перамовы паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і амерыканскімі палітыкамі ў рамках Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Бакі дэталёва абмяркуюць пытанні абароны суверэнітэту Беларусі, спосабы вызвалення і падтрымкі палітвязняў, а таксама механізмы прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі ды яго памагатых. Святлана Ціханоўская распавяла пра чаканні ад Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»: «Мы чакаем, што […]
Святлана Ціханоўская: «Сапраўдны дабрабыт – гэта не прадавацца па кавалках суседняй краіне, а весці палітыку ў нацыянальных інтарэсах народу»
Нядаўна міністр эканамічнага развіцця Расіі заявіў: рыхтуецца новы інтэграцыйны пакет з Беларуссю на 2024–2026 гады. Аналітыкі лічаць, што ўжо ў 2024-м дыктатары падпішуць гэтыя дамовы. Змест дакументаў не вядомы. Святлана Ціханоўская: «Рэжым гадамі ўпэўніваў нас, што важна жыць у ладзе з усімі суседзямі. Але што адбываецца на практыцы? Лукашэнка разбурае адносіны з Еўропай – падтрымлівае […]
Беларускія і еўрапейскія партыі сабраліся разам на Форуме ў Еўрапарламенце
Сёння ў Бруселі пачаўся Міжпартыйны Форум «8+100», у якім удзельнічаюць спікеры Еўрапарламента, прадстаўнікі беларускіх і еўрапейскіх палітычных партыяў. Падчас Форума плануецца абмеркаваць агульную стратэгію па Беларусі, шляхі прасоўвання еўрапейскага выбару для нашай краіны, а таксама магчымасці супрацоўніцтва паміж беларускімі і еўрапейскімі палітычнымі партыямі. Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў з заклікам абмеркаваць еўрапейскую перспектыву для Беларусі: […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на Міжпартыйным Форуме «8+100» у Еўрапарламенце, 2023
«Паважаныя калегі, Дарагія сябры Беларусі, Для мяне вялікі гонар вітаць усіх вас тут, на гэтым сапраўды ўнікальным мерапрыемстве – сустрэчы беларусаў з еўрапейскімі калегамі. У нас могуць быць розныя палітычныя погляды, ідэалогіі, але мы ўсё падзяляем адны і тыя ж каштоўнасці і адно і тое ж бачанне – гэта квітнеючая і дэмакратычная Еўропа. Еўропа, у […]
Святлана Ціханоўская заклікала Кангрэс ЗША падтрымаць праект новага беларускага пашпарту і далучыць нашую краіну да плана эканамічнага аднаўлення
Прама зараз у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША праходзяць слуханні па Беларусі, на якіх з прамовай выступіла беларуская лідарка. Падчас выступу Ціханоўская агучыла шэраг практычных прапановаў Кангрэсу ЗША для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі: 1. Прызначыць спецпасланніка ЗША для працы з дэмакратычнай Беларуссю. 2. Падтрымліваць беларусаў і дапамагаць сем’ям рэпрэсаваных. А […]
Выступ Святланы Ціханоўскай перад Падкамітэтам па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў ЗША, 2023
«Паважаны Старшыня Кейн, Намеснік старшыні Кітынг, Паважаныя члены Падкамітэта, Дазвольце мне падзякаваць Кангрэсу ЗША і амерыканскаму народу за шматгадовую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народу. Я ўпэўненая, што Беларусь стане па-сапраўднаму незалежнай, свабоднай краінай, надзейным партнёрам, членам Еўрапейскага саюза і Трансатлантычнай супольнасці. Але каб дасягнуць гэтай мэты, нам трэба ліквідаваць нелегітымны рэжым дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, які […]
Святлана Ціханоўская ў Кангрэсе ЗША: слуханні па Беларусі і адказы на пытанні ў жывым эфіры
Сёння, 5 снежня, у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША адбудуцца слуханні па Беларусі. На іх з прамовай выступіць беларуская лідарка, а таксама адкажа на пытанні амерыканскіх кангрэсменаў. Галоўныя тэмы слуханняў: ✔️ палітыка ЗША па Беларусі; ✔️ будучыня дэмакратыі ў нашай краіне; ✔️ абмежаванні ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі; ✔️ […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Лістапад 2023 / Выпуск 21
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бясьпечны ананімны чат-бот: @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных формаў ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]